Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ДЗЯМІДАВА ПЛЁСА. Месца на рэчцы. Даўней туг утапіўся Дзямід. Чарнякоўка Слаўг. ДЗЯМІДАВІЧАВА КЛАДКА. Кладка. Некалі яе зрабіў Дзямідавіч. Kapaci Шкл. ДЗЯМІДАЎ КАЛОДЗЕЖ. Месца на полі. Даўней тут жыў хутаранец Дзямід, які меў калодзеж. Кулікоўка Слаўг. ДЗЯМІДАЎ ХУТАР. Сенажаць. Калісыді тут жыла сям'я Дзямідавых. Праточнае Бых. ДЗЯМІДАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Дзямідавічы Касц. ДЗЯНІСАВА ВОЗЕРА. Возера. Даўней тут была сядзіба Дзяніса. Бахацец Чав. ДЗЯНІСАВА ТАРА. Узгорак. Калісьці тут жыў хутаранец Дзяніс. Перагон Слаўг. ДЗЯНІСАВА КРЫНІЦА. Сажалка. Некалі яе выкапаў Дзяніс. Слабада Бабр. ДЗЯНІСАВА СЯЛІБА. Калгаснае поле. Раней тут жыў Дзяніс. Ушакі Чэрык ДЗЯНІСАВА УРОЧЫШЧА. Урочышча. Калісьці тут жыў Дзяніс. Перагон, Свенск Слаўг. ДЗЯНІСАВЫ КУСЦІКІ. Кустоўе. Даўней тут стаяла хата Дзяніса. Аляксееўка Касц. ДЗЯНІСАЎ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік. Некалі яго пасадзіў Дзяніс. Перагон, Свенск Слаўг. ДЗЯНІСАЎ ЛЕС. Лес. Калісьці ў ім жыў ляснік Дзяніс. Баханы Хоц. ДЗЯНІСАЎ ЯР. Роў. Некалі тут забілі даядзьку Дзяніса. Зылі Маг. ДЗЯНІСІХІН ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыла хутаранка Дзянісіха. Кулешава Шкл. ДЗЯНЬГУБ м. Глухое, непраходнае месца ў лесе. Лешча Шкл. ДЗЯНЬГУБАЎКА ж. Далёкі луг. Вайнілы Чав. ДЗЯРБІНА ж. Поле. Доўгі час тут нічога не сеялі. Балешын Клім. ДЗЯРЖЫНСКІ м. Урочышча. Да Вялікай Айчыннай вайны тут быў пасёлак. Боркі Kip.; Частка в. Opдаць Шкл. ДЗЯРКАЧ м. Сенажаць. Раней тут вадзіліся дзеркачы (драчы). Kacперка Кліму ДЗЯРЛІЎКА ж. Частка вёскі каля балота. Васькавічы Чав. ДЗЯРЫБНАВА ВОЗЕРА. Возера. Даўней каля яго жыў Дзярыбнаў (прозвішча). Ліпец Маг. ДЗЯРЭЎНЯ ж. Невялікі пасёлак. Раней тут была вялікая вёска. Дубраўка Маг.; Частка в. Красавічы Клім., Нясята Кліч. ДЗЯТЛАЎ ЛЕС. Невялікі лес. Акунёўка, Літоўск Шкл. ДЗЯТЛАЎКА ж. Вуліца ў вёсцы. Раней тут жыла сям'я Дзятлавых. Дары Acin; Лес. Стайкі Клім. ДЗЯТЛАЎСКІ ПЕС. Лес. Даўней ён належаў пану Дзятлаву. Шаламы Слаўг., Ермалоўка Гор. ДЗЯУЧОНКІ мн. Поле. Некалі тут жыла сям'я, у якой былі адны дочкі. Панкратавічы Бабр., Горка Шкл. ДЗЯЦІНАЕ н. Поле за вёскай. Тут любілі гуляць дзеці. Уздзевічы Клім. ДОБАСНА ж. Рэчка каля в. Добасна. Падлешчанка Kip. ДОБРАЕ н. Урадлівае поле. Халмы Красн., Кульшычы Слаўг. ДОБРАНСКІ МОСТ. Мост каля в. Добрая Гор. ДОБРЫ ДУБ м. Поле. Раней тут раслі дубы. Перагон Слаўг. ДОМІКІ мн. Нядаўна пабудаваны пасёлак. Тут шмат двухпавярховых цагляных дамоў. Хамінічы Гор., Саматэвічы Касц., Шалаёўка Kip., Брылі Маг.; Мясціна ў лесе. Некапі тут стаял! паляўнічыя домікі. Халмы Чав. ДОМНІН САД. Поле. Некалі на гэтым месцы быў хутар Домны. Славені Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
1 👁
 ◀  / 209  ▶