Старонка 1088
◀ / 1324 ▶
2. закончить что-н. во время. Ар.; Шсл.; Гсл. Як бачыш, спраўлюся ды дамоў. Ст. Ніяк ня можна борзда справіцца. Нсл. 609. 3. управиться, одолеть. Борзда я з табою спраўлюся. Нсл. 609. спраўляцца, возвр. 1. несоверш. к справіцца 1,—успевать по сравнению с кем, Шсл.; Ар. успевать в каком-л. деле. Нсл. 609. 2. несоверш. к справіцца 2,—заканчивать что-л. во время. Спраўляйся барзьдзей, ехаць пара. Нсл. 609. 3. несоверш. к справіцца 3. Спраўляйся. як хочаш, з гэтым разбойнікам. Нсл. 609. спраўляньне-ня, предл.-нію, 1. отгл. имя сущ. к спраўляць 1. 2. отгл. имя сущ. к спраўляць 2,—совершение. Гсл. 3. отгл. имя сущ. к спраўляць, 3. На спраўляньне вясельля грошы няма. Гсл. спраўдз-іць-іцца,—см. под праўдзіць. спраўка-кі, ж.—успех в деле, Нсл. 609. успешность. Ксл. Няма спраўкі ў рабоце. Беліца Сян. (Ксл.),—успешный ход во всякой работе, особенно во время страды в поле. Гсл. спраўл-яньне-яны-яць-іць,—см. под справіць. спраўляцца,—см. под справіцца. спраўнасьць-ці, ж.—исправность. Нсл.; Ксл. Каб было ў спраўнасьці ўсё! Латоўшчына Куз. (Ксл.). У мяне ўсё ў спраўнасьці гатова. Нсл. спраўны-ная-нае, 1. аккуратно сделанный. Шсл. Спраўныя ягоныя калёсы. Ст. 2. исправный(поспешный, Нсл.) Шсл.; Ар.; Сукрэмеа Сян. (Ксл.). Ён спраўны хлопец. Ст. Спраўная дзяўчына. Нсл. спраўна, нареч. 1. успешно. Гсл. 2. аккуратно, без недочетов. Гсл. 3. во время, без опозданий. Гсл. спраўца-цы, м. 1. исполнитель. Нсл. 609. Спраўца дзела. Нсл. 2. исполняющий должность. Нсл. 609. Спраўца судзьдзі. Нсл. спрацав-аўшыся-ацца,—см. под працаваць. спрацав-аны-аць,—см. под працаваць. спраціўнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. 1. оказавший сопротивление кому-чему-л. 2. юрид.—неисполнивший предписаний власти. А(аб) спраціўніку ўрад наш гаспадару азнайміці маець. Стт. 274. спрэс, нареч..... Гэтак нарабілася мноства прыгожых прысадаў, якія спрэс былі залітыя асфальтам. Я. Васілёнак("Полымя", 1967 г., Но. 12, стр. 12). спрэ-чы-чыся,—см. под прагці, прэччы. спружына-ны-не, ж.—пружина. Гсл. спруцянелы—безжизненный. МГсл. спруціцца, спручуся, спруцішся, соверш.—стать упругим("пруткім"). Ар. спрыкраць,—см. под прыкраць. прыкрацца,—см. под прыкрацца. спрыкрэць,—см. под прыкрэць. спрытна, нареч.—вплоть, ничего не оставляя; поголовно. Жні спрытна. Ар. Косе ўсё спрытна. Ар. Ср. прытном. спрычыніцца, 1. посодействовать, послужить причиной. Гсл. 3. попритчиться. Гсл. спуд-ду, м.—бегство от испуга(о животных). Авечкі ад спуду пахаваліся ў куток. Селядцова Беш. (Ксл.). спудз-іць-іцца, спуджаны,—см. под пудзіць. спуж-аны-аць-ацца,—см. под пужаць. спуск-ку, предл.-ку, м. 1. уступка(скидка с назначенной цены). Ар.; Нсл.. Не пабяднееш, калі спуск з цаны зробіш. Нсл. Спуску не даець. Ар. Вучаньнікам даюць спуск на бялетах. Ар. Бяз спуску каня ня куплю. Ар. 2. мазь, сделанная из растопленного воска с деревянным маслом и салом. Нсл. Прылажы рану спускам. Нсл. 3. очес льна. Ксл. Падбяры спуск з-пад грэбеня. Аляксандрова Гар. (Ксл.). 4. фуган(фуганок) Ксл.; Шсл. Трэба пачысьціць стол спускам. Косы Віц. (Ксл.). На спуск выгаблявaў дошку. Турэц Сьміл. (Шсл.). 5. шлюз. Ар. Гэтта спуск — ваду спушчаць. Ар. не даваць(ня даць) спуску каму—не делать поблажек, не прощать вины. Ні ў чым спуску не даець. Нсл. 611. Я яму за гэтыя штукі спуску ня дам! Турэц Сьміл. (Шсл.). Я, браце, нікоменькаму спуску ня дам — адкрышыла яго, як быць надабе. Дсл.( под адкрышыць). спускаць,—см. под пусьціць. спускацца,—см. под пусьціцца. спусклясты-тая-тае—пологий. Ар. Гэта гара спусклястая. Ар. См. адхоны. спускlівы-вая-вае—отлогий, пологий, наклонный. Гсл. См. адхоны. спускны-ая-ое, 1. уступочный. Нсл. Спускныя грошы. Нсл. 2. простительный. Нсл. Гэта яшчэ спускная віна. Нсл. У яго нічога няма спускнога; за ўсё дзярэць. Нсл. спустошаньне-ня, предл.-ню, ср.—опустошение. Навокал было жудаснае, дзікое спустошаньне. Рамановіч(Конадні, Но. 2, 10). спустош-аны-ыць-ыцца,—см. под пустошыць. спустошліва, нареч.—опустошительно. Гсл. спусьнік-іка, предл.-іку, зват.-іча, м. 1. плотничный стружок. НК: Очерки, Но. 694. 2. большой струг для спуска досок. НК: Очерки, Но. 694. спусьцелы-лая-лае—опустелый, опустевший. Спусьцелы двор. Спусьцелае сяло. Тм. На спусьцелай дзялёнцы. спусьцець,—см. под пусьцець. спусьціць,—см. под пускаць, пусьціць. спусьціцца,—см. под пусьціцца. спушчаць,—см. под пушчаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 1324 ▶