Старонка 10
◀ / 273 ▶
ДАЧА ж. Даванне. Дасць вон, дожыдайса его дачы! Луткі. ДБАЙЛІВУ прым. Дбайны. Дбайліву хлопец, ужэ сходзіў на возеро. М. Малешава. ДБАЦЬ незак. Звяртаць увагу, клапаціцца. Вон про сем'ю дбае. Бярэжцы. От гадзіны такі яд, а еж і не дбае! Запясочча. Нас усю ноч комарэ пеклі, а вон спіць а не дбае! Аздамічы. Хто дбае, той мае (прымаўка). М. Малешава. У мае кожны собе дбае (прымаўка). Хачэнь. Прышоў май, кожуха дбай (прыказка). Сямігосцічы. Прымаць пад увагу, лічыцца. Я то старшыну не дбаю ніяк. Запясочча. ДВА ліч. Два. По два раз ехаць у корчэ трэ. Цераблічы. Дзеругі два на два ткаць просто, это ж не перэбіранка. Верасніца. По два кабаны б'е на год! В. Малешава. ДВАНАНЦАЦЬ ліч. Дванаццаць. Нашые людзі прыехалі шчэ двананцаць часоў домоў. Запясочча. У его от первое жонкі двананцаць дзецей. В. Малешава. ДВАЦЦАЦЕРО ліч. зб. Дваццаць. Вона мае дваццацеро гусенят. Запясочча. У мене мо некіх дваццацеро кролёў. В. Малешава. ДВАЦЦАЦЬ ліч. Тое ж. Это ж дваццаць кілометроў, мо й больш. Верасніца. ДВОЕ ліч. зб. Двое. Двое малых поросят годуюцца. Луткі. ДВОЕНЯТА мн. Двайняты. У мене двоенята хлопчыкі булі. Верасніца. ДВОІХ прысл. Удвох. Отчыняе дзверы — двоіх стояць. Кароцічы. ДВОЙКО ліч. зб. Двое, пара. Е дзёткі? — У мене двойко. Кароцічы. Унукоў много? — Не, одно двойко! В. Малешава. ДВОЙНІК м. Вялікае бёрда ў 12 пасмаў. У нас не було берда шаснанцаткі, а буў двойнік. М. Малешава. Самае тонкае палатно. Двананцаць губ вуткала двойніка. Луткі. △ Прасці ў двойнік. Прасці вельмі тонка. Мы ў двойнік, у тройнік пралі. Луткі. ДВОР м. 1. Надворак. На дворэ нейдзі була. Кароцічы. М'ясо, хоць ты на двор вукінь! Хачэнь. І вона, бомба, шоб у дом, то ўсіх бу ўбіло, вонэ ўпало ў дворэ. Пагост. 2. Маёнтак, гаспадарка. У нас кажуць двор, дзе пан седзеў. Кароцічы. Я думала, шчо коло мого двору гусі. Хачэнь. Ну, вона сама з бедного двора. Кароцічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 273 ▶