бубнець-ню-ніш-ніць, несоверш. 1. барабанить. Юрсл. Однкр. бубнуць-ну-нёш-нёць-нём-ніцё-нуць—забарабанить, ударить в барабан. Юрсл. Бубнуў і пашоў. Юрсл.
2. осуд.—стучать. Юрсл. Ледзь не замерз, пакуль бубнеў у дзьверы. Юрсл.
3. брюзжать. Перастань бубніць. Юрсл. См. бубніць 5.
бубнецца-ніцца, несоверш., страд., безлич. к бубнець. Юрсл. Як яно бубніцца, не замарыўся яшчэ? Юрсл.
бубніць-ню-ніш-ніць, несоверш. 1. барабанить. Ксл.; Нсл. 37. Пачалі бубніць у бубен. Бабінічы Віц. (Ксл.)
2. издавать звук, подобный звуку от бубна. Шсл. Нехта ў вакно бубніць. Ст. Чэрці пачалі бубніць. Демид: Веров. 104. Бубніць у вакно. Нсл. Дождж бубніць. Салавей: Сіла, 60.
3. громко говорить, Шсл. громко, быстро и невнятно говорить. Бубніць аж у самае вуха. Ст.
4. говорить что неявственно. Нсл. 37. Нейкія словы бубніць сабе пад нос. Нсл. Бубняць нешта мяжсобку. Тм.
5. брюзжать, Ксл. говором изъявлять неудовольствие. Нсл. 37. Ай, кінь ты бубніць, дадзела ўжо! Навікі Віц. (Ксл.). Колькі ні бубні, а на тваім ня стане. Нсл.
6. болтать. Нсл. 37. Досіць табе бубніць. Нсл.
забубніць, 1. забарабанить. Шсл. Нехта забубніў у вакно. Ст.
2. громко(и быстро, С.) заговорить. Шсл. Кацярына забубніла на ўсю хату. Ст.
3. соверш. к бубніць 6,—начать болтать, заболтать. Забубніў і дзяцё пабудзіў. Нсл. 37.
4. начать противоречить(быстро заговорив, С.) Нсл. 161. Я не гляджу на тое, што ты забубніш. Нсл.
5. заворчать. Ксл. Ізноў забубніў сваё. Навікі Віц. (Ксл.).
набубніць, соверш.—наболтать, набарабанить. Нсл. 299. Набубніў поўныя вушы. Нсл.
пабубніць, соверш.(к бубніць 1) 1. бить в бубен некоторое время.
2. соверш. к бубніць 2—барабанить некоторое время.
3. соверш. к бубніць 5.—побрюзжать. Пабубніш болей, дастанеш на абаранкі. Нсл. 37.
перабубневаць-нюю-нюеш-нюе; повел.-нюй-нюйма, несоверш., перех.—переговаривать, повторять чужие слова под нос, оказывая неудовольствие. Нсл. 398. Кажнае маё слова перабубнюе сабе пад нос. Нсл. Соверш. перабубніць. Нсл. 398. Палегчала, як перабубніць. Нсл. 398. Палегчала, як перабубніў мае словы. Нсл.
бубуры-раў, единств. ч. нет.—паренные корнеплоды, картофель и т. под. для свиней. Ксл. Сунь казан із бубурамі. (Ксл.).
бубушка-шкі-шцы, ж.—водяная желтая лилия, кубышка желтая. На рацэ ўжо зацьвілі бубушкі. Вішкавічы Чаш. (Ксл.).
бубчэць-чу-чыш-чыць, несоверш.—говорить под нос, в сердцах. Нсл. 37. Што ты там бубчыш? Нсл.
бубышка-шкі-шцы, ж., област.—почка. Ксл. Бубышкі таполі раськідаюцца. Навікі Беш. (Ксл.).
бугай-ая, предл.-аю, м. 1. племенной бык, производитель, Доўжыца Чаш. (Ксл.); Шсл.; Ар. некастрированный бык. Янк.І. Карова хоча бугая. Ст. Загані бугая ў кароўню. Нсл. 37.
2. выпь. Янк.І. Бугаёў гэтых няма цяпер. Янк.І. Дзесь за вербамі старымі у траве бугай бубніць. С. Музыка, 209.
3. (перен.), зват.-аю,—здоровый, большой. Дсл. 42.
4. бранное. Дсл. 42. Бугай равець. Дсл. Бач, бугай здаровы. Дсл.
буган-ана, предл.-ану, зват.-ане, м.—дух-покровитель домашнего скота, охраняющий скот от болезней и в особенности при скотских родах. Поверье это сохраняется еще преимущественно в Пинском, Берестейском и Слуцком уездах, но большею частью как предание. Нсл. 37.
бугаваць-гуе, несоверш.—бушевать(о животных, волах).
бухайла, бухала, (Дсл.), бухач, м.—выпь, водяной бык. БНсл.; Дсл.45.
бухан-на, предл.-не, м.—удар в спину. Шсл. Даў у плечы аднаго бухана, то йшчэ дам. Ст. Ср. бухнуць 2 (под бухаць).
бухаць-аю-аеш-ае, несоверш.—стремительно выбрасываться. Гсл.; Нсл. 40. Во, вада бухала, як прарвалася. Лужасна Куз. (Ксл.). Агонь бухае ў вокны. Нсл. Однкр. бухнуць-ну-неш-не, 1. стремительно выброситься. Нсл. 40. Бухнула вада. Нсл. З хаты бухнула затхлае паветра. Гсл. (под бухаць).
2. силно ударить. Як бухнуў у плечы, дык і паваліўся. Забалоцьце Сьміл. (Шсл., ср. бухан).
3. моментально упасть в воду. Шсл. Камень бухнуў у ваду. Забалоцьце Сьміл. (Шсл.).
выбухаць, несоверш.—взрываться. Соверш. выбухнуць, 1. вспыхнуть; выброситься. Гсл. Полымя выбухнула скрозь страху. Гсл.
2. взорваться.
бухач,—см. под бухайла.
бухтораньне-ня, предл.-ню, Отгл. имя сущ.(к бухторыць) 1. неумеренное(чрезмерное, Юрсл.) литье жидкости. Нсл. 40; Юрсл. За бухтораньням колькі гарэлкі разьліў. Нсл. Пажджы з бухтораньням, пацячэць на мост. Юрсл.
2. неумеренное питье. Нсл. Цэлую ноч бухтораньне было. Нсл.
80 👁