Старонка 778
◀ / 1324 ▶
нябожчычы-чая-чае, 1. покойников. Нсл. 327. Я ніколі не забудуся нябожчычага слова. Нсл. 2. свойственный покойнику. Нсл. 327. Нябожчычая дабрыня ўсім ведама. Нсл. нябойсь, нябось, 1. не бойся. Нсл. 327. Нябось, ня ўкусіць. Нсл. 2. однако. Ар.; Гсл. Ён не хацеў ісьці. Нябось пайшоў. 3. междомет.—ага! Нсл. 327. Нябось пачуў. Нсл. Нябось, спалохаўся бізуна! Нсл. Нябось, хапіўся розуму. Тм. Нябось і хвароба прайшла! Тм. нябось—см. под нябойсь. нябаўны-ная-нае—скорый в исполнении поручений, Нсл. 327. не медлящий отсутствием. Ён нябаўны хлапец; борзда зварачаецца, куды пашлеш. Нсл. нябачка-чкі, общ.—человек, невидящий происходящее около него. Нячуйка й нябачка — найлепшыя людзі. Рапан. Прык. 208. нябачны-ная-нае, 1. невнимательный. Нсл. 327. Нябачны ты чалавек; ня бачыш, чаго тут не стаець. Нсл. 2. невзрачный. Нябачны твой конь. Нсл. 3. незначительный, незаметный. Гэта нябачнае дзела, нябачная рэч. Нсл. нябёсны-ная-янае—небесный. Давер да Нябёснага Айца. Т. Р.(Сяўбіт, Но. 213). Будзем насіць абраз Нябёснага. Тм. Ср. калёсны, дзівосны, чудосны. нябыцьцё-ця, предл.-цю, ср. 1. небытие, отсутствие существоввания, жизни. 2. отсутствие. Гсл. Ср. быцьцё, 3. няго, част. вопросительная—неужели нягода-ды-дзе, ж. 1. непогода, Растсл.; БГсл. плохая погода, Чачот. ненастье. Тады гаварылі так: пагода наша а нягода ваша. Уваравічы Гомельск. акр.(Наш Край 1928, Но. 11, 46). 2. нелады, раздор, Гсл. неблагополучие. Напісала б колькі мукі перанесла я, колькі напасьцяў нягоды бачыла сям'я. В. Сірата. Калі здараліся нягоды, калі стамлялася рука, свайго — нястомнага заўсёды — я ўспамінала земляка. Е. Лось: Дома. нягодна, нареч. 1. очень плохо. Нягодна йсьці па гэтых сходах. Вял. 2. недостойно. Хто б меў Богу адзінаму што-колечы прыраўнаваць, асобу якую, або сына... або мовіў "Бога ждаў", калі нягожа меў бы прэставаць, чаго Богу нягодна мець. Кіт. 138а5. нягоднасьць-ці, ж.—подлость, низость. нягоднік-ка, предл.-ку, зват. нягодніча, м.—негодяй, МГсл.; Ар.; Шсл.; Нсл. 329. подлец. Вон выжану нягодніка, калі не паправішся. Нсл. Нягоднік гэты толькі шкоду людзём робе. Ст. Зачэпе старога, пакрыўдзе малога — такі ўжо нягоднік! Колас("Каласкі", Но. 60-61, 1958 г.). Чаго ён, нягоднік, як ідал, стаіць? Колас: З майго летапісу. нягодніца-цы-цы, ж.—негодяйка. Ар.; Нсл. 320; Шсл. Зь нягодніцаю гэтаю ўжыцца ня можна. Нсл. Пачакай жа, нягодніца, не паслухай ты мяне яшчэ раз! Ст. нягодны-ная-нае—скверный, злой.(исполненный недоброжелательства, враждебности, злобы, злости. Ар.; Вял.) Шсл. Вось які нягодны хлапец: кажнага ён зачэпе, нікога не прапусьце! Ст. Нягодная дзяўчына яна — набрахаць на другіх умее! Ст. нягож, частица вопросительная—неужели. нягодзька-дзькі-дзьцы, ж.—плохая, дождливая осенняя погода. Шсл. Благая сяголета восень: скрозь нягодзька, мочыць, няма як і бульбы капаць. Ст. нягожа, нареч. 1. не годится. Гсл. На табе, Божа, што імне ня гожа. Послов. Нсл. 329(под нягожы). 2. не следует. Гсл. З такім чалавекам ня гожа размаўляць. Кіт. 4468. На мэіта (араб. нябожчыка) маеш узлажыць два саваны, а болей класьць ня гожа. Тм. 4961. 3. неприлично. 4. недостойно. Калі барану альбо аўцы ня будзе шэ(сьць) месяцаў, то на курбан (араб., аброк) нягожа. Кіт. 2661. 5. непристойно. Проці месяца задам садзіцца нягожа. Кіт. нягожы-жая-жае, 1. негодный(непригодный, С.). Нсл. 329. Нягожы рамень, тапор., Нсл. 2. несовместный с чиим-л. достоинством, унижающий кого-л., недостойный. Эбдэсу(араб.) колька прасікод нягожых ест? — Сегасьветную размову чыніць. Кіт. 43а15. нягеглы[нягеглы], -лая-лае(Іг.)—болезненный, недоразвитый физически или умственно. Міх.; Гасьцілавічы Лагойск. Мы яго сёлета да школы ня будзем пасылаць: ён у нас нягеглы такі. Міх. Нейкі нягеглы Хадорын мужык. Пожынкі Сян. (Ксл.). Ён быццам хацеў выскачыць із сябе, выкручаваўся перад ею ў розных позах, ламаных і нягеглых. Сяднёў: Корзюк. няхоця, нареч.—неохотно, нехотя. МГсл. няхаіць-аю-аіш-ае, несоверш.—откладывать дело(скорее: медлить с делом, С.) из лености или беспечности. Нсл. 338. Ты ўсё няхаіш із сваею работаю, а людзі даўно зрабілі. Нсл. См. няхаць. Соверш. заняхаіць—оставить на авось; по рассеянности отложить до другого времени. Нсл. 177. Добры гаспадар пільнае работы ніколі не заняхае. Нсл. 177. Я табе даў работу, а ты заняхаіў яе. Тм. Отгл. имя сущ. заняхаеньне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў—небрежение. Прич. заняхаены. Нсл. 177. Заняхаеная работа завалялася. Нсл. Заняхаенае поле ня будзе засеяна. Нсл. Соверш. зьняхаіць пропустить на авось, Нсл. 216. пуская на авось, утратить. Зьняхаіў рабочы час. Нсл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 1324 ▶