Старонка 415
◀ / 1324 ▶
•загубеньне-іць-лены-лёны-ляць—см. под губіць. •загубіцца—см. под губіцца. •загугнаць—см. под гугнаць. •загудзець—см. под гудзець. •загудзіць—см. под гудзіць. •загукаць—см. под гукаць. •загуляцца—см. под гуляцца. •загультаіцца—см. под гультаіцца. •загуменьне-ня, предл.-ню, мн. ч.-ні-няў, ср.—место, лежащее за гумном(за гумнами), овинами, ригами. Бегаў загуменьнямі. Колас("Каласкі", Но. 60-61, 1958 г.). •загурасьціць-ашчу-асьціш-асьце, соверш., перех.—завалить. Шсл. Загура нареч.—слишком густо. БНсл. •загусьці—см. под гусьці. •загусьціць—см. под гусьціць. •загыркаць—см. под гыркаць. •заход,(Ар.; Бясл.; Растсл.)-ду, предл.-дзе, м. 1. закат( солнца, месяца С.) Ар.; Растсл.; Гсл. Ад усходу да заходу. Кіт. 1611. Сонца мела яшчэ даўгую дарогу да заходу. Шакун: Сьлед 19. 2. отхожее место. Нсл. 191. У заход пашоў. Нсл. 3. бродяга. Нсл. 191. У работніках дзяржыць нейкага захода. Нсл. 4. у заход: ісьці ў заход(рыбаку)—в более глубокое место. НК: Очерки 497. 5. заходы-даў, единств. ч. нет.—хлопоты, суета. Нсл. 191. Гасьцей люблю, але заходаў каля іх ня люблю. Нсл. Не заходзь у вялікія хаходы. Нсл. •захода-ды, общ.—сердитый, раздражительный, вспыльчивый. Дсл. 258. Ён захода: як зойдзецца, зь ім сьцерпу няма. Дсл. Гэта такая захода, што Божа мой! Дсл. •заходка-дкі-дцы, ж.—женщина, зашедшая из чужой стороны. Нсл. 191. Яна ня тутташняя, а заходка; ад тога й гаворка ейная ня наськая. Нсл. •заходлівасьць-ці, ж. 1. крайняя степень гнева, печали и т.п., Гсл. выступление из границ, в раздражении, плаче или печали, Нсл. 191. исступление, неистовство, Біта ня была б, калі б не заходлівасьць твая. Нсл. Заходлівасьцю сваею ня вернеш, не падыймеш. Нсл. 2. излишняя хлопотливость(, суетливость С.) Нсл. 191. Лішнюю робіш заходлівасьць, досыць таго, што Бог даў. Нсл. 3. нервность, (БНсл.) волнение. Гсл. Заходлівасьцю бядзе не парадзіш. Гсл. •заходлівы-вая-вае, 1. выходящий из границ в раздражении или печали. Нсл. 191. Гаспадыня наша дужа заходліва, як зазлуецца. Нсл. 2. хлопотливый, суетливый. 3. слишком увлекающийся, чувствительный, нервный, болезненно настойчивый, Гсл. волнующийся, нервный. БНсл.; Бясл. Дзяцё заходлівае. Дсл. •заходні-няя-няе—западный. Ар.; БНсл.; Бясл. •заходны-ная-нае—доступный для входа всем. Бясл. Усякая набрыдзь прэцца ў маю хату, як у мяне заходны дом. Палуж Краснап. (Бясл.). •заходзе, зайшло, безлич.—см. под ісьці. •заходзень-дня, предл. и зват.-дню; мн. ч., род.-няў, м.—пришелец. Ён ня тутаншні, а заходзень. Нсл. 191. Заходня дзяржыш у двару сваім. Нсл. •заходзец-дца, предл.-дцу, зват.-дча, м.—пришелец. Мы тубылцы, а ты заходзец. Нсл. 191. Заходцам у нас жывець год дзесяць. Тм. •заходзіць—см. под ісьці. •заходзіцца, (захадзіцца, Дсл.), 1. задыхаться от плача, ярости, смеха. Ар.; Нсл. 190. Дзецянё плача, аж заходзіцца. Ар. Плачуць, аж заходзяцца. Гсл. 2. слишком увлекаться, выходить из себя. Гсл. 3. сильно ныть от боли, Шсл. ныть. Сэрца заходзіцца, гледзячы на яго. Нсл. 191. Сэрца заходзіцца. Дсл. 258. Нешта заходзяцца мае зубы. Ст. 4. терять последнее терпение от боли, печали. Дсл. 258. 5. печалиться до отчаяния. Дсл. 258. У голаве заходзіцца. 6. волноваться,(Бясл.) сердиться, огорчаться. Дсл. 258. А не заходзься ты так, захода! Дсл. Чаго ты заходзішся, заспакойся! Палуж Краснап. (Бясл.). 7. коченеть от холода, Шсл. несоверш. к зайсьціся 7. 8. лишаться чувств, Шсл. несоверш. к зайсьціся 8. 9.—см. под ісьціся. •зайсьціся, соверш. 1. задохнуться от плача, ярости, смеха. Нсл. 190. Чаго ты зайшоўся? — як не зайсьціся, калі дужа сьмешна. Нсл. 2. слишком увлечься, выйти из себя. Гсл. 3. заныть. Сэрца ягонае зайшлося. Гарэцкі; Песьні 53. 4. соверш. к заходзіцца 4. 5. соверш. к заходзіцца 5. 6. соверш. к заходзіцца 6. 7. окоченеть от холода. Шсл. Такі халадзішча, аж рукі зайшліся. Ст. 8. лишиться чувств. Шсл. Як стала плакаць дзяцё, дык ледзь не зайшлося. 9.—см. под ісьціся. пазаходзіцца, соверш. 1. онеметь, оцепенеть многим. Пазаходзіліся палцы ад сьцюжы. Ст. 2. многим задохнуться от плача, ярости, смеха. Дзеці пазаходзіліся ад плачу. •захопнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—захватчик. МГсл.; БНсл. •захопны-ная-нае—захватный. БНсл. •захова-вы-ве, ж.—сохранение. Бясл. Захова грошы. Лютня Краснап. (Бясл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 1324 ▶