Край, 1928 No.6-7, 55). Ён любе, каб яму рабілі дарма. Халамер'е Аз. (Ксл.). Дарма ніхто ня будзе табе рабіць. Ст. А ты ж ня бурма, каб давалі табе дарма. Дсл. 45(под бурма). Хоць я, хоць ён — ніхто дарма рабіць ня будзе.(Раст.: Северск. 133). Ах, мая ты галубачка, дай мне гэтых капляў. Матулька, я дарма ня дам. Ельн. (Дсл.). Табе гэта дарма няпройдзе. Цэлеш: Ярылаў агонь.
2. напрасно(без надобности, зря, С.). Нсл. 127; Гсл.; Ксл.; Дсл. Не кланіся дарма. Дсл. У пятніцу сегасьветную работу(рабіць) а дарма сядзець хэрам(забаронена, грэх, араб.) ест. Кіт. 33613. Ці ты маленькі, што на нас дарма зларэчыш? Гарун: Кан. Паўлючонка. Дарма ты даеш яму грошы. Нсл. 127. Дарма ты, Ягору, на яго брэшаш. Мазалава Куз. (Ксл.). Духам падаў ён дарма. С. Музыка, 64. Ох, як пачне калі што руйнавацца, што не рабі ты, а будзе дарма. Гарун: Жабрачка. Дарма ўглядаюся ў цямноту. Машара(Калосьсе, кн. 1, 1935 г.,стр. 10). Колькі дзён дарма я прачакаў тады цябе. Лойка: Л. песьня. Спрабаваў Леў высякаць іскры(з каменя), ды дарма, толькі кіпцюры ступіў, а агню няма. Танк: Конь і Леў. Дарма свае сілы зьбірае зіма, у друзгах няміла "Народаў турма". Жылка, 37. Я дарма яго прасіла, не паслухаў слоў маіх. Машара(Калосьсе, кн. 2, 1935, 81). Дарма схадзіў к пану. Дсл.
3. напрасно (тщетно, бесполезно, С.) Гсл.; Нсл. 127; Ксл. Дарма яна табе адыйдзе ды ізноў будзе юрэць. Ст. (Шсл. 315, под юрэць). Буду спаганяць свой доўг. Дарма, не спагоніш, бо вэксаля ня маеш.
4. ничего особенного, неважно, ничего, Шсл. все равно, пусть. Раст.: Северск. 133. Дарма, усё будзе добра. Ст. Дарма, будзеш жыў, жывенькі. Ст. (Шсл. 95). Дарма, што малы, але шустры хлапец. Ст. (Шсл. 313). Так дарма хлапец вучыцца, але заданьняў нічога ня кеміць. Ст. (Шсл. 134). Браты дарма, але ятроўкі ўсё граюць дзяліцца. Ст.(Шсл. 317). Ён бы й дарма быў конік, але закіданы. Ст. Подле чужога й наша жыта дарма. Ст.(Шсл. 59, под вэдлуг). Ён яшчэ дарма, памяргоўны чалавек: зьмергавацца зь ім можна. Ст.(Шсл. под памяргоўны). Тату, тату, лезе чорт у хату! Дарма, сынку, абы не Маскаль. Послов. Дарма, я яму спаганю за гэта. Ст.(Шсл. под спаганяць). Купіў сароску? Купіў, ды вузку. Дарма, што вузку, і за тую дзякуй. Косіч 42. Нябось, ляпей бывала пры самым князю? Ня здыхалі, садовыя дарожкі чысьціўшы? Ну, дарма. Ён пан, яго была й воля. Леск. 1, 29.
5. ничего, сносно. Наша пярэдайка яшчэ дарма даець малака. Ст. (Шсл. под пярэдайка). На хібу яшчэ сала дарма. Ст. (Шсл. под хіб).
6. не имеет значения в данном случае. Хоць і матка я яму, ды дарма. Раст: Северск. 133.
7. дарма сабе—ничего себе. Мікіта дарма сабе шэўчык: шые добра боты й танна. Ст. (Шсл. 315).
8. дарма што, в зн. союза—несмотря на то, что. Растсл.; Гсл.; Нсл. 127. Дарма што хваляць, а ты ня вер. Дсл. Работы ніяк ня мог знайсьці, дарма што ўсяляк стараўся. Шакун: Сьлед, 7. Дарма што восень, а было цёпла, як улетку. Іг. Разумны поп быў, дарма што піў. Ант. 32. Дарма што поп, але абсудзіў чалавек яго. Ст. (Шсл. 6). Дарма што сьлеп, ды ня кеп. Нсл. Дарма што малое, але ўсюдых яно табе далезе. Ст. (Шсл. 77). Удалося на жыцьцявой дарозе пералезьці яшчэ адзін парог, дарма што адчыненыя дзьверы вялі ў цемру. Акула, 487. Дарма што значны раны, яе аблічча сьветла. Жылка, 32.
дармаед-да, предл.-ду, зват.-дзе, м.—тунеядец. Гсл.; МГсл.; Нсл. 127; Ар.; Шсл. Дзякуй за абед, што паядаў дармаед. Поговор. Нсл. Дармаедаў шмат, а рабіць няма каму. Нсл.
дармаедны-ная-нае—тунеядный. Нсл. 127. Дармаеднага хлеба захацеў, пусьціўся красьці. Нсл.
дармаедзтва-ва, ср. 1. тунеядство. Нсл. 127. Прыняў я цябе не на дармаедзтва, а на работу. Нсл.
2. собир.—общество лентяев и празднолюбивых. Нсл. 127. Зьберлася дармаедзтва(часта кажуць на сьмех і праз гасьцей). Нсл.
дармавое-ога, в зн. сущ.—прибыль, получаемая без трудов или заслуг. Нсл. 127. Дармавога нічога на сьвеце няма. Нсл.
дармаваты-тая-тае—довольно хороший, Шсл. ничего себе. Ён хлапец дармаваты. Ст. Дармаватая дзяўчына. Ст.
дармавік-іка, предл.-іку, зват.-іча; мн. ч., дат.-ком, мн. ч., предл.-ках, м.—тот, кто бесплатно работает. Ар.
дармавіка: дармавіка рабіць—работать даром, бесплатно. Віленш. Дармавіка табе буду рабіць?!
дармавы-вая-вое, 1. даровой, бесплатный,(Ксл.; БНсл.) безвозмездный, МГсл.; Ар. достающийся даром. Дсл. 159. Дармовому каню ў зубы не глядзяць. Ар. Дармавы хлеб лёгка есца. Сукрэмна Сян. (Ксл.). Мы табе не батракі дармавыя. Дсл. Сьвятар жджэць сьвята, каб ехаць да места на дармавы палудзень. Ельн.
2. излишний, праздный, напрасный. Дсл. Дармавая кляцьба гаспадара знойдзе. Дсл.
дармаўшчына-ны-не, ж.—полученное даром, бесплатно, НК: Очерки, 433. достающееся без труда, посредством подарка. Дсл. 159. Гэта ў цябе дармаўшчына. Дсл. Уменьш. дармаўшчынка-нкі-нцы. Ладзе ўсё на дармаўшчынку. Дсл.
81 👁