3. привязывать, прикреплять. Гсл. Соверш. прысіліць, каго-што—принудить. Шсл. Прысілілі лішняе выпіць. Нсл. 579. Ніяк не хацеў, але прысілілі выпіць. Ст. Мяне ня прысіляць, калі я не хачу. Нсл. 510. Прич. прысілены—силою приведенный к чему, принужденный. Прысілены выпіў. Нсл. Прысіленая вышла замуж. Тм. Не давала рады прысіленая набожнасьць дзядоў і бабулек. Гарэцкі: Песьні, 80.
высіляць-яю-яеш-яе, нв., каго-што—выжимать, насильно прижимками отнимать. Апошнія грошы высіляюць. Нсл. Соверш. высіліць, каго-што—выжать, насильно прижимками отнять. Апошнія грошы высілілі. Нсл. 94. Прич. высілены, 1. силою притеснениями отнятый. Высіленым грошам не разжывешся. Нсл.
2. истощенный. Зусім высіленыя хлопцы ў вас. Лужасна Куз. (Ксл.). Высіленым канём не пацягнеш дужа. Нсл. Отгл. имя сущ. высіленьне-ня, ср. 1. истощение сил чрез напряжение, истощение. Гсл. Не падымай да высіленьня. Нсл. 94. Працаваць да высіленьня. Тм.
2. изнурение. МГсл.
высілёны, прилаг.,—тоже, что "высілены" в обоих значениях, но берется как прилагательное. Гэта высілёныя грошы. Нсл.
•сіліць-лю-ліш-ле, каго-што, несоверш.—подкреплять пищею силы. Сілі, куме, дзеткі свае. Нсл.
засіляць, -яю-яеш-яе, каго-што, нв.—подкреплять. Нсл. Пан засіляе нас па троху. Нсл. 184. Засіляй пшчолкі мёдам, будзеш мець раёў. Нсл. Соверш. пасіліць, каго-што—подкрепить пищею силы чьи-н. Пасілі дзеткі свае на дарогу. Нсл.
•сіліцца-люся-лішся, возвр.—усиливаться, домагаться, насильно что-л. хотеть сделать; насиливаться. Шсл. Ср. сіліць. —делать какое-л. усилие, пытаться сделать что-л. Няма чаго сіліцца аднаму, я памагу. Ст. Куды ты сілішся ўлезьці сюды? бачыш народу сіла, не пралезеш. Нсл. Ён сіліўся перабіраць у памяці ўсё перажытае. Дудзіцкі(Бацьк., Но. 1-2/437-438). Соверш. засіліцца-люся-лішся, возвр. 1. зацепиться. Гсл. Засіліўся колам за плот. Чарнагосьці Беш. (Ксл.).
2. повеситься. Ён нешта ўзімку хацеў засіліцца. Навасёлкі Сян. (Ксл.). Думаў чамусьці аб тым, на якой яблынцы ляпей за ўсё было б засіліцца. ЗСД 181. Ажаніўся, як засіліўся. Нсл. 184. Соверш. перасіліцца-люся-лішся—подорвать силы. Шсл. Перасіліўся падыймаючы бярвіно, дык жывот баліць. Ст. Прич. прош. вр. перасіліўшыся.
бясьсіліцца-люся-лішся, несоверш.—обессиливаться, терять силу. БНсл. Соверш. зьбясьсіліцца—обессилиться.
высіляцца—брать сверх сил, истощаться в силах вообще. Высіляецца дарма над гэтаю касьбою. Лужасна Куз. (Ксл.) Ня высіляйся над гэтым цяжарам. Нсл. Соверш. высіліцца—истощиться в силе, Нсл. 94. истощиться, лишиться сил. Гсл. Высіліўся, апошкі аддаў. Нсл.
усіляцца, -яюся-яешся—употреблять усилие к достижению чего-л. Усіляйся, ня ўсіляйся, ня возьмеш. Нсл. 665. Соверш. усіліцца, -люся-лішся. Усіліўся такі ехаць. Нсл. 665.
2. возвр. у што,—попасть в силок. Птушка ўсілілася. Гародзькі Вал.
•сіліцца, несоверш., возвр.—подкрепляться едою. Сіліся, куме, на дарогу. Нсл. Вазьмі ў палцы відзёлку, калупай мяса дый сіліся. Сакуны 76. Соверш. пасіліцца, возвр. —подкрепиться едою. Зойдзем у карчму, пасілімся. Нсл.
•сілком, нареч.—насильно. МГсл. Абаўець сілком рукамі за шыю. Лынькоў: Воўчы лог(Калосьсе, Но. 2, 1935 г., стр. 97).
•сілкавацца-куюся-куешся, возвр., несоверш. —подкрепляться едою. Гсл.; Шсл.; Нсл. Сілкуйцеся, мужчынкі, ды йзноў за работу! Ст. Сілкуйцеся, сваточкі! Вал. Сілкуйся, мая свацька, сілкуйся! Губіца Сір. (Ксл.). Не кажы нічога, сынку, адно сілкуйся аладкамі. Цэлеш: Ярылаў агонь. Соверш. падсілкавацца, возвр.—подкрепиться пищею. Шсл. Я падсілкаваўся на ўсю раніцу. Ст. Отгл. имя сущ. падсілкаваньне-ня, предл.-ню, ср.—подкрепление. МГсл.
пасілкавацца, возвр.— подкрепиться пищею, Шсл.; Вал. подкрепляться, особенно пищею. Нсл. 478. Вы тут сілкуйцеся, пасілкуйцеся, пакуль я збвярнуся. Нсл. 579. Пасілкаваўся троха: скварку сала з блінам ізьеў. Ст. Пасілкуйцеся з дарогі. С. Музыка 91. Пасілкуйцеся на дарогу. Нсл. 478. Як хлапец пасілкаваўся, яна яму кажа. Каласкі, Но. 29-30, стр. 5. Соверш. усілкавацца, 1. набраться сил, усилиться. Гсл.
2. подкрепиться. Гсл.
•сінельня-ні, ж.—красильня, красильная фабрика. Завезьці сукно ў сінельню. Нсл.
•сінельнік-ка, м.—красильщик(делающий набойки, Ксл.). Сукно завязі да сінельніка, няхай пахварбуе зялёна. Нсл. Сінельнікам доўга быў. Ісачкова Аз. (Ксл.).
•сіненьнік-ка(сінельнік, МГсл.), м.—красильщик. МГсл.
•сьсінелы-лая-лае—ссиневший. Дрыжэлі парасьці сьсінелых. Крушына(Зьніч 1952 г., Но. 20, 5). — пасінелы. Глядзелі на пасінелы тварык малога. ЗСД 347.
•сіняк-ка, м.—синяк на теле, Шсл. синий знак на теле от удара, синево. Ар. Сінякоў нарабіў на целе. Нсл. Так зьбіў яго, што сінякі паўсхопляваліся на плячо Ст. См. сіняўка.
76 👁