Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
СЯНЁНКА ж. Луг каля р. Сянна. Буглаі Красн. СЯННІК м. Месца каля вёскі. Тут сушаць сена. Г ай Кругл. СЯННОЕ н. Сенажаць. Тут косяць сена. Баханы Хоц. СЯННЯНеКАЯ ПАЛАСА. Вузкая палоска лесу каля в. Сянная Клім. СЯНЦОВЫ ЛУГ. Луг. Тут расце добрая трава. Катка Глуск. СЯРГЕЕВА КРЫНІЦА. Крыніца. Калісьці яе капаў Сяргей. Шчокатава Дрыб. СЯРГЕЕВА ПАЛЯНА. Паляна. Раней тут жыў ляснік Сяргей. Віроўка Касц. СЯРГЕЕВА САЖАЛКА. Сажалка (каля хаты Астапенкі Сяргея). Забалоцце Бял. СЯРГЕЕВЫ ПАЛЯДКІ. Лес. Раней тут быў абход лесніка Сяргея. Дубраўка Касц. СЯРГЕЕЎ BIP. Месца на рэчцы. Некалі тут утапіўся Сяргей. Леніна Красн. СЯРГЕЕЎ РАВОК. Глыбою роў, зарослы дрэвамі. Раней тут быў надзел Сяргея. Шчокатава Дрыб. СЯРГЕІЦКАЯ ДАРОГА. Лясная дарога ў в. Сяргеевічы Бых. СЯРГЕЙЧЫХІН ХУТАР. Поле. Раней тут была сядзіба Сяргея. МяжЭнін Кпім. СЯРЭДНІ ЛАЖОК. Луг. Ён знаходзіцца паміж двума бярэзнікамі. Перагон Слаўг. СЯРЭДНІ ЛЕС. Лес (паміж дзвюх дарог). Паўлавічы Клім. СЯРЭДНІ ЛОГ. Луг (сярод ляснога масіву). Пацкава Мсц. СЯРЭДНЯЕ н. Поле. Яно знаходзіцца сярод лясоў. Доўгая Дубрава Хоц. СЯРЭДНЯЕ ПОЛЕ. Поле (паміж вёскамі). Брылёўка Красн. т ТАБАР м. Луг. Некалі тут знаходзіўся цыганскі табар. Пераможная Гор. ТАБОРКАВА ПОЛЕ. Поле. Даўней яно належала Таборкам. Барсукі Маг. ТАБУН м. Луг. Раней/гут была паша. Іскра Бял. ТАКАВІШЧАн. Месца ў лесе. Раней тут вадзілася багата цецерукоў. Эсьмоны Бял. ТАКАВОЕ БАЛОТА. Балота. Раней тут было багата цецерукоў. Кішчыцы Шкл. ТАЛЕРКА ж. Месца на рэчцы (круглае, якталерка). Русакі Шкл., Пудаўня Дрыб. ТАЛУЕЎКА ж. Лес. Знаходзіцца паблізу в. Талуеўка. Талуеўка Маг. ТАМАШЭВІЧАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў хутаранец Тамашэвіч. Дзмітраўка 1! Кліч. ТАНКАВАЛУЖА. Невялікае балота. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут засеў танк. Вець Бых. ТАНКАВЫ РОЎ. Роў. Выкапаны у час Вялікай Айчыннай вайны. Беражыстае Крыч. ТАНКАЎ БРОД. Брод. У Вялікую Айчынную вайну тут ездзілі нямецкія танкі. Боркі Kip. ТАПАЛЁЎ ДОЛ. Поле. Побач растуць таполі. Крупня Касц. ТАПАРЭЦ м. Поле. Назва паводле формы. Малуноўка Хоц. ТАПІЛАЎКА ж. Поле. Яно знаходзіцца ў нізкім месцы. Рагі Слаўг. ТАПІЛЫ мн. Балота. Завадок Красн. ТАПІНА н. Канава. Раней тут было балота. Фядотава Буда Кпім. ТАПЛЁНЫ ЛЕС. Лес (на месцы балота). Калініна Бабр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ранейігут
2 👁
 ◀  / 209  ▶