джэй, дагэтуль нічога не надалубаў мёду. Нсл. 139. Соверш. надалубаць. Нсл. 139.
дальбо!, междомет. Богу. Гсл.; Ар.; Шсл. Дзіўны чалавек! Дальбо, дзіўны чалавек. Дзьве Душы, 94. Дальбо я нічога ня ведаю! Ст. Дальбо ж гэта ён узяў тваю шапку. Ст.
дальбог — дальбо. Дальбог праўда! Дукоршчына Сьміл. (Шсл.).
дальшаць-ае, несоверш.—отдаляться. Юрсл. Чым болей еду да тога маяка, тым ён, здаецца, дальшае. Юрсл. См. далець.
дальшы, ср. ст. к далёкі.
дальшыць-шу-шыш-ша, несоверш.—отдалять. Юрсл. Другі раз ня дальшы жардзіну, прыкапай на тым самым месцу. Юрсл.
дамок, дамочак,—см. под дом.
дамова-вы-ве; мн. ч., род.-оў(-оваў), ж.—семья, дом(или квартира) и хозяйство вместе взятыя. Габруся у войска ўзялі, ад дамовы адарвалі. Гарун. Благая тая дамова, дзе вала бадзець карова. Послов. (Рапан. 73); Ст. Рудня Вял.; Нсл.
студэнцкая, работніцкая, вучыцельская й інш. дамова—студенческий, рабочий, учительский и проч. дом.
нацанальная дамова—родина, отечество. Уменьш. дамоўка-ўкі-ўцы. Ня ў гроб багатыр жадае, а ў дамоўку. Дсл. 177.
дам-овачкі-оўкі-оўку,—см. под дамоў.
дам-овіць-аўляць,—см. под мовіць.
дам-овіцца-аўляцца,—см. под мовіцца.
дамовы-вая-вае—домашний. Гсл.; МГсл.; Нсл. 140. А дамовы вецер вее — любу ўспомне, абамлее. Гарун: Габруська.
дамовы гаспадар—хозяин дома, домохозяин. З рэчмі дамовага гаспадара пагарэлі. Стт. 336.
дамовы-ваў, единств. ч. нет.—намеки, колкости. Гсл.
дамоў, нареч.—домой. Вал.; Мл.; Радз. летапіс 27, 32. (Ганцоў); Далыкі Аз.; Храповічы Куз. (Ксл.); Гсл.; Бел.-Куз. 190; Нсл. 140; Шсл.; Раст.: Смоленск. 141; Дсл. 180. Пойдзем дамоў. Красновічы Сураск.(Сержп.: Отчет, 10). Пара, жонкі, дамоў ісьці, згубіла зара ключы, каля постаці йдучы, а месіка гукаючы, із сонікам гуляючы. Жніўная песьня, Нсл. Пара ўжо дамоў. Ст. Уменьш., ласкат. дамоўкі. Лалыкі Аз.; Храпавічы Куз. (Ксл.); Шсл.; НК: Очерки, Но. 417; НК: Пособ. Но. 29; Бел.-Куз. 190. Намётачку не вазьму, і дамоўкі не пайду. Старадуб(Жив. старина, 1910, 1, 105). Хадзі дамоўкі. Ст. Паедзем дамоўкі.
дамоўка-ўкі-ўцы, ж.—легкий упрёк. Нсл. 139. Ня люблю дамовак. Нсл.
дамоўка-ўкі-ўцы, ж. 1. побывка дома. Нсл. Адпусьцілі на дамоўку, па дамоўках. Нсл. 139.
2.—см. под дамова.
дамовачкі, уменьш. к дамоўкі. Я й дамовачкі пайду. Старад.(Живая старина, 1910, 1, 105).
дамоўку, уменьш., детск.—домой. Нсл. 140. Паедзем дзіцятка дамоўку. Нсл.
дамоўны-ная-нае—смелый в речах, имеющий способность высказать все. Нсл. 140. О! Ён дамоўны, не замаўчыць. Нсл.
дамагацца-аюся-аешся, повел.-айся-аймася, несоверш. 1. домогаться. Гсл.
2. требовать. Гсл. Кажны чалавек дамагаецца, каб яму было ляпей. Ст. Отгл. имя сущ. дамаганьне, 1. требование. Гсл.
2. настойчивое преследование поставленной цели. Гсл. Соверш. дамагчыся-гуся, даможашся-ацца—добиться. Ар.
дамаха-ахі-асе, ж.—жена домового. Дсл. 157.
дамалоткі-ткаў, единств. ч. нет.—окончение молотьбы. Гсл.; Шсл.; БНсл.
дамал-очаваць-аціць,—см. под малаціць.
дамароб-оба, предл.-обу, зват.-обе, м.—кустар. Ср. дамароблены.
дамароблены—домашнего, кустарного производства. Цана рэчам дамаробленым, адзежы належачым і іншым. Стт. 472.
даматур-ура, предл.и зват.-уру; мн. ч., род.-раў, м.—домосед. Ар.; Гсл.; Нсл. 139; БНсл. Дзед — даматур....пільнуе двору, дзяцей і пшчол. Гарэцкі: Песьні, 12. Даматура гэтага нійдзе ня відаць, нікуды ня выганіш. Нсл.
даматурка-ркі-рцы, ж.—домоседка. Ар.; БНсл.
дамаваць-мую-муеш-муе; повел.-муй-муйма, несоверш.—распоряжаться домом, хозяйничать, Нсл. 139. распоряжаться "дамоваю"(См.). Блага ж ты дамаваў безь мяне. Нсл. А пашоў сам Даніла на вайну ваяваць, а пакінуў Кацярыну ў сваім дому дамаваць. Нсл.
дамавер-ера, предл. и зват.-еру; мн. ч., род.-ераў, м.—домоправитель.
дамаверка-ркі-рцы, ж. 1. домоправительница. Нсл. 140. Дамаверка што сказала, тое й будзе. Нсл.
2. (перен.)—жена. Нсл. 140. Як дамаверка мая скажа, так і будзе. Нсл.
дамавернік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м.—домоправитель. Нсл. 140. Пакуль прыеду, слухайце майго дамаверніка. Нсл.
дамавік-іка, предл.-іку, зват.-іча, мн. ч., дат.-ком, мн. ч., предл.-ках, м.—дух, согласно поверью, живущий в доме, Шсл. домовой. Пар.(Дсл. 177); БНсл. Нейкі паніч сядзіць на каню, а конь увесь у пене, а гэта дамавік. Ст.
дамавіна-ны-не, ж.—гроб. МГсл.; Гсл.; Сініцына Віц. (Ксл.); Шсл. Ужо нябожчыка палажылі ў дамавіну. Ст.
дамавіца-цы-цы, ж.—жена домового. Пар.(Дсл. 177, 158).
дамэтны-ная-нае—целесообразный. Гсл.
дамяняць-яю-яеш-яе; повел.-яй-яйма, несоверш., каму праз што—напоминать. Нсл. 139. Я пану дамяняў а тым. Нсл. Соверш. дамяніць-ню-ніш-не, каму праз што—напомнить. Нсл. 139. Чаму ты пану
78 👁