Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ІСАЮШКАЎ РОЎ. Роў (каля хаты Ісая). Чырвоны Бор Бял. ІСКАЎ БРОД. Неглыбокае месца на рацэ. Раней непадалёк ад яго жыў Іска. Ордаць Шкл. ІСТОПКІ мн. Частка лесу. Калісьці яна выгарала. Касцюковічы Кругл. ІЎКАВА БАЛОТЦА. Забалочаная мясціна каля лесу. Даўней тут касіў траву Іўка. Ядраная Слабада Кліч. ІЎКАВА ЛАШЧЫНА. Нізкая мясціна. Раней тут жыў Іўка. Шчокатава Дрыб. ІУКАЎ ЛЕС. Лес. Калісьці каля яго жыў Іўка. Акунёўка Шкл. ІЎНІК м. Поле. Паблізу яго pacце лазняк. Рэкта Слаўг. ІХВАНАВА ТАРА. Узгорак. Раней тутжыў Іхван. Нікуліна Гор. ІХВАТАВА ПОЛЕ. Поле. Некалі тут жыў хутаранец Іхват. Бутрамееўка Бых. к КАБАНАВАЯ ПАЛЯНА. Паляна. На ёй быў забіты дзік. Хацень Клім. КАБАНАЎ ХУТАР. Узлесак. Раней тут знаходзілася сядзіба Кабанавых. Асінаўка Чав. КАБАНІНЫ ЛОГ. Поплаў. Некалі ён быў зрыты кабанамі. Эсьмоны Бял. КАБАНОВА ДЗЯЛЯНКА. Мясціна ў лесе. Тут водзяцца дзікія свінні. ГліньЧэрык. КАБЦОВА БАЛОТА. Маленькае балота (каля хаты Кабцова). Калініна Бых. КАБЫЛІШЧА н. Луг. Калісьці тут, пасвілі коней. Масцішча Глуск. КАБЫЛЛЕ БАЛОТА. Балота. Heкалі ў ім утапіліся коні. Слаўня Слаўг. КАБЫЛЛІ ЛАЖОК. Мястэчка ў лесе. У час Вялікай Айчыннай вайны тут хавалi ад немцаў коней. Доўгае Кліч. КАБЫЛЬНІЦА ж. Мясціна за вёскай. Раней тут пасвілі коней. Паплавы Кліч. КАБЫЛЯНКА ж. Вёска. Раней тут жыў пан Кабылянскі. Турчылаў Кпіч.; Луг. Раней тут быў хугар, гаспадар якога трымаў коней. Боркі Kip.; Урочышча. Раней тут жыў пан, які разводзіў коней. Гарадзянка 86 Асіп.; Поле. Раней тут была вёска, жыхары якой трымалі шмат коней. Сялец Клім.; Хутар. Раней належаў селяніну Кабылянцу. Осава Acin. КАБЫЛІЙ КАПЕЦ. Узмежак. Некая! тут пасвілі коней. Ліпаўка Бых. КАБАЛЕНКАВА ПОЛЕ. Поле. Раней яно знаходзілася за хатай Каваленкі. Ніканавічы Бых. КАВАЛЕНЬКАЎ BIP. Сажалка. Некалі яго выкапаў Кавалькоў. Лебедзева Гор. КАВАЛЕЎСКІ ЛЕС. Лес (ля хутаpa Кавалёва). Праточнае Бых. КАВАЛЁВА н. Поле. Раней тут стаяла хата Кавалёва. Вялікія Лазіцы Шкл. КАВАЛЁВА КАЛЕНА. Поле. Раней тут быў лес пана Кавалёва. Гута Клім. КАВАЛЁЎ м. Лес. Раней яго даглядаўляснікКавалёў. Петухоўка Чав. КАВАЛЁЎ ВЫГАР. Поле. Раней тут жыў каваль. Мяжэнін Клім. КАВАЛЁЎ ДВОР.Урочышча. Раней тут стаяла кавалёва хата. Вышова Мсц.ў КАВАЛЁЎ МОСТ. Мост (ля дома каваля). Галічы Клім. КАВАЛЁЎ КЛІН. Луг. Даўней тут жыў каваль. Дужаўка Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 209  ▶