ЗАСТУПАЦЬ незак. Займаць. Зноў воны заступаюць своё место ў сельсовеці. Кароцічы.
ЗАСТУПІЦЬ зак. Заняць месца. Вон у нас даўно заступіў прэдседацелем. Сямігосцічы.
ЗАСТУПНІК м. Заступнік. Не нашлосо заступніка, нема кому заступіцца. Аздамічы.
ЗАСТЫЦЬ зак. Застыць. Застыла застудзіна. Бярэжцы.
ЗАСУЛЯЦЬ зак. Закалоць. Того воўка гэ ўжэ засулялі жэрдзем. Мачуль.
ЗАСУМІЦЬ зак. Засумаваць. Засуміла вэльмо, як хлопца забралі. Бярэжцы.
ЗАСУНУЦЬ зак. Засунуць. Засоўку засунь! Цераблічы.
ЗАСУПОНІЦЬ зак. Засупоніць. Засупонь хомута. Запясочча.
ЗАСУША ж. Засуха. От у нас мо месяц засуша была. Мачуль.
ЗАСЦЁЛ м. Памост з дошак ці бярвення пад сціртай збожжа. Засцёл е на подзе, на які кладуць снопу. Кароцічы.
ЗАСЦІЛАЦЬ незак. Засцілаць. Подок чэрэтом засцілаюць. Бярэжцы.
ЗАСЦЯБЛЕНЫ дзеепрым. Зашпілены. Пазуха не засцяблена ў яго навек. Дварэц.
ЗАСЫПАЦЬ зак. Засыпаць. Засыпалі б вам очы там комарэ. Луткі.
ЗАСЫПАЦЬ незак. Засыпаць. Мошкі очы засыпаюць. Любавічы. Засынаць. Ужэ спаткі трэ, трэ засыпаць. В. Малешава.
ЗАСЫЦІЦЦА зак. Прамасліцца, зашмальцавацца. Кухайка засыціласа жыром, аж блішчыць. М. Малешава.
ЗАСЫЧЭНЫ дзеепрым. Замаслены. Запінка засычэна жыром, аж блішчыць. М. Малешава.
ЗАСЯДКА ж. Засада. Одзін воўк загоняе, а другі ў засядку сядзе. Цераблічы.
ЗАТАЕНЫ дзеепрым. Затоены. Колько гектар землі затаеное було! В. Малешава.
ЗАТАІЦЦА зак. Затаіцца. Не могло затаіцца таке дзело. Сямігосцічы.
ЗАТАІЦЬ зак. Затаіць. Я ж думаў, можэ, ты затаіш грошы? Запясочча. Корова затаіла молоко — мо дождж будзе. В. Малешава.
81 👁