351. Абпаруй, абпар венік. Нсл. Уцякай, каб не апарыць нагі. Ст. Не абпар рукі. Нсл. Прич. апараны—облитый кипятком. Ар.
парыцца, (1-ое и 2-ое лицо не употребляется) —париться, вариться при помощи пара в закрытой посуде. Рэпа парыцца.
(1-ое и 2-ое лицо не употребляется)—париться, находиться под действием пара, кипятка с целью счищения, размягчения. Дуга парыцца.
испытывать жару, зной. Ар. Парыцца ў кажусе. Ар. Соверш. упарыцца-руся-рышся—испытать жару, зной. Ар. Упарыўся ў дарозе, цепла апрануўшыся.
подвергать себя действию жары в бане. Ар.
(о молоке)—кипятиться. Соверш. спарыцца. Малако спарылася. Соверш. адпараваццa, апаравацца, несоверш.—обвариваться кипятком. Соверш. абпарыцца, апарыцца-руся-рышся—облиться кипятком. Апарыўся — цяпер насіся. Ст. Прич. апарыўшыся. Ар.
папарыцца, соверш.(к парыцца 3) 1. испытать жару, зной. Папарыліся мы апрануўшыся.
соверш. к парыцца 4—подвергнуть себя действию жары в бане.
пасоба-бы-бе, ж.—помощь, пособие. Нсл. 480. Не вялікая нам ізь цябе пасоба. Нсл. Ніадкуль імне няма пасобы. Нсл.
пасобстваваць-вую-вуеш-вуе, несоверш. —пособлять(помогать, С.) Нсл. 480. Ты яму пасобствуеш у ўсім благім. Нсл.
псойта,—см. под посайка.
пасойтак-ака, м.—проволока или верёвка у ведра, за которую берут руками. Аш.
пасол-сла, предл.-слу, зват. посьле; мн. ч.-слы-слоў-слом-слоў-сламі-слох, м. 1. посол, дипломатический представитель высшего ранга. Пашоў пасол дый упаў у расол. Послов. Нсл. 481.
пасол Божы—посланец Божий. Я прарокаў, паслоў сваіх зьбер. Кіт. 16а14. Яўна, што Мухамэд пасол Божы. Тм. 10869.
депутат.
пасоля-лі-лі, ж.—фасоль. Шсл.; Бясл. Уставілі на дзень бульбы з пасоляю. Ст. Давай будзем лузаць пасолю. Канахоўка Клім. (Бясл.). Уменьш. пасолька-лькі-льцы. Шсл. Дробненькая пасолька ўрадзіла. Ст.
пасолка-лкі-лцы, ж. 1. женщина — дипломатическая представительница высшего ранга.
женщина депутат.
пасовішча-ча, предл.-чу, ср.—работник, которого нужно толкать к делу. Нсл. 480. Куды годзішся, пасовішча дурное! Нсл.
паса-сы-се, ж.—полоска(нарисованная, начерченнная и пр.). Гсл.
пасаг, (Ар.) област., пасага-агі-азе, ж. —имущество, деньги, даваемые невесте родителями или родственниками при вступлении её в брак; приданое. Жойдзішкі Вял.; Гсл.; Шсл.; Ксл.—приданое. Нсл. 476. Дзеўку выдалі замуж без пасагі. Нсл. У пасагу дачцэ далі карову і сто рублёў. Ст. Ёй даюць пасагу каня й карову. Забор'е Сян. (Ксл.).
пасагавы-вая-вае, прилаг. к пасага,—полученный в приданое. НК: Бабы, Но. 39.
пасад-ду, предл.-дзе, м. 1. престол, трон монарха. Ксл.; МГсл. Глянуў на адзінага Бога пасад. Кіт. 118а. Апалі кароны, пасады, зь нявольнікаў спалі аковы. Купала: Крыўда("Бацькаўшчына", Но. 24-25/410-411).
квашня, на которую сажают невесту во время свадьбы. Ксл.; Ар.; Гсл.; Шсл. Дабраслаўце маладзіцу на пасад пасадзіці. Татачка мой, мамачка мая, дабраслаўце мяне на пасад сесьці, на Божае месца, пад вышшым акном, пад Божым крылом, ідзе Бог расказаў, ідзе люд разгадаў. Поговор невесты. Нсл. 480.
заводзіць маладую на пасад—свадебный обряд, состоящийся в том, что невесту сажают на крышку. Шсл. На заручынах(? С.) перад выездам да шлюбу, маладая становіцца аднэй нагою на века дзяжы ізь зярнятамі жыта й кланяецца абразом у покуці, потым усім сваяком і прытомным у хаце; просьле гэтага дружко кажа трэйчы: "Родныя бацька й маці й усі добрыя людзі, дабраслаўце маладую на пасад заводзіць!" — "Бог дабраславе!", адказуюць усі тры разы. Далей дружко даець маладой у рукі хустачку й абводзе яе навокал столу трэйчы. Ст. А й вядзіце княгіню на пасад! Любашкова Выс. (Ксл.) Ішла Ляксачка на пасад, сустракаў яе Гасподзь Бог; з доляю шчасьліваю, з доброю гадзінаю. Рылавічы НЗ(ПНЗ, 40). Ацец і маці, і добрыя людзі! дабраслаўце маладую на пасад завесьці. Ст. Убралі Ганну ў белейка, садзяць на пасадзе. Жылка, 52.
ряд снопов на гумне, положенных для молотьбы цепами. Ар.; Ксл.; Нсл. 480; Шсл. Два пасады жыта змалацілі. Ар. На такаўні ляжыць пасад. Сураж(Ксл.). См. пасада.
пасада-ды-дзе, ж.—название места раскладки снопов для молотьбы цепами. Д. атлас, карта 285.
пасадзіцца,—см. под садзіцца.
пасадка-кі, дат., предл. пасадцы, ж. 1. приспособление для ловли птиц, зверей (западня, С.), мышеловка, Нсл. 394; Гсл. ловушка, западня. Гсл. Рыба зайшла ў пасадку, забілася ў самы кут. Карамазаў(Г. Радзімы, Но. 1066). Мыш у пасадку лучыла. Нсл.
перен.—умысел, тайное ухитрение на кого-л. Нсл. 394. Я ведаю, што вы імне пасадку гатуеце. Нсл.
опасное место, как бы устроенное для уловления кого. Нсл. 394. Гэту пасадку імне зрабілі. Нсл. Гэта ня мост а пасадка. Нсл.
78 👁