аддзельны-нага, во смысле им. сущ.—отделившийся. Ідзе ты быў? У ваддзельнага. Ельн. (Дсл.)
аддзерж-аваць, аддзяржаць,—см. под дзяржаць.
аддз-ерці-праць,—см. под дзерці.
аддзякаваць,—см. под дзякаваць.
аддзял-яць-іць,—см. под дзяліць.
аддзял-яцца-іцца,—см. под дзяліцца.
аддзячыць,—см. под дзячыць.
аддзірлівы-вая-вае, охотн.—гонящий зверя не дружно (о собаке). Дсл.
аддзунуць,—см. под дзунуць.
адзоў, адзову, предл.-зьве, м., юрид.
1.—аппелляция. Хто бы ся бяз прычыны слушнае ад суду падкаморага адзоў учыніў, тот павінен заплаціці віны падкамораму шэсьць рублей грошай. Стт. 352. За адзовам маюць быці высланы ад Суду Галоўнага камісары. Стт. 352.
2. отзыв, Нсл. 373. отозвание. Тм. Адзоў ад работы. Нсл.
адзоўнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. —апеллятор.
адзоўніца-цы-цы, ж..—апелляторша.
адзоўны-ная-нае, юрид.—апелляционный.
адзабаль, адзабыль, адзабылі, нареч., обласм.—в самом деле, действительно. Ксл. Адзабаль кажу, што не пайду. Рыбчына Сір. (Ксл.) Адзабыль Міхась пашоў. Міхалі Куз. (Ксл.). Адзабылі я здурэла! Канавалава Куз. (Ксл.) См. адзаль.
адзабальны-ная-нае—старый,(? С.) Дсл. действительный? Адзабальнае паведаньне—старый рассказ. Барада Парэц. (Дсл.) Ср. адзабаль.
адзабылі,—см. под адзабыль.
адзадні-няя-няе—задний. МГсл. Адзаднія малцы на конях, у зьнізах, штырхаюць іх пад бокі нагамі. Дзьве Душы, 110.
адзаду, нареч.—сзади, (Дсл.; Нсл. 373) позади. Гсл. Ён шпарка шчэз у вагоне, быццам уцягнены нейкім адзаду. ЗСД 229. Засталося туманным сном нейдзе адзаду. Тм. 279. Ідзе Васіль? — Васіля няма. Адзаду едзе, застаўся. Дсл. Яна адзаду прышла. Реч. у. Чуецца адзаду нейкае хрупаньне. Гарэцкі: Песьні, 56. Уменьш. адзадку—сзади. Адзадку едзе. Нсл. Сядзь, дзевачка, у вазочку адзадку. Дсл.
адзалець-ею-ееш-ее, соверш.—отмёрзнуть, пропасть. Ксл. Адзалела расада. Бікава Сян. (Ксл.). Ср. золка.
адз-аўнуцца-ывацца,—см. под адазвацца.
адзімак-мку, м.—мороз, бывающий после тёплых дней в начале весны. Нсл. 373. Сёлета адзімак ня горы зімы дзяржыць. Нсл.
адзін, адна, адно; род. аднаго и обласм. аднага, аднае, аднаго (аднага); дат. аднаму, аднэй, аднаму; твор. з адным, аднэй, адным; предл. пры адным, аднэй, адным; мн. ч. адны, адных, адным... —один, одна, одно. Адны вы разумныя. Нсл. 359. Адзін хоць зьеж вала — адна хвала. Послов. Нсл. Мяне аднаго выправілі. Падсады Сір. (Ксл.). Адным возам па піва едуць, послов.—два сапога — пара. ВК (ЛБ 1708). Адзін чорт маляваў, послов.—одним миром мазаны. ВК (ЛБ 1637). Адзін поп хрысьціў, послов.—одним миром мазаны. Мл. Аднэй чаркі зь цябе досыць—будет с тебя одной. Зьверавічы Краснап. (Бяльсл.).
Именительный падеж мн. ч. имеет полную форму адныя, если в другой части предложения ему соответствует числ. другія. Адныя кажуць адно, другія — другое. Ар.
адзін аднаго, адзін аднаму..., адна з аднэй—друг друга и т.п. Падганяюць адзін аднаго. ЗСД 139. Ідуць адзін з адным. Тм. Праца пашла яшчэ спарней, бо адны адных падганялі. Тм. 146. Кажны майстат розны блеск выдае, адзін аднаго сьветласьцяю асьвячае. Кіт. 11468. Адно аб адно крыло ўдарыць. Кіт. 11866. Крыло адно аб адно б'ючы, ночных нэмазкараў (араб., багамолцаў) будзіць. Кіт. 11869. Адных адным учынкі не агіжу. Кіт. 12169.
Когда роды существительных, к которым применяется числ. адзін, адна, адно — разные, тогда говорится: адно аднаго, адно аднаму и т.п. Андрэіха й Іван пачалі памагаць адно аднаму. Кулакоўскі: Дабраселцы. Ня пара мы (дзяўчына й дзяцюк) адно аднаму. ЗСД. 240.
Для определения времени употребляется род. падеж: Аднаго разу жонка каралёва падышла да люстра. Н.(Афанасьев III, 1914, 104). Аднаго разу бязь ведама айца яна пашла. Н.(Тм. IУ, 1914, 286). Нешта аднаго разу закрычэў у вадказ. Гарэцкі: Песьні 84.
аднаго тыдня дзяцё—недельного возраста ребёнок. Тананыкіна Росл.(Дсл.523).(На Севершчыне) "Звычайныя родавыя адменьнікі часу, прыкладам: таго году, таго ж часу; таго лета, як мой бацька памер; таго ж вечара, аднаго разу і г.д." Раст.: Северск. 126.
По отрицании ударение переходит на один слог к началу слова: адзін, аднаго, но: ні водзін, ні воднага ...—ни один, ни одного и п.п. Ар.; Косіч 81. Не пабачыш ужо ні воднай гадзіны. Косіч 33. Нам яго не караці ні воднаю віною. Квятк. 150.
Тоже после предлога "да", и после других предлогов: Пакажыце вашыя кнігі! — Яны ўсе тут. Перабралі й перагарнулі да воднай. Корзюк.
При исчислении без существительных употребляется средний род: адно, дваццаць адно, трыццаць адно. Ар.
77 👁