пастку. Нсл. Я паставіў пастку на тхара. Куршна Куз. (Ксл.). Пастку мне зрабілі. Нсл.
пастронак-нка, предл.-нку, м.—постромка, тяж. Нсл. 482; Ар. Пастронак парваўся. Нсл. Пастронкам разануў па сьпіне. Тм.
пастраш-аны-аць-ыць,—см. под страшыць.
пастрашка-шкі-шцы, ж.—пристрастка, угроза. Нсл. 482. Ня бі яго, а толькі пастрашку яму дай. Нсл. Дзеці любяць пастрашку. Тм.
паства-вы-ве, ж.—пастьба. НК: Старцы, Но. 20. Сунься змовіць вас дзеля паствы, дык і цаны-меры вам нетуці. НК: Старцы, 74. См. паста I.
пастух-уха, предл.-уху, зват.-уша; мн. ч., дат.-хом, мн. ч., предл.-хох, м. 1.—пастух. Ар.; Шсл. Заўтра ў нас пастух будзе. Ст. 2.(пастух, Шсл., пастух, Юрсл.)—скот. Юрсл. Вядзі карову ў пастух. Юрсл. Цяліца прывыкла ў пастуху хадзіць. Тм. Надумалася й ламанула ў чужэй пастух. Тм. Авечкі ад пастуха не застануцца, яны заўсёды за каровамі. Тм. К нашаму пастуху прыбіліся нечыя цяляткі. Тм. Нешта згламаздалася, у пастух надзець можна будзе, гэта не на вясельле. Юрсл.
у пастух—в поле под надзор пастуха. Шсл. Цялё прагналі ў пастух. Ст.
перад пастухамі—подвечер. Шсл. Каня прывядзеш дамоў так перад пастухамі. Ст. Уменьш. пастушок-шка, предл.-шку, зват. пастушку; мн. ч., дат.—ком, мн. ч., предл.-кох—пастушок. Ар.; Шсл. На лета ўзяў сабе к каню пастушка. Ст.
пастушка-шкі-шцы, ж.—девочка или женщина пастух. Ар.
паступова, нареч.—постепенно. МГсл.
паступак-пку, предл. и зват.-пку, м.—поведение. Маюць апыт чыніці ня толькі а самым тым учынку і а прычынах яго, але й а захаваньню а паступках тых абедзьвюх асоб, права із сабою вядучых. Стт. 441.
паступак права, юрид. —юридическое действие. Справядлівасьці неадвалочнае паступкам права даводзіці сабе маюць. Стт. 91. Караці ня будзем, ажбы перва на сойме, у суду яўным радам і паступкам права будуць пакананы. Стт. 66. См. праўны паступак.
судовы паступак—судопроизводство.
паступенна, нареч.—постепенно. Гсл.
пастыр-ыра, предл.-ыру, зват.-ыру; мн. ч.-ры-роў-ром-роў-рамі-рох, м. 1. старший пастух, имеющий под собой обыкновенных пастухов; "пастырамі" обыкновенно бывают старики. Ар. Жывёла ўсяго сяла пасьвілася разам: кіраўніком быў наняты чалавек, які зваўся пастыром. Б. Шляхам, Но. 2(113).
2. пастырь. Чы той лепшы, каторы пастыроў сваіх слухаець, чы такія ўпорныя, імамаў сваіх ня слухаюць. Кіт. 6668. Магаджырове пастыроў сваіх не шанавалі. Кіт. 66а7.
пасварыць,—см. под сварыць.
пасварыцца,—см. под сварыцца.
пасудак, -дку, м.—судок(небольшая чашка, миска с ручками для соусов, подливок, приправ). ПНЗ.
пасудавішча-ча, предл.-чу, ср.—осуждение(неодобрение, порицание, С.), поношение. На пасудавішча людзкое заслужыў. Нсл.
пасуліць,—см. под суліць.
пасулка-лкі-лцы, ж.—предложение цены за покупаемый товар. Нсл. 483. За пасулку ня гневаюцца. Нсл.
пасумна (посумна? С.), нареч.—сомнительно несколько, опасновато. Нсл. 483. Пасумна ехаць перазь лес ночы. Нсл.
пасуседзку, нареч.—пососедски. Нсл. 483; Ар.; Шсл. Пасуседзку жывець із намі. Нсл. Не пасуседзку зрабіў ты: — нашто зараў узьмежак? Ст.
пасуш-шы, ж.—прошлогодная нескошенная трава. Ксл. Учора нашы касілі пасуш. Сухарукава Аз. (Ксл.). Увесну каровы ядуць пасуш. Зямковічы Сян. (Ксл.).
пасуўны-ная-ное—подвижный, послушный, скорый на подъем. Нсл. 483. Пасуўны дзяціна: куды хочаш, пашлі. Нсл.
пасувайла-лы, общ.—работник,-ица, которого-рую нужно толкать к делу. Нсл. 482. Пасувайлу гэтага не дашлешся. Нсл. Дзеўка гэтая чыстая пасувайла. Нсл.
пасув-аны-аць-аться,—см. под суваць.
пасьле, нареч.-после, потом. Ён змоўчыў. А пасьле кажа: ня праўда. Дзьве Душы, 152.
пасьлей, нареч.; не употр. при степенях сравнения: позднее, потом, в последствии. Пасьлей мелі магчымасьць праслухаць прамовы Уладыкі Варлаама. "Бацьк.", Но. 31(467).
пасьлейшы, -шая-шае—состоявшийся или могущий состоться потом, зн. не в смысле степени сравнения, более поздний. Ня толькі творы таго ж часу ў "Вянок" ня ўлучаныя, але й творы пасьлейшага часу. Бацьк., Но. 31(467).
пасьля, нареч.—потом. НК: Очерки, 62. Падліву пасля (ежча). НК: Очерки, 62.
пасьмех,-ху, предл. псьмесе, зват. пасьмеша, м.—посмеяние, Гсл.; Нсл. 480. посмешище. Вышаў п'яны на пасьмех людзём. Нсл.
пасьмеліцца, пасьмяляцца,—см. под сьмеліцца.
пасьмеціньня-ні, дат., предл.-ні, ж. — падсьмеціньня.
пасьмягці,—см. под сьмягці.
пасьнедаць,—см. под сьнедаць.
пасьпех-еху, предл.-еху, зват.-еша, м. —торопливость, Ксл. поспешность, спешка. Ар. Пасьпех людзём на сьмех. Послов. Барок Сян. (Ксл.).
75 👁