Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ШКРАБЧЫКАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў Шкрабчык. Баяры Бабр. ШКУТАЎКА ж. Сенажаць сярод лесу. Новы Быхаў Бых. ШЛЕЙКІ мн. Поле (падзелена стужкай лесу). Каменка Шкл. ШЛЯХ м. Центральная вуліца ў в. Стайкі Маг.; Роўная шырокая вуліца. Вербеж Чэрык.; Старая дарога. Вялікая Машчаніца Бял.; Сцяжынка праз лес у в. Дрокаўка. Петухоўка Чав.; Дарога каля поля. Добрая Гор.; Лес каля поля. Некалі тут была дарога. Сетнае Крыч.; Насыпаная дарога. Новы Быхаў Бых.; Дарога праз в. Суслаўка Дрыб.; Дарога ў горад. Мікулічы Бабр.; Поле. Раней тут была дарога. Радзілеў Красн. ШЛЯХЕЦКІ МЛЫН. Пустка. Некалі тут быў млын польскага пана. Адаменка Бых. ШЛЯХТА ж. Частка вёскі. Раней тут жыла шляхта. Крупня Клім. ШМАКАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Шмакі Kip. ШМАТЫ. Былое панскае поле. Калісьці яно было падзелена паміж сялянамі. Курманава Мсц.; Сенажаць. Забялышана Хоц. ШМУТАЎКА ж. Балоцістая мясціна. Тут бяруць торф. Рожава Мсц. ШМЫДАВА ДЗЯЛЯНКА. Частка лесу. Яго даглядаў ляснік Шмыдаў. Башкіраўка Шкл. ШНУРАВЫ н. Балота. Калісьці яно было падзелена на шнуры, дзе сяляне касілі сена. Чэрнеўка Шкл. ШНУРКІ мн. Поле (падзелёнае на вузкія палоскі). Рэкатка Гор., Новая Брашчына Шкл., Чачэвічы Бых.; Дзве доўгія вузкія палоскі кустоў. Аржаўцы Шкл., Дужаўка Чав. ШНУРОК м. Вузкая паласа поля. Стайкі Красн. ШПАКОЎСКІ ХУТАР. Поле. Раней тут жыла сям'я Шпакоўскіх. Осава Acin. ШПАКОЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут быў хутар, дзе жыў Шпак. Новыя Максімавічы Кліч. ШПАЧЫХІН РАВОК. Невялікая лагчына. Яна знаходзіцца каля былой сядзібы Шпачыхі (мянушка). Шчокатава Дрыб. ШПЫЛЁК м. Вузкая паласа поля. Іскра Бял. ШПЫТАЛЁЎ САД. Сад. Раней тут жыўдзедШпыталь (мянушка). Вайнілы Чав. ШТАНЫ мн. Лес. Мае форму штаноў. Хацкава Мсц., Праточнае Бых., Рэкта Слаўг., Заполле Глуск; Поле. Па форме нагадвае штаны. Малуноўка Хоц., Перагон Слаўг., Ваевічы Кліч.; Луг. Бялынкавічы Каец., Гародня Чав.; Возера. Мае форму штаноў. Задабрасць Крыч.; Месца ў лесе. Ясная Паляна Чэр., Кулешава Шкл. ШТЫЛ ЯКІ мн. Поле. Рацей тут быў хутар Штылякоў. Дзмітраўка li Кліч. ШУБА ж. Балота. Тут расце доўгі мох. Панкратавічы Бабр. ШУБАДЗЁРАВА ВОЗЕРА. Невялікае возера. Некалі паблізу яго жыў Шубадзёраў. Нясята Кліч. ШУБАДЗЁРАЎШЧЫНА Урочышча. Раней тут быў хутар Шубадзёрава. Заеліца Глуск. ШУГАЙЛАЎ ЛУГ. Луг. Даўней тут пасвіўжывёлу дзед Шугай (мянушка). Пудзелішчы Касц. ШУДЛОЎСКАЕ н. Балота. Некалі паблізу яго жыў Шудлоўскі. Вялікія Лазіцы Шкл. ШУМ м. Частка рэчкі. Раней тут была электрастанцыя. Пячкоўка Мсц. ШУМАЦІНА. Луг. Тут расце званец. Славені Шкл. ШУМІЛАЎ БУЧОК. Глыбокае месца на рэчцы (насупраць хаты Шумілавых). Башкіраўка Шкл. ШУМСКАЕ БАЛОТА. Балота ў лесе. Косцінка Маг. ШУПЕНСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Запруддзе Кругл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
0 👁
 ◀  / 209  ▶