гаратык-ыка, предл.-ыку, зват.-ыча; мн. ч., дат.-ыком, мн. ч., предл.-кох, м. 1. еретик, диссидент по религии. Нсл. 111. За гаратыка пашла і дзеці будуць гаратыкі, Нсл. 2. (на смех)—неупотребляющий чего-либо. Нсл. 111. Ён ня наш брат, а гаратык: ні піпкі ня кура, ні гарэлкі ня п'ець. Нсл.
гаратыцкі-кая-кае—еретический. Нсл. 111. Гаратыцкія звычаё. Нсл.
гаратычка-чкі-чцы, ж.—еретичка, диссидентка. Нсл. 111. Закаранелая гаратычка і дужа зубатая. Нсл.
гараватка-ткі-тцы, ж.—холмик. Ксл. Пасярод поля гараватка. Аськершчына Беш. (Ксл.).
гараваць-рую-руеш-руе, несоверш.—бедствовать. МГсл.; Ар. Соверш. пагараваць—бедствовать некоторое время. Ар. Соверш. прагараваць—горевать (бедствовать, С.) в продолжение известного времени. Нсл. 521. Адно гора прагаравалі і другое прагаруем. Нсл.
гаравы-вая-вое, 1. горный. Ксл. Мая сястра на гаравым полю мучыцца. Навікі Віц. (Ксл.).
2. гористый. Смоленщ.
гарачы-чая-чае, 1. горячий(имеющий высокую температуру, сильно нагретый, С.). Гарачае зялеза. Ст. Піць будуць гарачую ваду. Кіт. 64а12, 9163.
2. ретивый(действующий с рвением, С.) Шсл. Пачакай троху, які ты гарачы! Ст. Гарачы конік. Ст.
3. (горячий, С.) вспыльчивый. Шсл. Ён чалавек гарачы, яго валёй не чапай, бо ўсё можа зрабіць. Ст.
4. страстный. Шсл. Вось дзе гарачая дзеўка, крані аж млее. Ст.
5. (о времени)требующий сосредоточения всех сил. Гарачая пара, жніво. Ар.
6. (о солнце, теплоте и т.п.) жаркий (источающий, дающий сильный жар, палящий, С.) Ар.; Шсл. Гарачыя косы сонца.—жаркий, знойный. Гарачы дзень. Ст.—жаркий, тропический. Гарачыя краі.
7. жаркий, пылкий, страстный. Гарачая цалавань, цалаваньне.—жаркий, очень оживленный, бурный. Гарачая сьпярэчка.
горача, нареч.—горячо, жарко, (Ксл.; Ар.), БНсл. знойно. Гсл.; Сакуны 79; Ар. І горача і боляча. Дудзіцкі(Бацьк., Но. 49-50/435-436). Сядні горача на дварэ. Цербяшова Куз. (Ксл.). Табе горача сядзець. Нсл. 732.
гарачыня-нё, ж.—жара, (БНсл.; Шсл.) зной. (Шсл.); Ар. Такая гарачыня на полю, аж ня вытрывацъ. Ст.
гарэза-зы, общ. 1.(непочтительный, грубый, С.) дерзкий, МГсл. дерзкий шалун, Гсл. дерзкий, своенравный. Нсл. 110. Гарэза хоць на нож кінецца. Нсл. 110. Дзёрні гэтага гарэзу добра, няхай перастане распусьнічаць. Тм.... Зьнячэўку віскнула дзяўчына, якую ўшчыкнуў ці паказытаў гарэза хлапец. Полымя, Но. 8, 1967, стр. 242.
2. еретик. Гсл.; БНсл.
гарэзасьць-ці, ж.—дерзость. МГсл.; БГсл.
гарэзаваць-зую-зуеш-зуе; повел.-зуй-зуйма, несоверш.—непристойно вести себя, дерзко шалить, Гсл. шалить, озорничать. Досыць вам ужо гарэзаваць. Мікалаёва Куз. (Ксл.). Перастань гарэзаваць, а вазьміся за работу. Нсл. 110. А Дняпро шкеле, гарэзуе зь імі(зь дзервамі), трэцца ў нагах. ЗСД 34. Соверш. нагарэзаваць—нашалить много, наделать пакостей из шалости(озорства, С.) Нсл. 301. Нагарэзаваў тут дый уцёк. Нсл.
гарэзны-ная-нае, 1. (непочтительный, грубый, С.) дерзкий. МГсл.; БГсл. У Лясьніцкага ў сэрцу закіпеў малады задзёр. Хацеў адказаць нешта гарэзнае, але пакуль надумаўся, было позна. ЗСД 6.
2. шаловливый, (БНсл.) игривый. Гсл. Нырае рыбка з дна гарэзная. Крушына (Зьніч, 1952, Но. 20, 4).
3. еретический. Мгсл.
гарэзьліва, нареч. 1. дерзко.
2. шаловливо, игриво. Гарэзьліва гледзячы мне ў вочы, дзяўчына гаварыла... Мрый:Запіскі Самасуя("Бацькаўшчына", Но. 31-32, 1953). Яна гарэзьліва сьміялася. ЗСД 210.
гарэзьлівасьць-ці, ж. 1. дерзость.
2. шаловливость. Мэдыкі, на думку Корзюка, людзі бяз сэрца і ня здольныя на нейкую там гарэзьлівасьць і захапленьне. Корзюк.
гарэзьлівы-вая-вае, 1. непокорный, нескромный, задорливый, Нсл. 110. дерзкий. З гэтага гарэзьлівага хлапца ня будзе дабра. Нсл.
2. шаловливый(игривый, С.) Нсл. 10; Нсл. Асьвечаны гарэзьлівым блескам грубкі, М. здаўся сымпатычным. ЗСД 41. Ён абачыў у ваччу дзяўчыны іскрынкі гарэзьлівага сьмеху і супакоіўся. Жывіца ("Прыйсьце", Но. 1). Рассыпаліся ценкасрабрыстымі, гарэзьлівымі званочкамі высокія, як неба, жаўранкі. ЗСД. 172.
гарэзьнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. —дерзкий мальчик, шалун в высшей степени, Гсл.; Нсл. 110. тоже, что "гарэза" в 1-ом зн. З гарэзьнікам гэтым ніяк ня ўправішся, нічым ня ўскроміш яго. Нсл. Усьціхамірыць гарэзьніка. НК: Бабы 2. Ён ня любе, як іншыя гарэзьнікі яго веку, крыўдзіць слабшых, але затое й сам не даецца ў крыўду. Полымя, Но. 8, 1967, стр. 242.
гарэзьніца-цы-цы, ж. к гарэзьнік.
гарэзьнічаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш.—поступать как "гарэзьнік". Нічога ня вучыцца, а толькі гарэзьнічае. Нсл. 110. Отгл. имя сущ. гарэзьнічаньне-ня, предл.-ню—повесничание, шалости, выходящие из границ приличия. Нсл. 110. Пара табе пакінуць тваё гарэзьнічаньне. Нсл. Соверш. нагарэзьнічаць — нагарэзаваць. Нсл. 301.
76 👁