Прич. прош. вр. распазнаўшыся. Яны даўна распазнаўшыся. Отгл. имя сущ. распазнаньне-ня, предл.-ню—знакомство. Нсл. 557. Зь першага распазнаньня яны любяцца. Нсл.
спаз-навацца-навдюся-наваешся и -наюся-наешся-наецца-наемся-наіцеся—знакомиться, входить в дружескую связь. Нсл. 606. Як цяпер спазнаваемся, спазнаемся, так каб нам і доўга жыць мяжсобку. Нсл. Соверш. спазнацца-аюся-аешся. Нсл. 606. Зь лядашчыкам спазнаўся, з розуму спаўся. Нсл. 267(под лядашчык).
знацца II, сокращ. из значыцца—значит. Шсл. Знацца я яму й кажу... Ст.
значаньнік-іка, предл.-іку, м., мат.—знаменатель. МГсл.
значэць-чу-чыш-чыць—давать признак чего-л. Шсл.; Варсл. Карова значыць—показывает, что скоро отелится. Ст. Карова, кабыла значыць—появились на вымени признаки того, что корова(кобыла) в непродолжительном времени отелится(ожеребится). Ар.
значна, нареч.—приметно. Нсл. 215, заметно. Гсл. І па (з? С.) аччу значна, што ён украў.
значнасьць-ці, ж. 1. значимость. І гэта слова сваю мае значнасьць. Нсл.
2. знатность, важность. Нсл. 215, знаменитность. Не вялікая ты перад імною значнасьць. Нсл. Ср. значны, 3.
значнець-ее, 3-ее лицо мн. ч.-еюць, несоверш.—означаться яснее и яснее. Нсл. 735. Заранка на небе значнее, пазначнела. Нсл. Соверш. пазначнець. Нсл. 735.
значны-ная-нае, 1. заметный(такой, который можно заметить, увидеть, различить взглядом, Ар.), приметный. (Ар.), видимый(явный, очевидный, заметный, С.) Гсл.; Нсл. 215. У Рамазан ежча, аж покі значна будзе нітка чорная ад белай, да сьвітаньня. Кіт. 16а2. Значнае дзела, што гэта твая работа. Нсл.
2. замечательный. Нсл. 215. Сядні значны дзень. Нсл. Леташні год быў значны з уроду. Нсл.
3. знаменитый. Нсл. 215. Яны ў Пана Бога значными будуць. Кіт. 56аб. Наш пан значны чалавек. Нсл. Будуць ся цешыці ня толькі вялікія сьвятыя Божыя, і людзі вышшыя, калісь на гэтым сьвеце значныя, але і, малыя й бедныя духам, будуць хвалы Яго зажываці. Малітвы 1695г.(Б. Шляхам, Но. 125).
значыць-чу-чыш-ча, несоверш. 1. класть метку, метить(МГсл.), намечать. Варсл. Ён знача сваё бярвеньне. Варсл. Курбан(араб., аброк) чынячы, трэба глядзець, штоб... не абранена. Акром таго... умысьле рэжуць альбо значаць, тое ня вадзіць. Кіт. 266б. Соверш. пазначыць—пометить. Шсл. Пазначылі свае авечкі. Ст.
2. значить.
значаньне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў, отгл. имя сущ. 1. метка. Значаньне курыцы, гусей. Ар.
2. значение. Гсл.
абзначыць-аю-аеш-ае, несоверш. к абзначыць. Соверш. абзначыць—положить метку. Шсл., обозначить, отметить каким-л. знаком, меткой. Трэба абзначыць, адкуль касіць. Слопішча Шацк.(Шсл.).
азначаць, несоверш.—определять. Соверш. азначыць-чу-чыш-ча—определить.
зазначаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма. несоверш. (Шсл.)—метить многократно. Соверш. зазначыць—сделать знак, пометить. Ар. Зазнач, пакуль касіць. Ст. Зазнач, пакуль адрэзаць. Ст. Прич. зазначаны—помеченный. Тут жа было зазначана, а ён перакасіў. Ст.
назначаць-аю-аеш-ае, несоверш.—помечать. Соверш. назначыць—пометить. Шсл. Назначылі баранчыка чырвонаю істужкаю. Ст. Назначылі курыцу — адсеклі хвост. Ст. Прич. назначаны-помеченный. Пры справаваньню дастамэнту пячатнікамі й сьветкамі быці ня могуць тыя асобы ніжэй назначаныя, то ёсьць: напервей — каторыя сваіх дастамэнтаў чыніці нягодны; другое — жанкі; трэйцяе — апякунове таго дастамэнту; чацьвертае — і тыя быці ня могуць, каторым у том дастамэнце што будзець апісана. Стт. 341.
прызначаць—назначать. Каго прызначаюць на яго месца — няведама. "А няхай сабе хоць каго прызначаюць, мне ўсё роўна." Васілёнак("Полымя", 1967, Но. 12, стр. 193). Соверш. прызначыць—назначить.
значыцца, только 3-ее лицо един. ч. 1. значит. Значыцца гэта праўда. Соверш. назначыцца, только 3-ее лицо един. и мн. ч.—показаться знаку чего-л. Абрадзінілася гэтая баба, ды вельмі ж нялюдзкае дзяцё нарадзіла — чорнае, касматае, і рожкі на галаве назначыліся. Мікольск М.(Демид: Веров 102)
2. следовательно.
знудзе, знудзіла—см. под нудзіць.
знудз-іць-джаць—см. под нудзіць.
знудз-іцца-джацца—см. под нудзіцца.
знуджоны-ная-нае—крайне изнуренный. Нсл. 217. Знуджоны ў турме, ледзь ходзе. Нсл.
знурэньне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў, ср.—изнурение, тоска. Нсл. 217. Знурэньне бярэць, гледзячы на яго. Нсл. Знурэньне з голаду. Тм.
знурыць—см. под нурыць.
знурыцца—см. под нурыцца.
знуста-ты-це, ж.—подстрекательство. Бясл. Знуста, зьвёў дзеці пабіцца! Людагошч Імсьц.(Бясл.).
знушчацца-аюся-аешся, несоверш.—глумиться, издеваться, измываться. Гсл. Отгл. имя сущ. знушчэньне—издевательство. Гсл.
77 👁