адменны-ная-нае—переменный. Нсл. 360; Дсл., переменившийся. Дсл. Адменнае ўнадвор'е. Нсл. Надвор'е стала адменнае. Дсл.
адменьнік-іка, у вадменьніку, м., грам. —падеж.
адм-ераць-яраць,—см. под мераць.
адмякці,—см. под мякці.
Адмяненьне Хрыстова—Преображение Господне.
адмян-яць-іць,—см. под мяняць.
адмян-яцца-іцца,—см. под мяняцца.
адмяча-чы-чы, ж.(обласг.? С.)—оттепель. Дсл. Адмяча: сьнег хруніць. Дсл.
адмыкаць,—см. под мкаць.
адмылка-лкі-лцы, ж.—левая ручка сохи. Сакуны 27.
адмысловы-вая-вае—специальный. (У ката) шарсьціначкі шаўковыя; губкі, зубкі адмысловыя. Колас("Каласкі", Но. 60-61, 1958 г.) См. адумысловы.
адм-ываць-ыць-ыты,—см. под мыць.
адм-ывацца-ыцца,—см. под мыцца.
адно, ср.(к адзін)—одно.
адно, частица—только (Дсл.), лишь (Шсл.), исключая, кроме, только. Нсл. 360. Адно ўсё крычаць: дай есьці, дай піць. Ст. Гэты мост можна адмыць адно лугам. Княжыцы Куз.(Ксл.). Тута адно тэблям пакруцілі. Латыгаль Сян. (Ксл.). Рыжы (кот) адно пацягуецца ды грэецца на сонцу. Каласкі, 1955, Но.29-30, стр. 10. Адно ня бойся там, сынку. Янк. Пер'е адно пасыпалася. Тм. Вы адно мяне, такога самага мужыка, як і вы, паслухайце добра. Каліноўскі(Мужыцкая Праўда, Но. 2). За ёю смучуся, журуся адно. Гарун(ст. "Ноктурно").
адно дзяло, 1. в смысле утверждения, без всякого сомнения. Дсл. Ці так я зрабіў? — Адно дзяло, што так. Дсл.
2. в смысле одобрения. Дсл. Ці надабе вам блінкоў? — Адно дзяло!
3. на основании всех соображений. Дсл.
4. в минуту удовольствия, в виде большого одобрения. Дсл. Добрая гарэлка, Аўсею? — Добрая, паночку, — адно дзяло: шыбаны! Дсл.
адно, союз.—лишь. Дзяржу ж ня начай, адно зь Евангелі. Цяпінскі(Перадмова да Евангелі). Пасягнуў — малако з куфлям да рук прышло; піў, адно на сподзе троха застала. Кіт. 114а6. Нявольнікі ўперад ня маюць быці зь іншых прычын, адно палоненікі. Стт. XII, 21. Што ён прадаець у краме? — А там шмат чаго ё, адно што дорага. Вялейка. Нічога табе ня дам, адно калі паправішся. Нсл. 360. Даю табе на зьлюб, адно выбірай. Нсл. 210(под зьлюб). Што ты сабе думаеш, адно блуканяньне ў цябе на ўме. Юрсл. Пан казаў: ня буду прымаць парабкоў — адно, калі прыкуплю меньня. Дсл. Не кажы нічога, сынку, адно сілкуйся аладкамі. Цэлеш (Ярылаў агонь). Хай Лацьвію возьмуць Лацьвійцы, і рыбную ў Балтыццы лоўбу, — адно я да іхнай зямліцы баронаў дадам на гадоўлю. Купала("Бацькаўшчына", Но. 24-25/410-411). В состоянии отрицательного союза:
не адно... але [й]—не только... но. Слова ад слова так, яка ўсе ў вусіх цэрквах маюць; не адно для лепшае іх веры, але і для лепшага іх рассудку. Цяпінскі.
быць за адно зь кім—солидаризоваться с кем-либо.
мы(вы, яны) за адно—мы солидарные. У іх усі за адно. ВК (ЛБ85).
адно толькі—лишь только. Усім добры, адно толькі гарэлку любе. Нсл. 360.
аднойчы, адноўчы (Гсл.) нареч.—однажды. МГсл. Адноўчы ўкінуўся ў яму. Гарэцкі: Песьні, 71. Адноўчы ўвечары. Тм. 81. Аднойчы ён такім парадкам наткнуўся на Халіму. ЗСД 50. Аднойчы ён быў зайшоўшы ў сасоньнік. Тм. 79. Аднойчы запяяў салавей. Ю. Жывіца("Прыйсьце", Но.1).
аднолетак-тка, предл.-тку, м.—одногодок. Шсл. Цяляткі аднолеткі, але наша лепшае. Ст.
аднолетка-ткі, дат., предл. аднолетцы, ж. к "аднолетак". Цяліцы аднолеткі.
аднолька, союз.—все равно. Ар. Даведайся й праз майго сына, аднолька йдзеш да вучыцеля. Ар.
аднолькава, нареч. 1.—одинаково (в равной мере, С.) Гсл.; Ар.
2.—все равно. Ар. Купі імне паперы, аднолькава йдзеш да крамы. Ар.
3. равно. Прыемна імне вашэцю бачыць, аднолькава й бацьком. Ар.
аднолькавасьць-ці; мн. ч., род.-цяў—одинаковость.
аднолькавы-вая-вае—одинаковый. МГсл.; Гсл.; Ар. Крыштальнае шкло абодвых келіхаў загучэла аднолькавым тонам. Ю. Жывіца("Прыйсьце",Но. 1)
адн-осіць-есьці,—см. под несьці.
адн-осіцца-есьціся,—см. под несьціся.
адноўчы,—см. под аднойчы.
аднабокасьць-ці; мн. ч., род.-цяў, ж. —односторонность. Гсл.
аднабокі-кая-кае—односторонний.
аднагодак-дка, предл.-дку, м.—однолеток, ровесник, одногодок. Войш.
аднагодка-дкі-дцы, ж.—однолетка, ровесница, одногодка. Войш.
аднадум-ма, предл.-му, зват.-ме, м.—единомышленник. Гсл. Я — ягоны аднадум — такі ж жвавы, як ён сам. Салавей: Сіла, 51.
аднадумства-ва, ср.—единомыслие. Гсл.
адная, обласг.—адна. Войш. Каб бралі дзесяць, а то бярэць адную, дык ніяк ня выходзе. Войш.
аднаяй-яя, предл.-яю; мн. ч., род.-яяў м. —животное с одним яйцом. Войш.
аднадзіць,—см. под надзіць.
адназорна, нареч.—однообразно.
адназорнасьць-ці, ж., свойство (по прилаг. адназорны)—однообразие. См. аднастайнасьць.
83 👁