Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
Д ЗЕВЯ'ТУХА ж. Toe ж. Запясочча. ДЗЕГО' н. Адкроенае лыка. Дзве дзегі — дай робяць лапця. M. Малешава. Hy i дорога, як дзяго! Дздамічы. ДЗЕД м. 1. Дзед, стары мужчына, бацька маці ці бацькІ. Дзеду, як колісь було? Хільчыцы. Ото от той дзед век не буу у больніцы, i мо шчэ й зарэ ў ёго зубу е. Пагост. 2. Трама, брус пад бэлькамі столі. Ўпоперок балок дзед, шоб не було до пары. Запясочча. 3. Ст'аячая частка коміна на тары ў хаце. Ужэ дзеда зробілі, а од дзеда ведуць лежакі. В. Малешава. 4. Слуп каля печы. Дзед скепкою ўдавіўса, шчо это? (загадка). То дзед, шо коло печы, i перэсоў (адгадка). Запясочча. Д ЗЕДЗГН ЕЦ м. 1. Плошча перад панскім домам або каля царквы. Кругом крыльца ў панскім дворэ буў дзедзінец. Луткі. Дзедзінец коло цэрквы. Цераблічы. 2. Жэрдка для адзення ў старой хаце. От грубы ідзе дзедзінец да ў стоўп. Цераблічы. 3. Яшчык на дне калодзежа. Дзедзінец ўродзе яшчыка i з подлогою. В. Малешава. ДЗЕДЗЬКОВЕ'Ц м. Дзядзькаў сын. То моё дзедзькоўцэ c Хотомля. Сямігосцічы. ДЗЕ'ДКО м. Дзядуля (пры звароце да дзеда). Дзедко, ходзем по мохнаткі! Хільчыцы. Плач не плач, дзедку, а бабу ўжэ не вернеш. Пагост. ДЗЕДО'К м. Стаячая частка коміна на тары ў хаце. Потрусі там i ў дзедку сажу, сынок! Цераблічы. ДЗЕ'ДОУ прым. Дзедаў. На мороз у мене е дзедоў кожух. Пагост. ДЗЕ'ДОУШ ЧЫ НА ж. Дзедаўшчына. Я на дзедоўшчыне поселіўса. Цераблічы. ДЗЕДУ'РА м. зневаж. Дзед. А ты такi дзедура ніякі, нічого не мОжэш! М. Малешава. ДЗЕДУРНО' м. экспр.i Тое ж. От ўеўса этой дзедурно с своею рыбою — мокры кожны дзень\ Пагост. ДЗЕ'ДУХНО м. экспр. Тое ж. Ох, дзедухно, сховаймо грошы. Кароцічы. О, дзедухно, это ж я не знаю, которого іці. М. Малешава. ДЗЕДУШ КА'РА м. зневаж. Дзед. Пойду погледжу, куды гэтой дзедушкара подзеўса. Цераблічы. Д ЗЕД Ы ' мн. 1. Задушны дзень. Му правім дзеды чотыры. раз у год: у мясоед, перэд постом — помінальны тыждзень, на велікдзень, перэд Петровіцою,, перэд Піліпоўкою. Кароцічы. Як дзеды помінаюць, то вараць у п'ятніцу вечэру, а ў суботу обед, да зараней обедаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзедзьковец, дзедок, дзедоу, дзедоуш, зевятуха, пятніцу
3 👁
 ◀  / 273  ▶