ЗАМОЛОДЗІЦЬ зак. Захмарыцца. Небо замолоділо. Хотамель.
ЗАМОНУЦЦА зак. Заманууца. Замонулосо поспаць. Запясочча.
ЗАМОРНЫ прым. Стаячы, без сцёку. Доліна заморна, то гэто не яцель. Альшаны. Заморны тут вугон. Пагост.
ЗАМОРОЖВАЦЦА незак. Замярзаць. Заморожваецца гололёд на дорозе, не проедзеш конём аніяк. Луткі.
ЗАМОРОЖВАЦЬ незак. Замарожваць. Шатву запуняюць да заморожваюць рэку. Альгомель.
ЗАМОРОЗІЦЦА зак. Замерзнуць. Шэрэн заморозіцца после отлігі, да едзь куды хоч. Луткі.
ЗАМОРОЗОК м. Замаразак. Заморозкі, грудзье робіцца. Луткі.
ЗАМОРОК м. Заморак. Под квокухою одны заморкі. Аздамічы.
ЗАМОРОКА ж. Замарачэнне. Морочыць у голове заморока. Луткі.
ЗАМОРОЧЫЦЦА зак. Замарочыцца. Заморочыласа голова ў перэходзі. Запясочча. Я на стозі заморочуса. М. Малешава.
ЗАМОРОЧЫЦЬ зак. Замарочыць. Заморочыць горелка ў голове. Мачуль. Заморочылі голову, шчо нічого не цямлю. Кароцічы.
ЗАМОРУЖВАЦЦА незак. 1. Хмарыцца. Небо заморужваецца, вороняка крычала, мо дождж будзе. 2. Плюшчыцца. Ох, чого ты заморужваешса, мо ты спаць хочэш? Пагост.
ЗАМОРУЖВАЦЬ незак. Плюшчыць. Пагост.
ЗАМОРУЖЫЦЦА зак. Прыжмурыцца. Шчо ты заморужыласа? — То я, коб цебе познаць. Бярэжцы.
ЗАМОРУЖЫЦЬ зак. Прыжмурыць. Запясочча.
ЗАМОРЫЦЦА зак. Сапсавацца. Ейцэ заморылосо. Аздамічы.
ЗАМОРЫЦЬ зак. 1. Загубіць зародак. Кура заморыла яйца, не вувела курэнят. Дварэц. 2. Замучыць. Худобіну заморыў. Бярэжцы. Колісь у мого дзядзька була хоньдзя, то жабу заморылі да давалі, то прошло. Луткі.
ЗАМОТАЦЬ зак. Заматаць, завязаць, абкруціць. Замотай цеплейшу хустку, бо холодно. Тураў. Замотай палец ему, бо кроў чэчэ. Аздамічы.
ЗАМОЎКА ж. Замова. Хачэнь.
79 👁