Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КАМЫШША н. Месца ля рэчкі. Тут расце шмат камышоў. Клічаў. КАМЫШЫННІК мн. Возера. Тут расце шмат камышоў. Ушакі Чэрык. КАМЫШЫШЧА н. Частка поля. Раней тут было балота, на якім расло шмат камышоў. Лебядзёўка Бабр. КАМЯНІЦА ж. Камяністае поле. Асінаўка Мсц. КАМЯНІЧЫ мн. Урочышча ля в. Каменка. Каменка Чэрык. КАМЯНІШЧА н. Поле. На ім шмат камянёў. Трылесіна Гор., Прылессе Чав. КАМЯННОЕ н. Поле. Раней на ім ляжалі два вялізныя камяні. Вішні Касц. КАМЯНЫЯ ЛАГІ. Месца ў лесе. Тут шмат вялікіх камянёў. Чарнаўцы Чав. КАНАВАЛАВА н. Саўгаснае поле. Баронькі Касц. КАНАВАЛАЎ ЛЕС. Лес. Некаліён належаў Канавалу. Праточнае Бых. КАНАВА ж. Луг. На ім знаходзіцца вялікая канава. Сялец Бых. КАНАВЫ мн. Луг. На ім шмат канаў. Лямніца Бял. КАНАПЛЁЎКА ж. Поле. Некалі тут раслі каноплі. Леніна Красн. КАНАПЛЯНАЕ ВОЗЕРА. Поле, на якім сеюць каноплі. Раней тут было возера. Барысавічы Клім. КАНАПЛЯНІ мн. Поле. Раней тут раслі каноплі. Кунцы Кругл. КАНАПЛЯНІКІ мн. Поле. Раней тут вырошчвапі каноплі. Гайшын Слаўг. КАНАТОПСКІ КАНЕЦ. Вуліца. Раней на ёй жыло многа людзей з прозвішчам Канатопы. Іскань Бых. КАНДЗАЛЕЎ ХУТАР. Некалькі хат у вёсцы (належаць сям'і Кандзалёвых). Склімін Клім. КАНДЗІДАТАВА ГАРА. Узвышанае месца ў вёсцы. Раней на ім стаяла хата Кандзідатава. Шалаёўка Kip. КАНДРАТАВА ХАТА. Хата. У ёй часта збіраецца моладзь (адпачыць, павесяліцца). Раней тут жыў Кандрат. Зоры Чэрык. КАНДРАТАЎ ЛУГ. Сенажаць. Раней яна належала Кандрату. Праточнае Бых. КАНДРАТАЎ РОЎ. Роў. Раней тут бандыт Кандрат рабаваў людзей. Завалочыцы Глуск. КАНДРАТАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў хутаранец Кандрат. Нядашава Маг. КАНДРАТАЎШЧЫНА ж. Паляна ў лесе. Раней на гэтым месцы быў хутар Кандрата. Вяленік Кпіч. КАНДРАШОЎ САД. Сад. Раней ён належаў Кандрату. Гарадок Шкл. КАНЁВА н. Сенажаць ля рэчкі. Тут летам пасвяцца коні. Усцяркі Глуск. КАНЁЎ БРОД. Плыткае месца на рэчцы. Яго можна было пераехаць на кані, не намачыўшы воза. Пута Бабр. ў КАНЁЎ ЛУГ. Луг. Раней на ім пасвілі коней. Коўоча Кліч. КАНЕЦ-ГАРА ж. Луг. На ім знаходзіцца ўзгорак з абрывам. ВайнІчы Чав. КАНСТАНЦГНАВА ЛУКА. Урочышча. Раней тут знаходзілася пожня дзеда Канстанціна. Асман-Касаева Бял. КАНСТАНТАЎ м. Хутар. Раней тут быў хутар пана Канстанціна. Паплавы Кліч. КАНСТАНЦІНАЎ ЛЕС. Бярозавы гай. У ім часта адпачываў Канстанцін. Махава Маг. КАНТАСОЎ ЛЕС. Лес. Некалі ў ім жыў хутаранец Кантасоў (прозвішча). Заеліца Глуск. КАНТОРА ж. Балота ў лесе. Раней ля яго была кантора лясніцтва. Гапічы Клім. KAHTOPCK! ЛОГ. Поле. Раней тут была саўгасная кантора. Зелянькова Кругл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, сямі
2 👁
 ◀  / 209  ▶