Старонка 134
◀ / 1324 ▶
бескарысьліва, нареч.—бескорыстно. бескарысьлівасьць-ці, ж.—бескорыстность. бескарысьлівы, -вая-вае—бескорыстный. Народ беларускі дружбаю, ветласьцю бескарысьлівы. Ан. Цярэшка. бескарысьце-ця, предл.-цю; мн. ч.-ці-цяў, ср.—ничтожность, дрянь, безделица. Нсл. 21. Даў якоесь бескарысьце. Нсл. бескаштоўна, нареч.(к бескаштоўны) —без издержек, Нсл.21. без затрат. Ксл. Бескаштоўна абышлося. Сянно (Ксл.). Зьезьдзіў бескаштоўна. Нсл. бескаштоўны, -ная-нае—несопровождаемый издержками. Нсл.21. Бескаштоўнае падарожжа, прыбытак. Нсл. бескаўнерны-ная-нае—неимеющий воротника ("каўняра"). НК: Очерки, 106. Бескаўнерныя порткі. НК: Очерки, 106. беспагадлівы-вая-вае—который не сочувствует. Хто сам беднасьці не цярпеў, тый беднаму беспагадлівы. Нсл.23. Нареч. беспагадліва—без сочувствия. Беспагадліва судзіць. Нсл.23. беспакойлівы-вая-вае —беспокойный, докучливый,(надоедливый, С.) Нсл.23. Беспакойлівага ніхто ня любе. Нсл. Беспакойлівае дзяцё. Нсл. Нареч. беспакойліва—беспокойно. Нсл.23. Выбачай, калі спаць было беспакойліва. Нсл. беспакаятны, -ная-нае—нераскаянный. Той напітак Пан Бог назначыў п'яніцам беспакаятным. Кіт.64а14. бесспакменны, -ная-нае—беспредметный. беспакутна, нареч.—без мук. Ксл. Беспакутна зышоў у дамаўё. Пустыр Сір. (Ксл.). беспапічны-ная-нае—беспопречный (безупречный, С.). Нсл.23. Свой хлеб беспапічны маю. Нсл. беспапічышчны-ная-нае — беспапічны. Нсл.23. Свой хлеб беспапічышчны маю. Нсл. беспапраўны, -ная-нае—неисправимый. Нсл. 23. Беспапраўнага ня можна паправіць. Нсл. беспапраўная рэч,—т. е. трудно к изменению (к лучшему, С.) Нсл. нареч. беспапраўна—без исправления, Нсл. 23. неисправимо. беспарадзтва-ва, ср.—беспорядочность. Штобы беспарадзтвам і няўстаўнасьцю межы рэчай потам ракасьці бы ня было. Квятк. 149. беспары, нареч.—безвременно, Ксл. преждевременно. Карова беспары цялілася. Рудня Аз. (Ксл.). беспасярэдне, нареч.(к беспасярэдні) —непосредственно, прямо. беспасярэднесьць-ці, ж.—непосредственность, искренность, простота. беспасярэдні, -няя-няе—непосредственный. БНсл. беспасярэдняе абіраньне—прямые выборы. беспаветраны-ная-нае—безвоздушный. беспацешна, нареч.(к беспацешны) БНсл. —безутешно. беспацешны, -ная-нае—безутешный. БНсл. бесплянова­сьць, -ці, ж.—бесплянованость. беспляновы-вая-вае—бесплановый. беспратхланьня, нареч.—без передышки, беспрестанно. Шсл. Вось дзе дзеткі; беспратхланьня лезуць; дай ім тое, дай ім гэта. Ст. беспрывілейны, -ная-нае—непривилегированный, (БНсл.) неимеющий законного права, Нсл.23. неимеющий привилегии. Беспрывілейны дохтар. Нсл. бессаромны-ная-нае—бесстыжий. Ксл. Архіп сусім бессаромны стаў. Выгары Куз. (Ксл.). бессарамяжнасьць-ці, ж.—беззастенчивость; бесцеремонность, наглость. бессарамяжны, -ная-нае—бесстыдный, беззастенчивый; бесцеремонный, наглый. Нареч. бессарамяжна—бесстыдно, не стыдясь, Нсл.24. беззастенчиво; бесцеремонно, нагло. Бессарамяжна есьць, гавора. Нсл. бесстароньне, нареч.(к бесстароньні) —беспристрастно. Гсл. бесстароньні, -няя-няе—беспристрастный. МГсл. беставалосы, -сая-сае—простоволосый, без головного убора. Ксл. Беставалосая пабягу. Выгары Куз. (Ксл.). бесьперастанку, нареч.—непрестанно, МГсл.; Ар. беспрестанно. Нсл.23. Цэлы дзень бесьперастанку дождж ідзець. Нсл. бесьперастанны, -ная-нае—непрестанный, безостановочный, Нсл.23. беспрерывный. Бесьперастанны мароз. Нсл. Бесьперастанная мяцеліца. Нсл. Бесьперастанны дождж ідзець. Рудня Аз. (Ксл.). бесьперастаньня, нареч.—беспрерывно. Ксл. Бразгае дзьвярыма бесьперастаньня. Зацуброўе Сур. (Ксл.). Дождж ідзець а йдзець бесьперастаньня. Ст. бесьперач, нареч.—беспрекословно. Гсл. бесьперач, нареч. 1. постоянно. Гсл. 2. беспрерывно, Гсл. беспрестанно. Нсл.23. Бесьперач жарэш хлеб. Нсл. Цела ные й сьвярбіць, як бы што па ім бесьперач глабаецца. Гарэцкі: Песьні 83. бесьпярэчна, нареч.(к бесьпярэчны) 1. беспрекословно (без возражения. Нсл.) МГсл; Нсл.23. Разьлічыўся бесьпярэчна. Нсл. 2. бесспорно, (БНсл.) неоспоримо. бесьпярэчны-ная-нае, 1. неделающий возражения, беспрекословный. Нсл.23. Дзяцюк слухмяны й бесьпярэчны. Нсл. 2. бесспорный, (БНсл.) неоспоримый.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 1324 ▶