Старонка 517
◀ / 1324 ▶
уздыймацца, област. уздымацца, несоверш. к узьняцца. узьняцца, уздыймуся, уздыймешся, соверш.—быстро, с силою подняться. Ар. Узьняўся вялікі вецер. Баркова Куз. (Ксл.). Віхор узьняўся. Мехава Аз. (Ксл.). Жывым узьняўся ў выш. Гарун(ст. "Навука"). 2. о растениях—скоро вырасти высоким. Узьнялося жыта па калена на Узьнёсеньне. НК.: Очерки, 455. Прич. прош.і. вр. узьняўшыся. Ар. Вялікі вецер быў узьняўшыся. Ар. імбрык-ка, зват. імбрыча, м. 1. чайник. Уменьш. імбрычак-чка, предл.-чку, зват.-чку, м.—чайник. МГсл.; Ар.; Ксл. У імбрычку стаіць гарбата. Чараўкі Сян. (Ксл.) 2. імбрык да кавы—кофейник. МГсл. імгненьне—мгновение. МГсл. імя, род., дат., предл. імені, твор. імям, мн. ч. імёны-наў, нам, ср.—имя. МГсл.; Ар.; Раст.: Северск 135. Шануем мы бацькоў імёны. Жылка, 25. налажыць імя—наречь. Смл. іменны-ная-нае—именованный. МГсл. імжака(мжака, Ксл.)-кі, дат., предл. імжацы, ж.—мелкий дождь, Ксл. мелкий с туманом дождик, Шсл. изморось. На дварэ нейкая імжака йдзе. Ст. Учора была мжака. Санікі Беш. (Ксл.). Мжака ўжо перастала. Кузьміно Сян. (Ксл.). См. імжа. імжэль(мжэль, Растсл.; ПНЗ.)-лі, мн. ч.-ляў, ж.—мгла, Растсл.; ПНЗ. изморось. імжэць-жу-жыш-жыць, несоверш.—моросить. Шсл.; Ксл. Які там дождж; троха імжыць. Ст. Надвор'е благое — імжыць як у восень. Латыгаль Сян. (Ксл.). Даль дажджамі імжыць. Сяднёў: Сястры. Імжыць сьвятло. Кавыль: Пад зорамі, 20. Соверш. заімжэць—заморосить(о дожде). Мусіць на цэлы дзень заімжэў дождж. Ст. імжлівы-вая-вае, прилаг. к імжа. Прасьевала імжлівыя дажджы. Лойка: Л. песьня. імжыць(мжыць, Нсл.; Даль), імжыць, безлич. 1. моросить. Тул., Тмб. (Даль). 2. перех.—смыкать, жмурить, Нсл. 284. жмурить глаза. Тверщ. (Даль). Мжыць, замжыць вочы. Нсл. імжыцца, Нсл., імжыцца, імжацца, несоверш. 1. моросить. Ксл.; Гсл.; БНсл. Сядні дождж імжыцца. Мянюцева Сян. (Ксл.). 2. смыкаться(о глазах). Нсл. 284. Вочы мжацца, замжыліся ў цябе, спаць хочаш. Нсл. Соверш. замжыцца. Нсл. 284. 3. безлич.—мерещеться. Нсл. 284. У ваччу мжыцца. Нсл. імкліва, нареч. к імклівы—стремительно. Ты за зорамі імкліва імкнішся. Дуб. Дзьвіны шырокай глыбіні плывуць імкліва. Салавей: Сіла, 15. А ліпы падымаліся маўкліва, дарогу абступаючы, імкліва з гары на горку ў далеч бягучы. Лойка: Л. песьня. Хмары...імкліва расьцярушаваліся і высака зьнікалі. Корзюк(Конадні, У-УІ, 39). імжа-жы, дат., предл.-жы, ж.—мелкий дождь, Растсл. изморось. Гсл. Павыносілі ў неба гальлё вялізныя, і зь яго сыпалася за каўнер Дзімку калючая сьнежная імжа. Капыловіч: Хлеб(Беларус, Но. 157). Я агорнуты сьнежнай імжою. Жылка, 62. Пачалася імжа. Корзюк. імклівасьць-ці, общ.-цяў, ж.—стремительность. Падбіта нязломных імклівасьць. Салавей: Сіла, 54. У такое надвор'е ....ня бывае шырокае імклівасьці. ЗСД.98. У ваччу ў яе гарэў агонь гордае імклівасьці. Тм. 99. імклівы-вая-вае—стремительный. Спыніў Кайдан імклівую арду. Ар.; Вольскі: Паланяка. Акорды, акорды.... пялёсткі зьлятаюць у вашых павевах, імклівых і гордых. Дуб. Гукі аркестры спляталіся цяпер із дружна-імклівым хорам людзкіх галасоў. ЗСД 24. Вырываліся ўгару стаўпы злосна імклівага полымя. Тм. 168. імкненьне, предл.-ню, ср.—стремление. Тваё жыцьце, тваё цярпеньне — да вёснаў сонечных імкненьне. Салавей: Сіла, 37. Імкненьне сьветлае, высокае нясі ў наш родны край. Крушына(Зьніч, 1952, Но. 20, 5). імкнуць, -ну-нёш-нёць-нём-ніце-нуць —стремиться, стремить, направлять, устремлять куда-л.(мечту, мысль). Жыцьця струмень імкне да вас. Салавей: Сіла,9. Думак, што імкнуць у бацькаў край, ня выперадзіш, ветру быстракрылы. Лойка: Л. песьня. імкнуцца, -нуся-нёшся—стремиться. МГсл.; Ксл. Імкнецца, ліха ведае куды. Балдыкава Аз. (Ксл.). Імкнецца сьцерці знакі апрычонасьці. Бацьк. Но. 3, 439. імне, дат., предл. падежи к "я". См. я. імпэт-ту, м.—(порывистость, С.), натиск, стремительность. Гсл. імсьлівасьць-ці, ж. 1. мстительность. 2. злопамятность. МГсл. імсьлівы-вая-вае—мстительный. МГсл. А поўначы на іх напалі імсьлівыя людзі. Дзьве Душы, 4. Стася на часіну пачула нейкае імсьлівае здаваленьне. Юстапчык. См. помсьлівы. Пакрыўджаная прырода імсьцілася. Рамановіч(Конадні, Но. 2, 20). імша-шы-шы, ж.—обедня(обыкновенно у католиков, С.). Шсл.; Варлыга: Назіраньні 17. Парадзілі імшу закупіць. Уселюб Н. (Демид.: Веров., 94). Валей ты закупі імшу да Найсьвятшае Маткі Боскае. Тм. Па маці адправілі імшу. Ст. Думаю пайці да царквы закупіць імшу на свайго лютара, нязбожніка. Уселюб Н.(Демид.: Веров., 94). Антыхрыст служыць вернікам імшу. Кавыль: Думы, 40. Табе (Сталіну) там правяць чорную імшу. Падсонечны(Ускалось, Но. 7, 10).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 1324 ▶