Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЖУРАВІНКА ж. Густы, непраходны лес. Гатавец Красн.; Мясціна ў лесе. Тут растуць журавіны. Дзернавая Красн., Лабковічы Крыч.; Балота. Тут расце шмат журавін. Катка Глуск., Трылесіна Дрыб., Саматэвічы Касц.; Крыніца каля балота. Леніна Красн. ЖУРАВІННАЕ н. Балота. Тут растуць журавіны. Доўгая Дуброва Хоц. ЖУРАВ1ННІК м. Забалочаная мясціна. Там расце багата журавін. Высокае Клім., Загліннае Слаўг., Баханы Хоц., Займішча Шкл. ЖУРАВОВА ДАРОГА. Дарога. Паблізу ад яе жыў дзед Жураў. Бірча Бабр. ЖУРАЎКА ж. Лес. Раней тут было многа журавін. Узраджэнне Маг. ЖУРАЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Некалі тут быў хутар Жураўскіх. Зоры Чэрык. ЖУРАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Журавель Чэрык. ЖУРКАВА ГРАДКА. Узгорак. Даўней на гэтым месцы стаяла хата лесніка Журкі (мянушка). Чапаева Глуск. ЖУРКОЎКА ж. Лес. Доўгавічы Мсц. ЖУРОВІНЫ мн. Забалочаная мясціна. Тут расце шмат журавін. Пільнікі Кліч., Слабада Kip. ЖУРОМСКАЕ УРОЧЫШЧА. Поле. Раней тут жылі гаспадары Журомскія. Бутрамееўка Бых. ЖУРОМСКАЯ ТАРА. Узгорак. Калісьці тут жыла сям'я Журомскіх. Глінв Чэрык. ЖУРСКАЕ н. Поле. Даўней тут быў хутар Жураўскага. Катка Глуск. ЖУЧОК м. Мост праз рэчку. Нядашава Маг. ЖЫВАЯ КРЫНІЦА. Крыніца з чыстай, гаючай вадой. Жавань Гор., Трылесіна Гор., Чырчына Шкл. ЖЫВЕЦ м. Мясціна ў лесе. Калісьці тут жылі людзі. Ядраная Слабада Кліч. ЖЫВІЦАВА БАЛОТА. Балота. Паблізу ад яго знаходзілася хата гаспадара Жывіцы (прозвішча). Славені Шкл. ЖЫВЫ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж. У ім чыстая i смачная вада. Кісялёва Буда Клім. ЖЫГАЛАВА БАЛОТА. Балота. Некалі паблізу жыў гаспадар Жыгалка (мянушка). Чырвоны Бор Бял. ЖЫГУНОЎ БОР. Мясціна ў лесе. Раней тут быў хутар Жыгунова. Чырчына Шкл. ЖЫГУЧКІН ДВОР. Мясціна каля ракі. Раней тут жыла жанчына па мянушцы Жыгучка. Глінь Чэрык. ЖЫДАВА ЛЯДА. Поле. Калісьці яно належала яўрэю. Балбечана Гор. ЖЫДАЎ ХУТАР. Частка вёскі. Даўней тут жыў яўрэй, які меў невялікі магазінчык. Мурын Бор Касц. ЖЫДАЎКА ж. Мясціна каля лесу. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут хаваліся яўрэі. Глухая Сяліба Бых. ЖЫДАЎСКАЯ КУЗНЯ. Поле. Heкалі тут стаяла кузня, у якой працавалі яўрэі. Сялецкае Касц. ЖЫДАЎСКАЯ ЛАШЧЫНА. Урочышча. Раней тут быў яўрэйскі хутар. Забалацце Мсц. ЖЫДОЎНЯ ж. Частка вёскі. Даўней тут жылі яўрэі. Леніна Красн. ЖЫДОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Непадалёку ад яго жылі яўрэі. Канаўка Хоц.; Балота. Раней тут забілі яўрэя. Гародня Чав. ЖЫДОЎСКАЕ КЛАДБІШЧА. Мясціна ў лесе. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут былі расстраляны i пахаваны яўрэі. Клічаў; Яўрэйскія могілкі. Баханы Хоц. ЖЫДОЎШЧЫНА ж. Узвышанае месца. Раней тут знаходзіўся яўрэйскі пасёлак. Міхейкава Кругл., Шумілавічы Шкл. ЖЫЛІН БРОД. Поле. Калісьці тут жыў селянін Жылін. Раманавічы Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
10 👁
 ◀  / 209  ▶