Старонка 342
◀ / 1324 ▶
дрыгацца друкаваны, 1. печатный. Нсл. 146; Ар. Друкаваны ліст. Нсл. Друкаваныя літары. Ар. 2. (о холсте)—набитый красками. выдрукаваць-кую-куеш-куе, соверш. 1. напечатать. Нсл. 146; Гсл. Выдрукаваць казаў сію кнігу. Паслоўе "Апостала" 1591 г. Павялеў ясьмі ім(Хведаровічу а Імсьціслаўцу), учыніўшы варстат друкарскі і выдрукаваці сію кнігу. Перадмова гатмана Аляксандры Ходкевіча да Заблудаўскае Евангелі. Лукаш Мамоніч із брацьцяю сваею Мамонічмі выдаткі й праторы сваімі выдрукаваці казаў сію...кнігу. Віл. Апостал 1591 г. 2. написать на пишущей машинке. выдрукаваны, прич. к выдрукаваць 1,2. Малітвы....выдрукаваны ў Вільні ў друкарні дому Мамонічаў 1601 г. Малітаўнік Мамонічаў 1601 г. Выдрукавана ў Еўю. Тытульны ліст кніг, друкаваных у Еўю ў сямнанцатым стг. Выдрукавана сія кніга Служэбнік у.....Вільні. Служэбнік 1583 г. - друкавацца-куецца—печататься. Шсл.; Ар.; БНсл. Кніжкі друкуюцца ў месьце. Ст. - друкі-каў—приспособление для сушки гороха, вики и т. п. Ксл. Кладзі авес у друкі. Мікалаёва Куз. (Ксл.). - дручок,—см. под друк I. - дручка-чкі-чцы, ж.—щетка для чесания льна. Павульле Чаш. (Ксл.). - дручыць-чу-чыш-ча, несоверш. 1. мучить. Гсл. 2. удручать. Гсл. - дрыбаць-аю-аеш-ае, несоверш.—ходить тихо с трудом. Дсл. 188. Іван дрыбае. Дсл. Як стары маецца? Троху дрыбае. Дсл. - дрыбянічэць-чыць—дребезжать. Бяльсл. Дрыбяшчыць болонка ад ветру. Хаедараўка Краснап.(Бяльсл.). - дрыбіць-блю-біш-біць—дробить, особенный приём в пляске. Смал. г.(Дсл. 189). Конь дрыбіць нагамі. Дсл. - дрыг, отглаг. частица—мгновенное сотрясение от испуга. Нсл. 147. Дрыг із страху. Нсл. - дрыгота-оты-оце, ж.—дрожь. Гсл.; БНсл. На сінь зары, на белыя сьнягі паклала дрыготы здань атамовая. Кавыль: Думы, 9. У Л. пацякла па целе халодная дрыгота, моцна забілася сэрца. ЗСД. 252. З дрыготамі будзіўся. Акула, 352. Уменьш. дрыготка-ткі-тцы—дрожь. У дрыготкі кінула варожы стан. Кавыль: Думы, 16. Пракаціўся ў дрыготках мароз. Кавыль: Пад зорамі, 49. - дрыготкі-кая-кае — дрыготны. 1г. Сівы, як галуб, дзед у дрыготкіх руках паказаваў людзём лутавыя лапцы — два рублі пара. Капыловіч: Хлеб. - дрыготна, нареч. к дрыготны 1, 2, 3. Лісьцечка дрыготна вядзець на сутны лад. С. Музыка, 114. - дрыготны-ная-нае, 1. вибрационный. 2. дрожащий. Ціж я з радні дрыготнаму трусу? Кавыль: Думы, 59. 3. дрожащий, мигающий, мерцающий. У вакно зазірнула чырвонае із захаду сонца, лягло лагодна дрыготнымі плямамі на абрус. ЗСД, 77. Дрыготнае сьвятло лямпачкі. ЗСД. 163. - дрыгалка-лкі-дцы, ж.—длинное тяжелое весло из бревна на конце плота(в передней и задней его части), служащее вместо руля, Ксл. длинное весло. Малюкіна Пар. Дсл. 184. Наваліся на дрыгалку. Падбярэзьзе Віц. (Ксл.). Хто да стырна, хто за дрыгалку. Віцьбіч(Бацьк. Но. 49-50/435-436). - дрыгалы-лаў, единств. ч. нет.—прикреплённые к концам задней оси кривые жердки в телеге для возки бревен. Бяльсл. Схадзі да Мікіты, пазыч дрыгалы. Ташна Клім. (Бяльсл.). 2. (перен.)—ноги. Дсл. Задзер дрыгалы й ляжыць(праз тога, хто любе паспаць). - дрыганьне-ня, предл.-ню, ср.—дергание ногами. БНсл.; Нсл. 146. Ад яго дрыганьня нагамі, ня можна спаць ізь ім. Нсл. - дрыгаценьне, предл.-ню—(мелкое и частое, С.) дрожание. Шсл. У рукі прышло дрыгаценьне. Ст. - дрыгацець, дрыгачу, дрыгаціш, несоверш. —мелко и часто дрожать. Ар. - дрыгаць-аю-аеш: повел.-ай-айма, несоверш. —трясти, дёргать ногами, Нсл. 177. делать резкие, отрывистые движения(обычно ногами). Раненая сэрна дрыгала нагою. НК: Очерки, Но. 949. Дзяцё дрыгае нагамі й плача, знаць, жываток баліць. Нсл. 147. Пакаціўся ды дрыгае нагамі. Ст. Сядзі хораша, ня дрыгай нагамі. Нсл. Однкр. дрыгнуць-ну-неш-не—потрясти, дёрнуть. Нсл. 147; Дсл. Дрыгнуўшы нагою, выцяў. Нсл. Соверш. задрыгаць, задрыгаць нагамі—задергать ногами. Однкр. здрыгануць, -ну-нёш-нёць-нём-ніцё—потрясти очень сильно, до основания, всколыхнуть. Гсл..Хай тое ўсе, што спала ў сьне, паўстане яваю жывой і сьветам блудным здрыгане, і панясе скрозь сьветач свой. Купала("Бацькаўшчына", Но. 24-25/410-411). уздрыгаць-аю-аеш-ае, несоверш.—вздрагивать. Нсл. 53. Уздрыгаю, уздрыгнуў із страху. Нсл. Соверш. уздрыгнуць—вздрогнуть. Нсл. 53. - дрыгацца-аюся-аешся, 1. бить ногами. Нсл. 147 — дрыгаць нагамі. Ён усе падбяжыць да мяне і дрыгаецца нагою. Нсл. Сплючы дрыгаецца нагамі. Нсл. 2. дёргаться, делать судорожные движения; подергиваться. здрыгацца, -аюсяю-аешся, несоверш. —вздрагивать, Гсл.; МГсл. содрагаться. Отгл. имя сущ. здрыганьне-ня, предл.-ню—вздрагивание. Гсл. Соверш. здрыгануцца, (Ар.; Косіч 74) 1. содрогнуться, поколебаться. Гсл.; Шсл. Яна моўчкі зірнула на яго і радасна здрыганулася. Дзьве Душы, 145.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 1324 ▶