Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ВОЎЧЫ РОЎ. Месца ў лесе. Тут было логава ваўкоў. Гіацкава Мсц., Леніна Красн. ВОЎЧЫ СЛЕД. Дрэва, паваленае церазрэчку. Пянькоўка Клім. ВОЎЧЫ ЯР. Яма ў лесе. Тут водзяцца ваўкі. Рэкатка Гор., Плешчыцы Шкл. ВОЎЧЫЧЫ мн. Лес. Раней тут было шмат ваўкоў. Старое Сяло Бых., Чарнякоўка Сл аўг. ВОЎЧЫЯ АСТРАЎКІ. Палянкі сярод лесу. Туг водзяцца ваўкі. ХоўставаБых. ВОЎЧЫЯ ЯМЫ. Лес. Калісьці тут была глыбокая яма для лоўлі ваўкоў. Післяціна Клім., Эсьмоны Бял., Галееўка Бых. ВОХР м. Возера каля в. Вохар Чэрык. ВОЧКА н. Мясціна на сенажаці. Даўней тут была сажалка. Рожава Мсц. ВУГАЛ м. Сенажаць, акружаная ракой. Уланава Шкл., Гонча Кпіч., Жавань Гор.; Мясціна паміж Cacноўскім i Лешчанскім лясамі. Лешча Шкл.; Месца на полі. Юраўка Шкл.; Мёсца на згібе рэчкі. Раней тут быў вір Вялікая Машчаніца Бял. ВУГАЛЛЕ н. Хутар. Раней на гэтым месцы быў вялікі лес, які згарэў. Семукачы Маг. ВУГЛІНКА ж. Месца на p. Бесядзь. На дне рэчкі ляжаць маленькія каменьчыкі. Хоцімск. ВУГЛЫ мн. Поле. Яно вуглом абступае лес. Поўстка Глуск.; Месца ў лесе. Красніца Касц. ВУГОЛЕІД м. Луг. Ён пачынаецца адразу завесам. Падзамша Глуск. ВУГРЫЎ м. Прыгорак. Тут у спёку вельмі горача. Петухоўка Чав. ВУДАЧА ж. Рэчка. Раней тут часта лавілі вудамі рыбу. Горкі Чэрык. ВУЖАВА БАЛОТА. Балота. Тут вадзіліся вужы. Вець Бых. 42 ВУЖАВІНА ж. Месца ў лесе. Раней тут Ьадзілася шмат вужоў. Сычкава Бабр. ВУЖАРЫ мн. Месца ў лесе. Нека лі тут быў пажар. Сыманаўка Кліч.; Выгаралае балота сярод лесу. Няраж Бых. ВУЖАЎ РОЎ. Роў на лузе. Тут водзіцца шмат вужоў. Аляксандраўка Слаўг. ВУЖАЧКА ж. Звілістая мясціна на полі. Сідаравічы Маг. ВУЖЖА н. Месца ў лесе. Раней тут вадзілгся гадзюкі. Клічаў. ВУЖНЯК м. Нізіна на лузе. Тут шмат вужоў. Казлы Гор. ВУЖОВА БАЛОТА. Балота. Тут водзіцца шмат вужоў. Таранаву Маг.; Поле. Раней на гэтым месцы было балота, у якім вадзіліся вужы. Вець Бых. ВУЖОВІНА ж. Балота. Калісьці тут было шмат Вужоў. Любонічы Kip.; Урочышча. Тут водзяцца вужы. Гута Бабр. ВУЖОЎКА ж. Звілістая дарога паміж лесам i возерам. Гута Клім. ВУЖОЎНІК м. Балота. Тут водзіцца многа вужоў. Дуброўка Шкл. ВУЖЬИ-1 м. Поле. Раней на гэтым месцы было балота, у якім вадзілася шмат змей i вужоў. Катка Глуск. ВУЖЫНАЕ БАЛОТА. Балота. Тут шмат вужоў. Краснаполле. ВУЖЫНЫ РОЎ. Роў на полі. Тут водзяцца вужы i гадзюкі. Буглаі Красн. ВУЖЭЎЕ н. Забалочаны луг. Раней тут вадзілася многа вужоў. Чырвоны Бор Бял. ВУЗЕЛ м. Скрыжаванне дарог. Адаменка Бых. ВУЗЕНЬКАЕ н. Паласа лесу, якая аддзяляла в. Лыкава ад в. Вільчыцы Маг.; Луг. Кароўчына Бых. ВУЗЕНЬКІЯ мн. Вузкае, але доўгае поле. Прылессе Чав.; Вузкая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 209  ▶