Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ДАМАСАЎШЧЫНА ж. Лес. Калісьці тут жыў хутаранец Дамас. Сабалёўка, Стайкі Клім. ДАМБА ж. Узвышанае месца на рэчцы. Клімавічы; Дарога. Чыгірынка Kip. ДАМКІ мн. Некалькі дамоў. Яны стаяць асобна ад астатніх. Антонаўка Чав. ДАМОЎСКІХУТАР. Поле. Калісьці тут жылі Дамоўскія. Дзмітраўка Кліч. ДАНЕЦ м. Мясціна на р. Белая Натана. Некалі тут утапіўся конь Данец. Добрае Мсц. ДАНЕЦКІ ХУТАР. Поле. Раней тут жылі яўрэі з Данецка. Язёры Чэрык. ДАНІЛАВА БАЛОТА. Балота. Даўней каля яго жыў дзед Даніла. Літоўск Кругл. ДАНІ ЛАВА ТАРА. Узгорак. Некалі тут жыў Даніла. Затоны Гор. ДАН1ЛАВА ДАРОГА. Сцяжынка. Раней па ёй ездзіў дзед Даніла. R a 'v ip Ariri ДАНІЛАВА КОПАНКА. Копейка. Калісьці яе выкапаў Даніла. Следзюкі Бых., Капусціна Kip. ДАНІЛАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Раней яе даглядаў Даніла. Вільчыцы Маг. ДАНІЛАВА КУПАЛЬНЯ. Балота. Некалі тут была купальня пана Данілы. Антонаўка Чав. ДАНІЛАВА ПАЛЯНКА. Невялікае поле. Раней тут жыў хутаранец Даніла. Мірная Крыч. ДАНІЛАЎ БРОД. Кладка праз рачку. Некалі яе зрабіў селянін Даніла. Антонаўка Чав. ДАНІЛАЎ БУГОР. Узгорак. Раней тут жыў Даніла. Падудага Крыч. ДАНІЛАЎ ХУТАР. Грыбное месца ў лесе. Раней тут жыў Даніла. Аўтухоўка Клім. ДАНІЛІХІНА ЛАШЧЫНА. Нізкае месца. Калісьці тут жыла Даніліха. Шчокатава Дрыб. ДАНІЛКІН БУГОР. Поле. Раней тут жыў селянін Данілка. Дзягавічы Крыч. ДАНІЛКІН ХУТАР. Урочышча. Даўней тут жыў хутаранец Даніла. Дары Acin. ДАНІЛЬКАЎ ХУТАР. Луг. Раней тут быў хутар дзеда Данількі. Балбечына Гор. ДАНОЎСКІ ХУТАР. Поле. Даўней тут жылі Даноўскія. Дзмітраўка Кліч. ДАНЬКАЎСКІ ЛУГ. Луг недалёка ад в. Данькавічы Шкл. ДАНЬКОВА ДВОРЫШЧА. Кустоўе. Калісьці тут была сядзіба Данькі. Фядотава Буда Клім. ДАПРЫЗЫЎНІК м. Рака. Калісьці ў ёй угапіўся дапрызыўнік. Цяцерын Кругл. ДАРМНА ВОЗЕРА. Возера. Даўней тут утапілася цётка Дар'я. Вяззе Acin. ДАРЧНА ГАРА. Узвышанае месца. Некалі тут Дар'я пахавала свайго сына. Даманы Дрыб. ДАРЧНА ДАРОГА. Дарога. Раней тут Дар'я нарадзіла дзіця. Слабада Бабр. ДАРЧНА ЗАВАДЗЬ. Азярцо. Некалі тут утапілася Дар'я. Капусціна Kip. ДАРЧНА КАСА. Мясціна ў лесе. Даўней тут пан забіў парабчанку Дар'ю. Мазалава Мсц. ДАРАФЕЕВА ДАРОГА. Дарога. Некалі яе пракпаў вясковец Дарафей. Бялынкавічы Касц. ДАРАШОВА н. Поле каля балота. Пчэльня Слаўг. ДАРДЫЛАЎКА ж. Лес. Раней каля яго жыў дзед Дардылаў. Леніна Красн. ДАРДЫЛЁЎКА ж. Вялікае балота вакол лесу. Дашкаўка Маг. ДАРОГА К ДУБУ ж. Поле каля р. Днепр. Тут расце вялікі дуб. Замошшча Шкл. ДАРОГА-КЛЁН ж. Дарога. Недалёка ад яе расце вялікі стары клён. Самулкі Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дарю, даря
2 👁
 ◀  / 209  ▶