Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
СІДАРАВА ПОЛЕ. Поле. Раней туг быў хутар Сідарава. Праточнае Бых.; Поле. Раней яно належала Сідару. Дубасна Мсц. СІДАРАВЫ ЕЛКІ. Месца на полі. Тут растуць тры елкі, якія калісьці пасадзіў дзед Сідар. Панкратавічы Бабр. СІДАРАЎ ДВОР. Бераг ракі. Раней тут стаяла хата Сідара. Цяхцін Бял. СІДАРАЎ КУРГАН. Курган. На гэтым месцы раней стаяў хутар Сідаpa. Гарадзец Шкл. СІДАРАЎ МОСТ. Мост. Некалі яго пабудаваўСідар. Салтанаўка Маг. ОІДАРАЎ)ОП"АР. Поле. Раней тут жыўСідар. Зылі Маг., Прудок Слаўг., ЛебедзеваГор. СІДАРАЎКА ж. Поле i сенажаць (паблізу в. Сідараўка). Стайкі Клім. СІДАРАЎСКІ САД. Сад (каля в. Сідараўка). Родня Клім. СІДОРКАВА ДВОРЫШЧА. Поле. Раней тут жыў Сідар. Лучыненкі Шкл. СІДОРКІНЫ РАЎКІ. Мясціна на полі. Некалі тут жыў Сідар. Савеленкі Шкл. СІДОРЫНА ЯМКА. Сенажаць i поле. Даўней тут была сядзіба Сідорыхі (мянушка). Валынеж Касц. СІДОРЫХІНА ЛЯДА. Лес. Раней тут было поле Сідорыхі (мянушка). Сялецкае Касц. СІЛІВОНСКІ ЛЕС. Лес. Некалі тут нібыта дзед Сілівон хаваў золата. Клін Мсц. СІЛКІН КАЛОДЗЕЦ. Калодзеж. Яго выкапаў вясковец Сілка. Бродак Крыч. СІЛКІНА ДУБРОВА. Поле. Раней тут быў дубовы гай. Паклады Крыч. СІЛІНА БАЛОТА. Балота. Калісьці ў ім утапіўся пастух Сілін. Хацілавічы Крыч. СІЛІНА ПОЛЕ. Поле. Раней тут жыў Сілін. Старынка Слаўг. CIMABA н. Балота. Тут шмат ягад. Слабада Kip СІМАКОЎКА ж. Лес. Некалі тут жыла сям 'я Сімаковых. Сычык Крыч. СІМАНАЎСКІ ЛУГ. Луг. Раней тут касіў сена Сіман. Асман-Касаева Бял. СІНЕГА ж. Месца ў лесе. Тут расце шмат пралесак. Клічаў. СІНЕНЬКАЕ ж. Невялікае возера каля в. Шамава Мсц. CIHI КАЛОДЗЕЖ. Жалодзеж (з вадою сіняга адцення). Аляксандраўка Слаўг. CIHI КАМЕНЬ. Поле. Раней тут ляжаў вялізны камень. Сліжы Шкл.; Сенажаць. Сялец Гор. CIHI МОСТ. Урочышча. Ялавец Хоц.; Мост (пафарбаваны ў сіні колер). Вець Бых. СІНІЛІШЧА н. Поле. Тут расце шмат валошак. Катка Глуск. СІНІЦЫНА БАЛОТА. Балота. Тут шмат сініц. Машчаніца Бял. СІНІЦЫНА ЯМА. Балота. Тут багата сініц. Вепрын Чэрык. СІНЮХІНА ТАРА. Урочышча ў лесе. Тут стаяла хата Сямёна Сінюхава. Наваселкі Шкл. СІНЯЕ БАЛОТА. Месца ў лесе. Тут расце шмат чарнічніку. Леніна Красн.; Балота. Раней тут капалі торф. Дубасна Мсц.; Балота (з сінім адценнем вады). Тур'я Красн. СІНЯЕ ПОЛЕ. Поле. Тут расце шмат васількоў. Прыволле Слаўг. СІНЯЯ ЯМКА. Возера. Вада ў ім сіняватага колеру. Азарычы Слаўг. СІНЯЎСКАЕ. Поле. Тут растуць васількг Праточнае Бых. СІНЯЎШЧЫНАж. Асушанае балота. Над ім стаіць сіні туман. Завалочыцы. Глуск. СІПАЙЛАЎСКАЕ ВОЗЕРА. Возера (каля в. Сіпайлы). Камяніца Бял. СІПАЙЛАЎСКІ ШЛЯХ. Дарога ў в. Сіпайлы. Камяніца Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туря
3 👁
 ◀  / 209  ▶