багатыроў, -ова-ова—принадлежащий (богачу, С.) богатею. Шсл.; Ар. Узяў замуж багатырову дачку. Ст.
багатырка-ркі-рцы; мн. ч., род.-рак(ркаў), мн.ч., вин.-ркі, ж.—богачка, Ар.; Азярэцк Сян. (Ксл.); Ст. богатая женщина. Нсл. 28. Багатырку ўзяў за сябе. Нсл. Прышлі сваты к багатырцы. Смол. у. (Дсл.).
багавіньне-ня, предл.-ню, собир., ср.—водоросли, тина. Гсл.
Багавіца: Багавіца цябе (яго, іх і пад.) ведае! Гсл.; Ксл.—выражает неизвестность.
багаўня-ні-ні; мн. ч. багоўні-няў, ж. —багоўня, Гсл. шкафчик для икон. Загарск вол. Нск. (Труды 12, 137).
багаўнік-іка, предл.-іку, мн. ч.-кі-коў-ком, мн. ч., предл.-кох, м.—полотенце на иконы. Гэта хустка, а не багаўнік. Пісараўка Імгл.(Сержп.: Отчет 9).
багацець,[багацець, Нсл. 28)-ею-ееш-ее; повел.-ей-ейма, несоверш.—обогащаться. Гсл. Што багацееш, то скупееш. Послов. Ст. Соверш. забагацець—разбогатеть. Нсл. 160; Ар. Як забагацелі, дык запыхацелі. Послов. Рапан. 54. Соверш. пабагацець. Нсл. 28,—стать более богатым. Ар. Чужым дабром багацее, пабагацеў. Нсл.
багаціла-лы, м.—богач. Дсл.30. Жыў адзін мужычок, і такі ён быў багаціла, што ён проста ня знаў свайго скарбу. Ельн. (Дсл.).
багаціць-чу-ціш каго, несоверш. 1. обогащать. Нсл. 28. Другіх багаціў, а сам зьбяднеў. Нсл. Соверш. забагаціць.
2. почитать богатым. Нсл. 28.
багацьце-ця, предл.-цю; мн. ч.-ці-цяў, ср.—богатство. Ст.; Стаішча Чаш. (Ксл.); Гсл.; Нсл. 28; Шсл.; Войш. На добрае здаровейка, на жыцьцё а на багацьце. НК: Старцы, 81. Дай, Божа, з драбнымі дзеткамі на жыцьцё, на багацьце. Нсл. Усяго багацьця, што хлеб а крошка сала. Ст.
багдадаш, областн.—дай Бог! Дсл. Багдадаш, калодачка — ты ўбіла, была б мяне. Анісьцечка любіла. Смол. у. (Дсл.).
багдай, бадай, ( из Бог дай), междометие (желания, С.), оскорбления. Нсл. 11. Выражает проклятие, пожелание кому-то гибели, всего плохого. Тмб., Вор., Смл.(Даль). 1. о чтоб! Нсл. 28; Гсл.
чтобы. Раст: Северск 132; ПНЗ; Ар.; Шсл.; Войш.; Ксл. Багдай яго ліха ўзяло. Нсл. А бадай ты цяміўся з тапаром: палажыў ды ня ведаю дзе! Ст. Багдай ты прапаў! Нсл. 28. Багдай ён не дажкаў. Тм. Багдай яго, як яго завуць? Тм. Багдай табе Бог аддаў! Нсл. 29. Багдай ён хварэў. Тм. Багдай яго, кажа, кадук, і не дачакаў тыкі. Войш. А бадай вы падохлі! Раст: Северск. 132. А бадай цябе ліхая гадзіна задавіла. Тм. А вось прыляцела мушанька, прыляцела й разьліла (страву). Ды багдай цябе, мая мушачка, багдай цябе пераламіла. Краснавічы Сураск.(Сержп: Отчет, 10). Бадай сена агнём села, каса зламілася, ды каб мая Тацяначка, дый ня журылася. Водзьвінка Імгл.(Косіч 22).
2. вставное слово—вероятно. МГсл.; Гсл. Бадай, што так яно й будзе. Бешанковічы (Ксл.). Яму усё, бадай, відно. Кавыль(Бацьк. 12-13/496-497). Памеж хаты яна адна, бадай, на страсе гадуе мох зялёны. Кавыль: Пад зорамі, 17. Калі чалавека стрэне гора адзін раз — ён войстра ўспрымае яго. Калі ж яно прыходзе занадта часта, ён ужо сьцерпіцца зь ім. Добра гэта ці блага? Бадай, што добра. І. Новікаў(Полымя, Но. 12, 1967, стр. 146).
3. вставное слово—пожалуй. Кратаў дый накратаў гэткі воз, што бадай, конь не пацягне. Гсл. З добрай весткаю, бадай, на староначку, на Палескую — у наш край слоўца ветлае пашлем. Крушына: Творы, 8.
4. скаб: бадай каб—хорошо бы, хорошо чтобы. Павет абыйсьці, роўную паньне, бадай, каб знайсьці. Гарун: Варажба. Хлюпачок гэты бадай, каб вырас. Нсл. 680(под хлюпак). Угнёўся сюды, а адсюль бадай, каб вылезьці жывому. Нсл. 730(под угнесца).
5. бадай не—лучше бы не. Бадай не казалі. Нсл. 29. Бадай бы я ня бачыў таго. Тм.
багдан-ана, предл.-ану, зват.-ане; мн. ч.-ны-ноў-ном, мн. ч., предл.-нох, м.—внебрачный ребенок, подкидыш. Нсл. 28; Ксл. Ён багдан, бо ў яго бацькі няма. Русінава Сян. (Ксл.). Уменьш. багданчук-ука, предл.-уку; мн. ч.-кі-коў-ком, мн. ч., предл.-кох, м. Нсл. 24.
Багдан—Богдан.
багданка-нкі-нцы, ж.—внебрачная девочка, подброшенная. Нсл. 28.
багданчук,—см. под багдан.
багданы-ная-нае—данный Богом. Баба мая багданая! Хадзі перабаб імне. Гарэцкі: Нар. песьні.
багіня-ні-ні, ж.—богиня ( у язычников).
баглай-ая, предл.-аю, зват.-аю; мн. ч.-аі-аёў-аём, мн. ч., предл.-аёх, м.—неповоротливый мужчина, лежебок, Нсл. 28. бездельник, МГсл. лентяй, тунеяд, увалень, лежебок. Кур. (Даль). Даў Бог парабка баглая, толькі б ляжаць а спаць. Нсл. См. абібока.
баглайка-йкі-йцы, ж.—женщина беспутная и ленивая, любящая спать долго. Нсл. 28. Баглайкі нікому ня трэба. Нсл.
баглайства-ва, ср. 1. страсть к лежанию, неповоротливость, лень, Нсл. 28. отленивание, леность. Гсл.
2. (собир.)—сборище ленивых работников. Нсл. 28. З такім баглайствам ня шмат чаго зробіш. Нсл.
багно-на; мн. ч.-ны-наў, ср. (Растсл.), багна-ны; мн. ч., род.-наў, ж. (Шсл.; Нсл.; НК; Ксл.), бэгна-ны; мн. ч., род.-наў, ж. (Шсл.) 1. топь на болоте, Шсл. болото, топь, Нсл. 11. топь, Гсл. топкое место (Максимов: Блр. Смоленщина 444.), болото. Кур., Ворон. (Даль), черное (торфяное) болотистое место, не покрывающееся растительностю и имеющее
79 👁