ХАРОШЫ ВОСТРАЎ. Сасоннік (каля непраходнага балота). Дзмітраўка II Кліч. ХАРОШЫ ЛЕС. Лес. У ім багата дрэў для забудовы. Градзянка А с іп. ХАРТОНАВА КРЫНІЦА. Месца на рацэ. Упершыню яго заўважыў дзед Харытон (мянушка Хартон). Сычкава Бабр, ХАРЦАЎ ЛУГ. Луг. Раней тут жылі Харцы. Заеліца Глуск. ХАРЫТОНАВА БАЛОТА. Балота. Раней каля яго жыў дзед Харытон. Раманавічы Мёг. ХАРЫТОНАВА ДАРОГА. Сцяжынка. Некапі па ёй часта ездзіў дзед Харытон. Вяззе Асіп. ХАРЫТОНАВА ДВОРЫШЧА. Поле. Раней тут жыў Харытон. Бут* рамееўка Бых. ХАРЫТОНАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыўХарытон. Загаранскі Кругл. ХАРЫТОНАЎШЧЫНА ж. Поле. Некалі тут быў хутар Харытонавых. Літоўск Кругл. ХАСЕЕЎ ЛЕС. Частка лесу. Тут шмат грыбоў. Кароўчына Дрыб. ХАТАЎЛЯНСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Хатоўня. Вець Бых. ХАТКА ж. Паляна. Раней тут была хата. Дружкі Крыч. ХАТКІ мн. Месца на рацэ. Раней тут вадзілася шмат баброў. Іванаўка Касц.; Хутар (каля лесу). Ліпень Acin. ХАЎЗІН ЛУГ. Луг (каля р. Хаўзы). Праточнае Бых. ХАЎМЫ мн. Гарыстая мясцовасць.Тур'я Красн. ХАХЛОВА БАЛОТА. Сажалка. Яе выкапалі перасяленцы з Украіны. Саматэвічы Касц. ХАХЛОЎКА ж. Вуліца. Раней тут жылі ўкраінцы (хахлы). Дуброва Кругл, ХАХЛОЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут была сенажаць, якая належала Хахлу (мянушка). Балбечана Гор. ХАЦЕНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Хацень Кпім. ХАЦІГОРШЫН ЛУГ. Луг. Раней тут стаяла хата Хацігора (мянушка). Задабрасць Крыч. ХАЦІЛАЎСКІ ТРАКТ. Дарога (ідзе ў в. Хацілавічы). Сакольнічы Крыч. ХАЦІНЫ мн. Луг каля ракі. Раней тут стаялі хаты. Пральня Бял. ХВАЕЎСКАЕ н. Поле. Раней тут раслі хвоі. Слабада Юр. ХВАЙНЯК м. Хваёвы лес. Новы Быхаў Бых. ХВАСТОЎ ВУГАЛ. Узлесак. Раней тут жыў Хвост (мянушка). Мяжэнін Клім. ХВАТАЎКА ж. Поле. Да Вялікай Айчыниай вайны туг быў пасёлак. Боркі Юр.; Скрыжаванне дзвюх дарог. Раней тут рабавалі (хваталі) людзей. Лудчыцы Бых., Коўоча Кліч. ХВАТАУСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Хватаўка Бял. ХВАШЧАНКА ж. Сенажаць. Тут расце хвошч. Пятровічы Чав. ХВАШЧОВІЦА ж. Луг. Тут расце шмат хвашчу. Ліпень Acin. ХВАШЧЫ мн. Поле. Тут шмат хвашчу. Скрыпліца Kip.; Луг (парослы хвашчом). Капусціна Kip., СвенскСлаўг. ХВЕДАРАЎ ХУТАР. Хата сярод лесу. Раней тут жыў ляснік Хведар. Слабада Бых. * ХВЕДАРКАВА УСАДЗЬБА. Поле. Раней тут жыў Хведарка (Фёдар). Дубцы Юр. ХВЕДЗЬКАЎ БЕРАГ. Сенажаць каля р. Друць. Калісьці тут касіў Хведзька. Ядраная Слабада Кліч. ХВВДЗЬКІН ПОГРАБ. Луг. Раней тут быў хутар Хведзькі. Зарубец Крыч. ХВОЙКА ж. Хваёвы лес. Сахараўка Гор.ў ХВОЙНІК м. Малады лясок. Віляхаўка Бых.; Густы хваёвы лес. Малыя Аўчыненкі Шкл
Дадатковыя словы
коўбча, туря
0 👁