праўда-ды-дзе, ж. 1. правда, истина. (Нсл. 492). Праўду кажаш, ай маніш? Нсл. Праўду, дзевачка, праўдачку кажаш. Навасёлкі Стдуб. (Косіч 246). Пан Бог мовіць — праўда. Кіт. 13562.
2. справедливость. Нсл. 492. Не па праўдзе судзіш. Нсл. У ім праўды ані няма. Тм. Стаіць праўда ды ў парозе, а няпраўда за столікам; п'ець праўда горка піва, а няпраўда мёд і віна. Зь вершу, сталага нар. песьняю, Войш.
мая(твая, яго, яе, наша, ваша) праўда —я, ты прав и т.д. Твая праўда, Піліпе. Дудзіцкі("Бацьк.", Но. 49-50/435-436).
па праўдзе жыць — честно, правильно, по правде жить, поступать. Не па праўдзе, мой міленькі, ты жывеш з імною. Зь песьні.
па праўдзе кажучы—по правде говоря, правду говоря.
праўда вочы коле—правда глаза колет. Уменьш. праўдачка-чкі-чцы. Нсл. 492. Праўдачка твая, што ня ты гэта ўзяў. Нсл. Ласкат. праўданька-нькі-ньцы. Нсл. 492. Няма праўданькі на сьвеце. Нсл.
3. груз, подвешенный на шнуре или нити и служащий для определения вертикального направления, отвес.
праўдзіва, нареч. к праўдзівы, 1. истинно (подлинно, С.) Нсл. 492. Праўдзіва табе кажу. Нсл.
2. справедливо. Нсл. 492. Праўдзіва рассудзіў, ад мераў. Нсл.
3. усердно, Нсл. 492. как следует. Праўдзіва робяць талачане. Нсл.
праўдзівей, ср. ст. к праўдзіва 1, 2, 3.
праўдзівасьць-ці, ж.—подлинность, достоверность, правдивость.
праўдзівы-вая-вае, 1. истинный, действительный, Нсл. 492. содержащий в себе правду.
2. говорящий правду, правдивый. Не праўдзівая Тацяначка казала: замуж не пайду, маладога Міколкі ня люблю. Як прышла пара — замуж пашла. Жукова Імгл.(Косіч 239).
3. справедливый. Праўдзівы чалавек! Нсл. Праўдзіваму й Бог памагае. Нсл.
4. неподложный, без примеси. Нсл. 492. Праўдзівае золата. Нсл. Праўдзівы шоўк. Нсл.
5. усердный, Нсл. 492. такой, какой следует. Праўдзівая праца, праўдзівая й плата. Нсл. Праўдзівы конь. Нсл.
праўдзіць-джу-дзіш-дзе, несоверш. 1. говорить правду, истину. Шсл. Ня праўдзе твой каляндар: пісалі, што будзе пагода, а на табе — дождж. Ст. Вось тая варажбітка праўдзе. Ст.
2. исполнять сказанное. Нсл. 492. Ён, калі скажа, заўсёды праўдзе, спраўдзе. Нсл.
3. перех., несоверш. к апраўдзіць 1,—оправдывать. Нсл. 492. Ты сябе праўдзіш, а нас топіш. Нсл.
спраўдзіць, соверш. к праўдзіць 1, 1. —сказать правду.
2. исполнить сказанное, Нсл. 492. точно выполнить сказанное, сдержать слово, обещание. Ксл. Калі што Богу прырачэ і людзём і тое спраўдзіць. Кіт. 664. Я праўджу, спраўдзіў сваё слова. Нсл. Ён спраўдзіў: сказаў, што прынясець доўг, і прынёс. Асінаўка Сян. (Ксл.). Глядзі ж, каб спраўдзіў, не падмані. Ст. Отгл. имя сущ.
спраўджаньне-ня, предл.-ню—исполнение(сказанного, С.) МГсл.
праўдзіцца-дзіцца, несоверш.—сбываться, (Нсл. 492) сбываться. Гсл. Твае слова заўсёды праўдзіцца. Нсл. Соверш. спраўдзіцца—сбыться, Нсл. 492. исполниться, оправдаться в ожиданиях, надеждах, осуществиться. Гсл. Мае сьненьне спраўдзілася. Гсл. Ня спраўдзілася тое, што ты сказаў. Нсл. Спраўдзіліся словы ягоныя. Нсл. 609. Нашай думачцы ні водной век ня спраўдзіцца, ня збыцца. Гарун: Зь песьняў няволі.
праўна, нареч. к праўны—законно. См. з права ( под права).
праўнасьць-ці, ж.—законность. МГсл.
праўнік, -іка, предл.-іку, зват.-іча, м. —юрист; законовед.
праўніца-цы-цы, ж.—женщина-юрист.
праўніцкі-кая-кае—юридический.
праўніцтва-ва, ср. 1. юриспруденция.
2. юридическая практика; професия юриста.
праўнук-ука, предл.-уку, зват.-уча, м. —правнук.
праўнучка-чкі-чцы, ж.—правнучка.
праўны-ная-нае, 1.—правовой, юридический.
праўны паступак—юридическое действие. Не на голую павесьць і абмову, але за аглядaньням і справядлівым праўным паступкам. Стт. 85. См. паступак права.
праўная асоба—юридическое лицо.
праўны параднік—юрисконсульт.
праўныя поды—юридические основы.
2.—законный.
праўны собсьнік—законный владелец. "Они(стараствы а дзяржавы) жаловались обычно пожизненно должностным лицам(воеводам, старостам и т.п.) на их содержание. Четвертая часть доходов з этих поместий шла государственный ("рабский") скарб на содержание наемного войска". Похилевич.
працоўны-ная-нае; мн. ч.-ныя, 1. трудящийся. НК: Очерки, Но., 14. См. гарапашнік, гарапашны.
2. трудовой. Век працоўны, век нявольны, да магілкі данясем. НК: Под. пос. 38. Усіх працоўных шлях цяжкі. Машара(Калосьсе, Но. 1, 1935 г., стр. 7).
3. трудовой, МГсл. работный, рабочий. Нсл. 493. Працоўны дзень прапаў. Нсл.
78 👁