Каменка Бял.; Лес. Першым лесніком тут працаваў Каменскі. Сялец Мсц.; Месца на рацэ (з камяністым дном). Раманавічы Маг., Туркі Бабр., Ордаць Шкл; Поле. На ім шмат камянёў. Старыя Максімавічы Кліч.; Рэчка (з камяністым дном). Петухоўка Чав. КАМЕННАЯ МАГІЛА. Урочышча. Некалі тут была каменная магіла. Палкі Бых. КАМЕННАЕ ПОЛЕ. Поле. На ім шмат камення. Глінь Чэрык. КАМЕННЕ н. Месца ў лесе. Некалі сюды звозілі з палёў каменне. Асінаўка Чав.; Месца на полі. Тут шмат камення. Градзянка Асін. КАМЕННІЦА ж. Рэчка. У яе з-пад каменчыкаў б'е шмат крыніц. Пераможная Гор. КАМЕННІШЧА н. Камяністае месца на беразе ракі. Стайкі Маг. КАМЕННЫ ВІР. Мясціна на рацэ. Дно тут вельмі цвёрдае, як камень. Петухоўка Чав., Рэкатка Гор. КАМЕННЫ ЛОГ. Вёска. Раней тут было шмат камення. Рэпішча Маг. КАМЕННЫ МОСТ. Мост на рацэ. Некалі ён быў зроблены з камення. Глінь Чэрык., Свенск Слаўг. КАМЕНСКАЯ ДАРОГА. Дарога (у в. Каменка). Прылессе Чав. КАМЕНСКАЯ ЛІНІЯ. Прамая дарога праз лес. Яна злучае з в. Цёмны Лес в. Каменка Мсц. КАМЕНСКАЯ СЦЕЖКА. Сцежка. Яна вядзе з в. Цішоўка ў в. Каменка. Цішоўка Шкл. KAMEHCKI ЛЕС. Лес. Ён знаходзіцца каля в. Каменка Чав. КАМЕНСКІЯ ЛУКІ. Луг (каля в. Каменка). Па ім працякае звілістая рэчка. Каменка Мсц. КАМЕНЬЧЫК! мн. Месца ў рэчцы (з камяністым дном). Кузавіна Гор. КАМЕНШЧЫНА ж. Камяністае поле. Ціхань Хоц. КАМЕНШЧЫНА ж. Лес. Ён знаходзіцца побач з в. Каменка Чав. КАМЕРЧАСКАЯ ТАРА. Вуліца ў в. Княжыцы. Раней тут былі яўрэйскія лаўкі. Княжыцы Маг. КАМЕШКІ мн. Мясціна на рэчцы. На дне яе шмат каменьчыкаў. Сухары Маг. КАМЁНКАЎ ЛЕС. Лес. Раней ён належаў пану Камёнку. Пусты Асавец Маг. КАМІНКА ж. Поле. На ім шмат камянёў. Майск Бял. КАМІНШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут быў лес пана Камінскага. Высокае Клім. КАМІЦЕТ м. Поле. Раней тут быў лес, які высеклі ў першыя гады савецкай улады. Туркі Бабр.; Поле. Тут у час Вялікай Айчыннай вайны збіраліся партызанскія атрады. Каменка Касц.; Лес. Тут у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся падпольны камітэт. Рэкта Чав.; Лес. Тут у час рэвалюцыі стваралі камітэты. Высокае Шкл. КАМІСАРАЎ ЛУГ. Луг. Раней тут быў расстраляны чырвоны камісар. Прудок Крыч. КАМКОЎСКІ ХУТАР. Хутар. Раней тут жыў дзед Камок. Ляхаўшчына Чав. КАМКІ мн. Камяністы бераг ракі. Эсьмоны Бял.; Камяністае месца на рацэ. Шароеўка Чэрык. КАМОРКА ж. Балота. Прыпёчына Чэрык. КАМСАМОЛЬСКІ МОСЦІК. Мост праз рэчку. Некалі ён быў пабудаваны камсамольцамі. Фядотава Буда Клім. КАМУНА ж. Вёска. Калісьці тут была заснавана першая камуна. Жаркі Касц., Заполле Глуск., Камуна Бых. КАМУНАРСКІ ЛЕС. Лес. Ён знаходзіцца каля в. Камуна Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
157 👁