ДРАГАЖЫНШЧЫНА ж. Лес каля в. Драгажынь. Казакоўка Слаўг. ДРАГУНCKIЯ ХУТАРЫ. Мясціна каля лесу. Паводле паданняў, у гады вайны 1812 г. тут стаялі драгуны. Буда Краем. ДРАЖНЕВА ДЗЯЛЯНКА. Мясціна ў лесе. Даўней тут стаяла хата лесніка, якога вясковыя хлапчукі дражнілі за непрыгожы вонкавы выгляд. Цяхцін Бял. ДРАЖНЫ ЛОГ. Непраходнае балоцістае месца ў лесе. Нясята Кпіч. ДРАЖНЯ ж. Урочышча. Калісьці тут працякала некалькі рачулак. Сямёнаўка Кпім.; Ягаднае мясціна ў лесе. Асіповічы Гор. ДРАЗГА ж. Густы непраходны лес. Ліпень Acin. ДРАЗДЗІХІН ЛЕС. Лес. У час Вялікай Айчыннай вайны тут жыла Драздзіхіна (прозвішча). Глінь Чэрык. ДРАЗДОВА БАЛОТА. Балота. Вакол яго быў лес, дзе гняздзіліся дразды. Чырвоны Бор Бял. ДРАЗДОВА КУПЁЛА. Узлесак. Раней тут быў хутар Драздовых. Наркі Чэрык. ДРАЗДОВА ЛАЗА. Поле. Даўней тут рос лазняк, каля якога жыў Драздоў. Чорны Бор Бых. ДРАЗДОЎ ЛОГ. Луг. Калісьці ён належаў селяніну Дразду ( мянушка). Мядзвёдаўка Маг. ДРАЗДОЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў селянін Дрозд (мянушка). Мядзвёдаўка Маг. ДРАЗДОЎКІ мн. Луг. Тут пасвяць кароў. Слаўня Слаўг. ДРАНІНЫ мн. Мясціна ў лесе. Даўней тут дралі мрх. Масцішча Глуск. ДРАНЫ м. Лес. Некалі тут дралі мох. Кострычы Kip. ДРАНЬКОЎШЧЫНА ж. Месца на лузе. Раней тут жылі Драньковы. Затоны Гор. ДРАЎЛЯНІК м. Месца ў лесе. Раней тут нарыхтоўвалі дровы. Замышкі Кругл., Маляцічы Крыч. ДРАЎЦОВА н. Поле. Калісьці тут быў лес. Добрая Гор. ДРАЧКОЎШЧЫНА ж. Лес каля в. Драчкоў Чав. ДРУГАЯ МАСКВА. Месца ў лесе. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаліся партызаны. Ліпень Acin. ДРУГІ ЛЕС. Лес каля в. Хацілавічы Крыч. ДРУГІ ЛЯСОК. Частка лесу (аддзелена ад асноўнага масіву полем). Трылесіна Гор. ДРУДЫ ЛЕС. Лес. Даўней ён належаў пану Друдому (мянушка). Леніна Красн. ДРУКАВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут жыла сям'я Друкавых. Антонаўка Чав. ДРЫБЧЫНА н. Урочышча. Раней тут жыў хутаранец Дрыбчын. Боркі Kip. ДРЫВАСКЕП м. Узлесак. Даўней тут выкопвалі карчы. Сельцы Глуск. ДРЫВЯТЫ мн. Багністая мясціна ў лесе. Ліпень Acin. ДРЫГВЯНАЕ н. Багністае балота. Клімавічы. ДРЫГВЯНКА ж. Невялікае балота каля в. Сычкава Бабр. ДРЫГЛЯ ж. Балота. Дубасна Мсц. ДРЫЖАЧАж. Балота. Раней яно было багністае. Барчыцы Kip. ДРЫШЧОЎ м. Возера з гліністым дном. Казакоўка Слаўг. ДРЭТАВА н. Поле. Раней тут быў хутар. Сцяг Глуск. ДРЭЎКІ мн. Лес каля в. Падудага Крыч. ДУБ КАХАННЯ. Дуб над рэчкай. Тут Часта збіраецца моладзь. Слаўгарад. ДУБ м. Месца ў лесе. Калісьці тут рос вялікі дуб. Ржавец Чэрык
Дадатковыя словы
сямя
4 👁