ёлупіць-плю-піш-пе, несоверш., перех.—вылупливать глаза, пальцами отворачивая нижние веки, по шалости. Нсл. 151. Нашто ты ёлупіш вочы! Нсл.
ёлуплівы-вая-вае, 1. выпученный, говорится о глазах. Нсл. 151. Ёлуплівыя мае вочы. Нсл.
2. глуповатый, хлопающий глазами. Нсл. 151. Хлапец ёлуплівы.
ём, ёму, предл. ёме, м.—количество, запас; то, что имеется; уйма. Гсл. У гэтым лесе ём птушак. Гсл.
ёмістасьць-ці, ж.—вместимость, вместительность, Гсл. ёмкость.
ёмісты-тая-тае—вместительный, Нсл. 151; Ксл. ёмкий. Ёмісты мяшэчак — пудоў зь дзесяць убгаю. Лужасна Куз. (Ксл.). Дорад ёмісты, усё ўлезе. Нсл.
ёмка, нареч. 1. ловко, Ксл.; Гсл. метко, сильно. Нсл. 151; БНсл. Ёмка йдзець машына. Вішкавічы Чаш. (Ксл.). Ёмка выцяў, лучыў. Нсл. Ёмка сьцебануў бізуном. Тм. Бераг адхоны, можна ёмка спусьціцца. Юрсл. Ёмка кідаў ён шубнём. Дзьве Душы, 38.
2. проворно. Шсл. Хоць стары конь, але яшчэ ёмка бяжыць. Ст.
3. звонко. Гсл. Ср. ёмкі 3.
4. удачно(? С.) Гсл.
5. хорошо. Ксл. Бярозавыя дровы гараць ёмка. Сініцына Віц. (Ксл.).
6. удобно. Шсл.; БНсл.; Бяльсл. Няёмка неяк у руках дзяржаць: выкручуецца. Залачова Імсьц. (Бяльсл.). Во, гэтак ёмка сядзець. Ст. На зборні ёй было ня ёмка, а ў другім месцу пабаіцца. Ц. Гартны: Сок Цаліны, 138. Ср. ст. ямчэй—быстрее, скорее. Шсл. Ямчэй бяжы ты! Ст. Прев. ст. найямчэй.
ёмкасьць-ці, ж.—ловкость. Гсл.; Нсл. 151. Ёмкасьць мае ў руках. Нсл.
ёмкі-кая-кае, 1. проворный. Шсл. Хлапец вельма ёмкі. Ст. Наш стары яшчэ ёмак. Ст. См. хіжы. Агата ёмкая работніца: работа ў руках ейных аж гарыць. Ст.
2. ловкий, меткий, донимающий. Нсл. 156; БНсл. Я работнік спрытны, ёмкі. Гарун (ст. "Муляру"). Ёмкі выцень. Нсл. Ёмкая рука. Тм. Ёмкі бізун. Ёмкая пуга. Міх.
3. удобный. Бяльсл. Грабельніца няёмкая. Хведараўка Краснап. (Бяльсл.).
4. звонкий. Песьняй ёмкай зьвесялі. Гарун: Журба й сьмехацьцё.
5. крепкий. На ёмкім камлі сядзіць (грыб) пры зямлі. Колас: Грыбы. Ср. ст. ямчэйшы. Шсл., ёмшы? Прев. ст. найямчэйшы (найёмшы?, С.).
ён, яна, яно; мн. ч. яны, местоим. 3-его лица; не получает протезы "н" после предлогов: да яго, за ім, зь ім, к яму, па ім...—он, она, оно, они. Нсл. 151; Ар.; Гсл.; ПНЗ; Кіт. 4а11.
ёнскі-кая-кае—ионический.
ёрбалка-лкі-лцы, ж.—бревно, на которое настилают потолок. Сінякі Аз. (Ксл.).
ёрза-зы, общ.—беспокойное дитя, не сидящее спокойно на месте, а беспрестанно ползающее сидя. Не пасядзіць ёрза гэты. Нсл. 151. Пакарай ты ёрзу гэтага. Тм.
ёрзаньне-ня, предл.-ню, отгл. имя сущ. к ёрзаць,—ползание (движение сидя, С.) взад и вперед. Нсл. 151. Дадзеў ты мне сваім ёрзаньням па каленях. Нсл.
ёрзаць-аю-аеш-ае, несоверш. 1. двигаться сидя. Просьле старцоў застаецца доўга сьлед, ідзе яны сядзелі й ёрзалі. НК.: Старцы 87. Крычыць, вые, ёрзае па печцы. НК.: Под. пос. 57. Сьвіньня ёрзала задкам па зямлі. Гарэцкі: Песьні 40. Ёрзаць па каленях. Нсл. 151. Соверш. наёрзаць—натереть садно, ездя. Нсл. Едучы вокліп, наёрзаў сабе задніцу. Нсл. Соверш. праёрзаць—протереть "ёрзаючы". Нсл. 151. Ёрзаўшы па бярне, нагавічкі праёрзаў. Нсл.
2. шевелиться то в одну, то в другую сторону. Ганачныя масьнічыны былі гнілыя і "ёрзалі" пад нагамі. НК.: Старцы, 90.
ёрзацца, -аюся-аешся, несоверш.—двигаться сидя. Ар. Дзеці ёрзаліся ў сьвежым сене. Варсл. Соверш. даёрзацца—иметь какую-л. неприятность от "ёрзаньня" и шалостей. Даёрзаўся, разьбіў нос. Нсл. 138.
ёрзыкам, нареч.—двигаясь сидя. Так перемещаются ползающие дети и некоторые "бязножнікі". НК.: Очерки, Но. 825.
ёрка-ркі-рцы, ж.—молодая овца; ярка. Лукуціны ёркі зьбеглі. Бешанковічы (Ксл.).
ёсьць, ёсьцяка,—см. под ё.
ёвінны-ная-нае, прилаг. к ёўня, НК.: Очерки, 273. овинный. Ёвінная печ. НК.: Очерки, 273.
ёўна-ны-не, ж.—овин. Нсл. 150. Насіце снопы да ёўны. Нсл. См. ёўня, ёўня.
ёўня-ні-ні, ж. 1. овин. Гсл.; Шсл.; Ар.; НК.: Очерки 274. Кузьма пашоў ёўню цяпліць. Ст. См. асець, ёўна, еўня, рэя, восець.
2. мера снопов для сушки их в овине и молотьбы(около 3 коп). Шсл. Насадзілі ёўню лёну. Ст. Ёўню аўсу змалацілі, а цяпер насадзілі жыта. Марозаўка Сян. (Ксл.).
ладзіць ёўню—помещать снопы для сушки в овине. НК.: Очерки, 582.
садзіць ёўню(асець)—помещать в овине снопы для сушки. НК.: Очерки, Но. 570.
сушыць ёўню—сушить снопы в овине. Очерки, Но. 582.
ёцка-цкі, общ.—поросёночок. Шсл.
ёцацка-ка, ср.—малый поросёночок. Шсл. Якое маленькае ёцачка! Ст.
78 👁