2. забинтованный.
распавіваць, несоверш., перех. 1. распелёнывать. Ар.; Шсл..
2. снимать бинт. Соверш. распавіць, когошто, 1. распеленать. Ар.; Шсл. Распаві дзяцё, няхай так ужо паляжыць. Ст.
2. снять бинт.
спавівацца, несоверш., зав.—пеленаться. Нсл.; Ар.
спавівіч-ча, м.—тесьма(пояс, Ар.; Ксл.), которою пеленают ребенка, свивальник. Нсл. 604; Растсл. Спавівіч кароткі. Нсл. А йдзе спавівіч, спавіць Юрку? Слабодка Куз. (Ксл.).
спавівуш-ша, предл. и зват.-шу; мн. ч., род.-шаў — спавівіч. Як куплю я калыбачку дарабчастую... , спавівушы шаўковыя. Зьверавічы Красьн.( под дарабчасты).
спаўненьне-ня, ср.—выполнение. МГсл.
спаўняльны, -ная-нае—исполнимый. МГсл.
спаўн-яць-яцца-яючы,—см. под споўніць.
спаўніцца,—см. под паўніцца.
спац-елы-ець,—см. под пацець.
спацяга, нареч.—растягивая(слова, речь). Вк.
спаць, сплю, сьпіш, сьпіць; прош. вр. спаў, спала—спать. Ар.; Пуців.(Халанскі 165, 186). Прич. наст. вр. сьпячы—спящий. Прарока сьпячага нашоў. Кіт. 89б. Соверш. заснуць, засну, засьнеш, засьнець-нём-ніцё—заснуть. Несоверш. засынаць-аю-аеш-ае—засыпать. Ар. Засынаеш, укалыханы музыкай павадак. ЗСД 34. Яна засынала. Бацьк., Но. 11-12/447-448. Як лажыўся й як засынаў, Лясьніцкі ўжо ані ня помнеў. ЗСД 285. Корзюку не хацелася ўжо падыймацца з ложку, ён угрэўся і засынаў. Ужо заснуў. Сяднёў: Корзюк. Засынаю і ў сьне — хоць ты плач! Лужанін(Б. Голас, Но. 70). Я сном прыемным засынала. Кл.: Каліна, 107. Я ўжо засынала. Лось(Ускалось, Но.7, 12). Прич. наст. вр. засынаючы—засыпающий. Ар. Падпаленай баранінай і кропам нясе ад засынаючай арды. Ар. Вольскі: Паланянка.
пераспаць, 1. провести ночь, переночевать. Гсл.
2. проспать слишком долго. Соверш. уснуць—заснуть, уснуть. Як гваздану па галаве, дык і ўсьнеш тут. Нсл. 111( под гваздануць).
спачатак-тку, предл.-тку, м. 1. начало, первое действие и состояние. Гсл.
2. зачаточное состояние дитяти. Гсл.
спачатку нареч.—сначала. Ар.; Ксл.; Шсл.; Гсл.; МГсл. Спачатку змалацілі пшаніцу, а потым ячмень. Ст. Спачатку ён не хацеў ехаць, а потым згадзіўся. Бешанкавічы (Ксл.). Мы спачатку гукалі табе гэта. Нсл. 629.
спачатны-ная-нае. НК.; Гсл.—исконный. См. спрадвечны.
спачуваць-аю-аеш-ае, повел.-ай-айма, несоверш., каму—сочувствовать. Камоцкая не магла зразумець, ці ён спачувае ёй. ці зьдзекуецца зь яе. Сяднёў: Корзюк.
спачуцьцё-ця, ср.—сочувствие. МГсл.
спачуцьце-ця, ср.—участие, сочувствие, соболезнование. Гсл.
спачын...... Із Господа Спаса спачын. Из песни. НК: Старцы, 79.
спачынак—спокойствие, отдохновение. Гсл.
спачынаць, 1. давать начало. Гсл.
2. отведывать(когда говорится о первой пробе съедобных предметов, плодов). Гсл.
спэктар-ара, предл. и зват.-ару, м.—инспектор. Ар.
спэктарка-ркі-рцы, ж.—инспекторша.
сплата-ты-це, ж.—выплачивание. Гсл.
сплавадзіць-джу-дзіш-дзе, соверш., перех. 1. сплавить, отправить вплавь по течению реки(лес, бревна). Купец сплаваджуе лес па раццэ. Дсл.
2. сбыть украдкой чье добро, отдать его куда на сторону. Дсл. Прадаўнік сплавадзіў шмат панскага дабра. Дсл.
сплаціць, сплачаваць,—см. под плаціць.
сплесьці,—см. под плесьці.
спляжыць,—см. под пляжыць.
спляскаць,—см. под пляскаць.
сплятаць,—см. под плесьці.
сплут-аны-аць,—см. под плутаць.
сплутацца,—см. под плутацца.
сплынуць,—см. под плынуць.
спл-ысьці-ываць,—см. под плысьці.
сплыціць,—см. под плыціць.
спроба-бы, ж. 1. проба(проверка, испытание, С.) Нсл.; Ксл.; Гсл. Зрабілі ёй спробу. Бабінічы Віц. (Ксл.). Дай на спробу свайго каня, ці харошая яго бега? Нсл.
2. попытка. МГсл.; Ар. Дарма твае спробы, нічога ня зробіш. Гсл.
3. опыт, испытание(эксперимент, С.) Нсл.
спробаваць, спрабаваць,—см. под прабаваць.
спрадвеку, нареч.—искони. Гсл.; Нсл.; Ар.; Ксл.; МГсл. Спрадвеку так у нас вядзецца. Шаркі Куз. (Ксл.). Ператалі й думаць аб лепшым жыцьцю, быццам спрадвеку так Богам наканавана. ЗСД 109.
спрадвечны-ная-нае, 1. исконный. Гсл. Думкі пра заклятую спрадвечную нястачу. ЗСД 149. На сяле запелі пеўні, пачалі сваю спрадвечную пераклічку. Тм. 98. Верныя спрадвечнаму абычаю. ЗСД 203.
2. извечный, изначальный. Гсл. У куточку гародчыка сядзіць куст нашага спрадвечнага дзівасілу. І.Г.: Лемантар, 59. См. спачатны.
3. вечный, постоянный, сущий теперь и бывший всегда. Гсл.
спражка-жкі-жцы, ж. НК: Очерки 108 —пряжка. Ар.; Шсл.; Ксл. Ад мае дзягі адарвалася спражка. Пацкова Сян. (Ксл.). У папружцы новая спражка. Ст.
спражыць,—см. под пражыць.
79 👁