Старонка 1277
◀ / 1324 ▶
цеперся, нареч.—слишком давно, Шсл.; Ксл. столько времени. Цеперся ён пайшоў і няма яшчэ! Ст. Цеперся яна ня сьпіць. Воўсішчы Сян. (Ксл.). — Колькі ж у цябе? — двое, старшы з бацькам да Горадна паехаў. А гэты во... цеперся ня сьпіць. Адамчык: Арж. колас. Ср. ціперся: цепершы, нареч. — цеперся. Ксл. Цепершы была на сяле. Біклажа Беш. (Ксл.). ня цеперся, нареч.—поздно. Вось пасьцялі ды кладземся спаць: ужо ня цеперся. Калюга: Заблоцкі. цепліць-лю-ліш-ле, — топить. Шсл.; Нсл. 687; Ксл. Цепліць печку. Нсл. Бацька пайшоў ёўню цепліць. Ст. Трэба цепліць лазьню: будзем мыцца. Кашына Віц. (Ксл.). Соверш. ацепліць—отопить. Отгл. имя сущ. ацепленьне-ня, предл.-ню, ср.—отопление. Буда Кашалёва Гом. Прич. ацеплены—отопленный. зацеплеваць, 1. затапливать. Нсл. 192. Зацепліваць печ. Нсл. 2. зажигать. Ср. зацепліць. зацепліць, 1. затопить. Нсл. Зацепліць печ. Нсл. 2. зажечь. Сонца зацепліла ў хаце прытульнасьць сямейную. ЗСД 77. Прич. зацеплены, 1. затопленный. Нсл. Пакоі зацеплены. Нсл. 2. зажженный. Соверш. падцепліць—подтопить. Нсл. 687; Шсл. Падцепліць печку. Нсл. расьцеплеваць, -люю-люеш-люе—растапливать. Нсл. Пара расьцеплеваць гумно. Нсл. Соверш. расьцепліць—растопить. Нсл. Расьцепленыя дровы. Нсл. Расьцепленую печку пакінуў без дагляду. Нсл. выцепліць—истопить. Нсл. 100. Выцепліць печ, сьвятліцу. Нсл. Прич. выцеплены—истопленный. Нсл. Печ выцеплена. Нсл. Выцепленая сьвятліца адчынена наўсьцяж. Нсл. цепліцца, 1. топиться. Нсл. Печкі ў пакоях цепляцца. Нсл. Асець цепліцца. Нсл. 2. гореть. Нсл. Сьвечка перад абразом цепліцца. Нсл. Лямпа цепліцца. Нсл. зацеплевацца—затапливаться, загораться. Нсл. 192. Дровы сырыя не зацеплююцца добра. Нсл. Соверш. зацепліцца—затопиться, загореться. Нсл.; Дсл. 255. Дровы сырыя не зацепліваліся добра. Нсл. Ох і самы ж то званы зазваніліся, вясковыя сьвечкі зацяпліліся. Дсл. Потым ізноў зацеплілася ў нутры ранейшая гарэзасьць. ЗСД. Абраз Раісін сьмела ўварваўся ў тое зладнае, добрае, што зацеплілася ўдзень. ЗСД 161. Замест ранейшага гневу цяпер зацеплілася ў сэрцу Л. сымпатыя да Андрэя. Тм. 170. Соверш. падцепліцца—подтопиться. Нсл. Асець падцеплілася. Нсл. расьцеплевацца. Нсл. Соверш. пасьцепліцца—растопиться. Нсл. Дровы не расьцепліліся яшчэ. Нсл. расьцепленьне-ня, ср.—растапливание. Нсл. Расьцеплеваньне печкі. Соверш. сьцепліцца—согреться. Кацянё сьцеплілася ў яго пад бокам. Гарэцкі: Песьні, 64. Соверш. выцепліцца, 1. истопиться. Нсл. 100. Сядзі тут, пакуль печка выцяпліцца. Нсл. 2. одеться легко при порядочном холоде (иронически, С.) Нсл. Ты нешта выцепліўся на такі холад. Нсл. цепль-лі. ж.—теплота. Патыхнула смалістай, пахучай цеплю. ЗСД 173. Вуліцы места, поўныя сонца і араматнай веснавой цеплі, пярэсьціліся гаваркой таўпой. ЗСД 263. Вясна прынадна адкрыла перад ім ахінутыя новай цеплю прасьцягі. ЗСД 244. цепра-ры, ж.—страсть(? С.) Барс. (Юхн.). церабіць-блю-біш-бе, 1. очищать: дерево от сучьев, огородные овощи от ненужных листьев, сенокос или поле от заросли, Ар.; Шсл.; Ксл. срубать нижние ветви у деревьев в лесу, Ар. подчищать, срубать мелколесье при пашне и на лугу, НК: Очерки, Но. 511. вырубать кусты. Церабі буракі. Ст. Пайду церабіць лазу, бо цэлы загон ёю зарос. Ст. Цераблю кусты. Лятоўшчына Куз. (Ксл.). Цярэбяць хвойку. Ст. Прич. цярэблены. Ар. Мая капуста не цярэблена. Ар. Соверш. працерабіць, а) прочистить(в лесе), провести в лесе линию, просеку. Гсл. б) перен. Шлях працярэбім да людзкога жыцьця. Гарун: Белр. марш. 2. (о животных)—очищать от паразитов. Ар. Што ты міжджыш, як сабака бруха цярэбячы? Ар. Цярэбяць кагаркі крыльле. Кавыль: Думы, 42. 3. тормашить. Шсл. Уплёў яго ды давай церабіць за валасы. Ст. Парасюк вэнь цярэбе пасьцелку! Ст. Хомачка цярэбе ў руках абадраную, з аблезлымі штучнымі баранькамі, шапку. Гарэцкі: Песьні, 56. 4. есть, убирать. Васіль церабіў пушанку з кансэрвамі. Дзьве Душы 165. абцерабіць, 1. соверш. к церабіць, 1. Адзін і сьсек і абцерабіў увесь дуб. Ст. Пайду абцерабіць аборачак. Юрсл. 2. перен., юмор.—отучить от некультурности в привычках, манерах. Юрсл. Людзі абцярэбляць, як пойдзеш ад маткі. Юрсл. Прич. абцярэблены,— обрубленный. Юрсл. Абцярэблена бярозка да аднаго сучка. Ст. Абцярэбленая лагчынка. Юрсл. Абцярэблены дубок( перен., юмор). Юрсл. Няма чаго сказаць, вярнуўся із сьвету троху абцярэблены. Юрсл. церабіцца-блюся-бішся, несоверш., страд. к церабіць 1. 2. очищать себя от грязи, паразитов. Ар. Сабака цярэбіцца. Ар. 3. Чесать зудящее место. НК: Очерки, Но. 511; Ар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 1324 ▶