- прошта, союз.—как будто. Да мяне дзела не датыкаецца, прошта я ня бачыў. Нсл. 535. Мала пагасьцілі ў нас, прошта тут усім ня былі. Нсл.
- прошча-чы-чы, ж. 1. место(обыкновенно с церковью или часовней, С.), куда стекаютсяч богомольцы( и совершаются исцеления, С.) и происходят крестные ходы. Шсл. У маладзіковую нядзельку пайду да прошчы. Ст. На прошчу пайшлі людзі. Нсл. 535. Пойдзем на прошчу да Полацку. Слабода Чаш. (Ксл.). У прошчу па лек будзе йсьці чалавек. Купала. Ідуць да яго, як на прошчу якую. Нсл.
2. неряха. Не хадзі ты прошчай! Рыбчына Сір. (Ксл.).
- протар-ра, предл. и зват.-ру, м.—игла с отломанным ушком, Нсл. 531.—служит для прокалывания. Шсл. Протарам пракалола скулу, дык яна яшчэ горай нарвала. Ст. Протарам прыкалі палатно. Нсл. 531. Протар уехаў у цела. Тм.
2. потеря, убыток. Давёў мяне да протару. Нсл. 531.
- протадзякан-ана, предл.-ану, зват.-ане, м.—протодиакон. БНрбсл.
- протычка-чкі-чцы, ж.—заостренная палочка, которой что-л. протыкают, прокалывают. Аш.
- провад-ду, предл. и зват.-дзе, м.—проводы покойника. Вялік провад па ім быў. Рыбчына Сір. (Ксл.). Пахавалі бяз проваду. Нсл. 520. На провадзе шмат было людзёў. Тм. Уменьш. правадок-дка—лития, краткая панихида. Правадок па дзіцяці адправіць трэба. Нсл. 520.
- провар-ру, предл. и зват.-ру, м.—винокуренный(или пивоваренный) завод. МГсл.; Нсл. 519.
- проціў-іва, предл.-іву, зват.-іве, м.—тот, кто противится, упрямец. Шсл. Проціў гэты халерны толькі наругаецца, а йці рабіць ня хоча! Ст.
- процьма-мы-ме, ж. 1. кромешная тьма. Гсл. Яны спусьціліся ў чорную процьму абрыву. ЗСД 134. Дракон із процьмы лезе шматгаловы. Кавыль: Думы, 9.
2. множество, Гсл. пропасть(кого-чего, С.) Шсл. Яшчарак тутака процьма. Шаркі Куз. (Ксл.). Гэта ж процьма, што пайшло тых дашчок на штыкет! Ст.
3. пропасть(крутой, глубокий обрыв). У хлеў падсьцілай, як у процьму: усяроўна мокра. Ст. Пайшоў — як у процьму ўваліўся, Рыбчына Сір. (Ксл.). Есьць як у процьму, яму не набрацца. Міх. Твая процьма вялікая, табе ўсе мала. Міх.
- процьменны, -ная-нае—прожорливый. Процьменная карова. Зыскі Беш. (Ксл.).
- прочкі-чак, единств. ч. нет.—уход от семьи. НК: Сбяги, 8,—сбежание, побег, уход. У прочках другі год ад мужыка. Нсл. Пашоў даўно ў прочкі. Тм. Прочкі робяць без сарочкі. Нсл. Жонка ўцякла ў прочкі. Гсл. Ці я ў цябе, мой татачка, ня дзіцятка, што ты мяне шлеш прочкі проці ночкі. Пісараўка Імгл.(Сержп.: Отчет, 7). У прочках дзесь маркота. Гарун:(ст. "Начлег").
- прочнік-іка, предл.-іку, зват.-іча—уходящий прочь от семьи, покидающий семью по причине несгод. НК: Сбяги, 8.
- прочніца-цы-цы, ж. к прочнік. НК: Сбяги, 9.
- пра, предлог,—о, об. Сьпягліца. Запела пра лес, пра дуброву, пра зялёную мурову. Росуха Імгл.(Косіч 21). Пра каго яна так гаварыла? Лазаватка Сур. (Ксл.). Пра недаўсьціп свой сам таго даходзіці ня могучы, на каго інога права свае ўліў. Стт. 318.
- прабор, прабора, м.—узкий фарватер между двумя мелями. Цымборскі.
- прабоўка-ўкі-ўцы, ж.—лучший сорт водки(от "прабаваць"—испытывать). Нсл. 519
- прабасьці,—см. под басьці.
- прабасьціся.—см. под басьціся.
- прабаваць-бўю-бўеш-бўе; повел.-буй-буйма, несоверш. 1. испытывать, проверить состояние, качество чего-л., пробовать. Ар. См. спрабаваць. Соверш. запрабаваць—взять на испытание. Запрабуй піва, ці выхадзілася. Нсл. 181. Запрабую стравы, ці солена. Гсл. Прич. запрабаваны—испытанный. Соверш. спрабаваць(спробаваць, Ксл.)-бую-буеш-буе, 1а. проверить состояние, качество чего-л. Спрабуй, ці добра ён зрабіў. Іванова Куз. (Ксл.). Купіў сабе Жыд каня, уздумаў спрабаваці. НК.: Пасоб., 140. Спрабуй ад думак тых ад хворых палячыцца. Гарун: (ст. "Ноктурно"). (Зіма) ня раз узноў узьняцца спрабавала. Салавей: Сіла, 72. Няхай спрабуе шчасьця! Крушына: Лебедзь, 56.
1б. произвести спыт. Гсл.
2. пытаться сделать что-л., стать какимл., пробовать.
папрабаваць-бўю-бўеш-бўе, соверш. к прабаваць 1, 2, Ар. пробовать.
спробаваць, -бую-буеш-буе, несоверш. —проовать, начинать что-л. делать. Спробаваў есьці. Нсл. 610. Прич. спробаваны—испытанный, попробованный. Спробаваны конь. Нсл. 610. Соверш. паспробаваць—попробовать. Спробую, паспробую я паехаць. Нсл. 610.
- праб-авіць-аўляць,—см. под бавіць.
- праб-авіцца-аўляцца,—см. под бавіцца.
- прабачаньне-ня, предл.-ню, отгл. имя сущ. к прабачаць—(извинение, С.), прощение, оказание снисхождения. Другі раз не спадзявайся на маё прабачаньне. Нсл. 518.
- прабачаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш., каму што, 1. букв. смотреть сквозь пальцы, просматривать. Нсл. 519.
2. извинять, Шсл.; Гсл. прощать, оставлять без внимания или взыскания. Прабачайце госьцікі, на болей: як кажуць — што душа мае, тым і прымае. Ст. Прабачайце, можа й дрэнна памыліся. Селядцова Беш. (Ксл.). Колькі разоў я табе прабачаў твой выступак, а цяпер не
80 👁