Старонка 1279
◀ / 1324 ▶
уцёрціся, утруся, утрэшся—утереться. Ручніком уцерся. Пісараўка Імгл. (Сержп. Отчет, 8). цёсьля-лі-лі, м.—плотник. Гсл. цесьць, сьця, сьцю, сьця, сьцём, сьцю, зват. цесьцю; мн. ч. сьці, сьцёў, сьцём, сьцёў, сьцямі, сьцёх, м.—тесть. НК.: Пособ., Но. 28; Дудар, Но. 37. Ёсьць у мяне сядзелачка, шчэ й вароны конь, толькі сесьць паехаць к свайму сьцю на двор. Ласкат. цешчухна. Няўзорава (Раст.: Северск. 37). Здароў, здароў, цешчухна! Цешча добры дзень! Севершч. (Косіч 52). сьцёў, сьцёва, сьцёва—тестев. Узьехаў на сьцёў двор. Сакуны, стр. IУ. цёшча-чы-чы; мн. ч., род.-чаў, ж.—тёща. Ар.; Няўзорава Север. (РСБ 37); Горцава, Загорская в. Хошскага пав. Пскоўшчыны (Труды, Но. 12, 135); Семяшкова Стдуб.(Косіч 234); Раст.: Северск. 37. Цешча мне міла. Косіч 69. цёшчухна, ласкат. к цешча. Няўзорава Север. (Раст.: Северск. 37); Семяшкова Стдуб. (Косіч 234); Ар. Малады ты Іванечка, ці быў ты у сваёй цешчухны? Семяшкова Стдуб. (Косіч 234). цёшыць-шу-шыш-ша каго, несоверш., перех.—утешать, Нсл. 693. радовать. Гсл. Сын цеша айца, калі добры. Нсл. Жаба квокча, сваю хваробу цеша. Послов. Нсол. Ізноў мы пойдзем па тых сьцежках узьлескам, полях, паплавох, каб свае сэрцы родным цешыць, каб захапляцца хараством. Крушына: Эрот. іскрыпка. Соверш. пацешыць-шу-шыш-ша, перех.—утешить. БНсл. Там пабачу я сьвет новы, там пацешу свае вочкі. С. Музыка, 117. Бог дазваляе абачыць сваіх: пацяшала яна. Гарун: Сьвята. пацяшэньне-ня, предл.-ню; мн. ч.-ні-няў, ср.—утешение. Нсл. 488. Пацяшэньня ад дзяцей ніякага ня відаць. Нсл. суцяшаць-аю-аеш—утешать. Лясьніцкі неяк яе суцяшаў. ЗСД 64. Суцяшаў наіўна ласкавымі словамі. Тм. 214. Суцяшаў яе. Гарун: Белр. Марш. Соверш. суцешыць—утешить. Здолеў бы яе суцешыць. ЗСД. 136. цёшыцца, возвр.—радоваться, Ар.; Ксл. утешаться. Дарма цешышся, ня возьмеш. Нсл. Цешыўся старац, што перажыў марац; ажно ў маю панесьлі яго да гаю. Послов. Нсл. Цешыўся гаспадар із добрага збожжа. Кузьміно Сян. (Ксл.). Да суднага дня цешыціся ізь яго будуць. Кіт. 5265. Будуць ся цешыці. Малітвы 1695 г.(Б. Шляхам, Но. 125). цешыцца нязвычайна—ликовать. МГсл. Соверш. суцешыцца—утешиться. І суцешыліся. Юхнавец (Б. Ускалось, Но. 11, стр. 7). це-це-це!—возглас, которым призывают гусей. Ар. Це-цеце, цежычкі. Дсл.; Ар. цецянёхаць-аю-аеш-ае—няньчить, подбрасывать. Ксл. До табе яго цецянёхаць! Горбава Лёз. (Ксл.). цецярлюк-ка, м.—тетерев. МГсл. цецярук-ука, предл.-уку, зват.-уча; мн. ч.-укі-коў-ком-кі-камі-кох, м.—тетерев. Гсл.; Ар.; Ксл. Я цецярука бачыў. Касачы Лёз. (Ксл.). Тата забіў цецярука ў лесе. Лук'янова Сян. (Ксл.). цецява-вы, ж.—стебель корнеплодников. НК.: Очерки, Но. 782. Ср. цяціўнік. Одна цецявіна-ны-не, ж. НК.: Очерки, 419. цёча-чы, дат., предл.-чы, ж.—течение, МГсл. течение, течь. Ксл. На самой цечы дубіцу перавярнула. Гунчанкі Сур. (Ксл.). цёмінка-нкі-нцы, ж.—канава, соединяющая болото с озером. Астроўна Віц. (Ксл.). цёпкацца-аюся-аешся—шлепаться. Ксл. Досіць табе па дажджу цёпкацца. Шарыпіна Беш. (Ксл.). цёплае-лага, в знач. сущ.—чай. Ксл. Не няволь мяне цёплым. Даўгое Беш. (Ксл.). цёплы-лая-лае—теплый. Увелич. цяплюсенькі. Ар.; НК.: Очерки, Но. 426. цёпша-шы—медлительная. Ці борзда, цёпша, памыеш? Даргейкі Сян. (Ксл.). цёрла-ла, ср.—ставец для терки мака, конопли. Ксл.; Шсл. Пабілася цёрла, мак тручы. Рудзенск Сьміл. (Шсл.). Затры мак у цёрле. Спаская Сір. (Ксл.). Купі новае цёрла, бо няма ў чым бабку сьпячы на Вялікдзень. Бешанковічы (Ксл.). Налівала й пералівала ваду зь вядра ў цёрла. Дудзіцкі. цёрніца-цы, ж.—ставец для терки мака, конопли. Ар.; Ксл. Усып каноплі ў цёрніцу. Бешанковічы (Ксл.). См. церніца 3. цяготна, нареч.—тягостно. МГсл. цяга, цягі, цязе, ж. 1. сквозняк. Войш. См. пройма. 2. влечение. МГсл. цягам, нареч.—вытягивая. Буракі, морхву, рэпу, рэдзьку а бручку выбіраюць ізь зямлі "цягам", чаму шмат памагае сьцябло. НК.: Очерки, 423. цягам, нареч.—равномерно, с выдержкой. Гсл. См. вагам. Гсл. цяганіна-ны, ж.—волокита. Ар.; Ксл.; МГсл. І нашто такая цяганіна? Навікі Віц. (Ксл.). цягата-ты, ж.—тягость. МГсл. цягаць,—см. под цягці. цягло-ла, ж. 1. мера земли. Гсл. 2. лямка. Гсл. Накульгаваў, бо нагу падцягнула ў цяглах. Кулакоўскі: Дабраселцы. цягці(цягнуць, Нсл.)-ну-неш-не, несоверш., перех.—тащить, Шсл.; Ар.; МГсл.; Нсл. 694. тянуть(, волочить, С.) Ар.; Ксл. Цягні к сабе вяроўку. Нсл. Цягні гэту жэрдку к плоту. Ст. Трэ' цягці да канца. Сержп. II, 139. Многократ. цягаць-аю-аеш-ае,—таскать. Нсл. 694; Ксл.; Шсл.; Ар. За што ты так яго цягаеш? Нсл. Нашто табе цягаць яго із сабою? Нсл. Цягай яго за хахол. Новае Сяло Беш. (Ксл.). Ня ёмка цягаць ваду із студні. Ст. Соверш. зацягаць, 1. затаскать, заносить. Шсл. Зацягаў пры рабоце новы жакет. Ст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 1324 ▶