Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
Вепрын Чэрык.; Штучны вадаём. Некалі яго выкапалі ўзімку прыгонныя сяляне. Дужаўка Чав.; Поле. Даўней тут было балота, якое ніколі не замярзала. Петухоўка Чав.; Поле. Капісьці тут была дарога, па якой ездзілі толькі зімой. Белая Красн. ЗІМНІЦА ж. Зімовая дарога ўздоўж трасы. Следзкжі Бых. ЗІМОНІЎСКАЕ ПОЛЕ. Пясчанае поле. Крычаў. ЗІМОЎКА ж. Месца ў лесе. Раней тут была хата паляўнічага. Асавец Крыч. ЗІНЕВІЧАЎ ПІТОМНіК. Малады лясок. Яго пасадзіў Зіневіч. Краснае Глуск. ЗІНЕВІЧАВА ПЕЛЬ. Невялікая сажалка. Некапі яе выкапаў Зіневіч. Краснае Глуск. 3IHKIHA ДАРОЖКА. Сцяжынка ад хаты Зіны да лесу. Сабалёўка Клім. ЗІНКІНА КРЫНІЦА. Крыніца. Heкалі тут утапілася дзяўчына Зіна. Горы, Тур'я, Леніна Красн. ЗІНКОВА ЗАСТАВА. Частка ракі каля хутара Зінкова. Гарадок Шкл. ЗІНЬКОВІШЧА н. Лес. Некалі ён належаў пану Зіньковічу. Шапярова Чав. ЗЛАБІНШЧЫНА ж. Уррчышча каля лесу. Паводле паданняў, тут жылі злый чарадзеі. Пацкава Мсц.; Лес. Даўней тут жыў злы ляснік. Курманава Мсц. ЗЛАДЗЕЕЎКА ж. Частка вёскі. Тут жыла сям'я зладзееў. Катка Глуск. ЗЛОДЗЕЙСКІ ПАСЁЛАК. Пасёлак у вёсцы. Адзін з яго жыхароў быў злодзей. Хамінічы Гор. ЗМЕЙНІК м. Лес. Тут водзіцца шмат змей. Дудаковічы Кругл. ЗМЕЯВІШЧА н. Паляна ў лесе. Тут водзяцца змеі. Капані Чав. ЗМІТРАВА БАЛОТА. Урочышча. Некалі тут жыў хутаранец Зміцер. Мачулкі Бабр. ЗМІТРАКОВА СЯЛІБА. Урочышча. Раней тут жыў Зміцер. Віроўка Касц. ЗМІТРАКОЎ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік за хатай селяніна Змітрака. Антонаўка Чав. ЗМІТРАКОЎ ЛУГ. Частка лесу. Некапі тут жыў хутаранец Змітрок. Цішоўка Шкл. ЗМІТРАЎКА ж. Частка в. Рыжкаўка Бых. ЗМІТРАЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле каля в. Дзмітраўка Кліч. ЗМЯІНАЕ БАЛОТА. Балота. Тут водзіцца многа змей. Карпачы Клім., Багацькаўка Мсц., Баханы Хоц.; Мясціна ў лесе. Даўней тут было балота, у якім вадзіліся змеі. Краснаполле; Луг. Калісьці тут было балотца, у якім вадзілася шмат змей. Ніканавічы Бых. ЗМЯІНАЯ ЛАГЧЫНА. Нізкае месца. Раней тут вадзіліся змеі. Ліпаўка Хоц. ЗМЯІНАЯ ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Некалі тут вадзіліся змеі. Дубраўка Маг. ЗМЯІНАЯ СЦЕЖКА. Сцежка ў лесе. Тут водзяцца змеі. Баханы Хоц. ЗМЯІННІК м. Месца ў лесе. Тут водзяцца змеі. Буда Красн., Петухоўка Чав.; Поле. Раней тут было шмат змей. Буглаі Красн.; Паляна ў лесе. Тут водзяцца змеі. Новая Ельня Красн. ЗМЯІНСКІЯ ПАЛІ. Палі. Тут водзіцца многа змей. Прылессе Чав. ЗМЯІНЫ ВОСТРАЎ. Востраў. Тут водзіцца многа змей. Праточнае Бых. ЗМЯІНЫ КАМЕНЬ. Камень у лесе. Каля яго любяць грэцца на сонцы змеі. Лудчыцы Бых. ЗМЯІНШ ЛЕС. Лес. Тут шмат змей. Слабада Гор., Болін Красн., Брылі Маг. ЗМЯ1НЫ ЛУГ. Поле. Калісьці тут было шмат змей. Родня Кпім.; Луг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, туря
42 👁
 ◀  / 209  ▶