ПЯНЁК м. Прыпынак на шашы. Цялуша Бабр. ПЯНЬКІ мн. Высечаны лес. Сасноўка Шкл., Дружкі Крыч., Дубравка Клім., Банькі Кругл., Сухары Маг. ПЯНЬКАМОЧЫШЧА ж. Сажалка. Раней туг мачылі пяньку. Прыбар Бял., Віроўка Касц. ПЯНЬКОВІШЧАж. Балота. Раней тут мачылі пяньку. Вець Бых. ПЯНЬКОЎСКІ БУГОР. Узгорак каля в. Пянькоўка Клім. ПЯРЭДНІ ЛОГ. Балота. Супанічы Маг. ПЯРЭСАПСКАЕ ПОЛЕ. Поле (на месцы былой в. Пярэспа). Халмы Чав. ПЯРЭСПА ж. Насыланая дарога праз балота. Чырвоная Слабада Бых. ПЯРЭЧЫШЧА н. Месца ў лесе. Некалі тут паспрачаліся два браты, адзін з якіх быў забіты. Следзюкі Бых. ПЯСКІ мн. Месца на рэчцы (з чыстым пясчаным дном). Бялыніны; Месца ў лесе. Раней тут бралi жоўты пясок. Бутрамееўка Бых.; Сухое месца сярод балота. Вяленік Кліч.; Пясчанае поле. Стайкі Клім. ПЯСЧАНАЕ БАЛОТА. Балота (паблізу пясчанай дарогі). Коўоча Кліч. ПЯСЧАНАЯ ПУСТКА. Пясчанае, малаўрадлівае поле. Завалочыцы Глуск. ПЯСЧАНАЯ РУДНЯ. Невялікія насыпы з пяску. Следзюкі Бых. ПЯСЧАНІК м. Пясчанае поле. Ямнае Бых., Коўоча Кліч. ПЯСЧАНІШЧА н. Пясчанае поле. Буда Кпіч. ПЯСЧАНКА ж. Пясчанае поле. Машчаніца Бял., Баханы Хоц. ПЯСЧАНЫ БРОД. Брод (з пясчаным дном). Чырвоны Бор Бял. ПЯТАЧОК м. Месца на скрыжаванні дарог. Мікулічы Бабр. ПЯТНІЦКАЯ ТАРА. Тара. Раней тут жыў пан Пятніцкі. Дубасна Мсц. ПЯТНІЦКАЯ РОШЧА. Гай. Некалі тут была Пятніцкая царква. Крычаў. ПЯТРОВА ДАРОГА. Сцяжынка. Раней па ёй ездзіў ляснік Пятро. Зуі Крыч. ПЯТРОВА ДЗЯЛЯНКА. Частка лесу. Раней яна належала Пятрову. Антонаўка Чав. ПЯТРОВА ПАЛЯНКА. Луг. Раней тут быў хутар Пятра. Сыманаўка Кліч. ПЯТРОВА ПОЛЕ. Поле. Раней яно належала Пятру. Сабалёўка Клім. ПЯТРОВА САЖАЛКА. Сажалка (выкапана Пятром). Загор'е Шкл. ПЯТРОВІЧЫ мн. Лес. Раней тут жыла сям'я Пятровічаў. Петухоўка Чав ПЯТРОЎ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж. Некалі каля яго жыў Пятро. Людкоў Бых. ПЯТРОЎ ЛЕС. Лес. Абход лесника Пятрова. Антонаўка Чав.. ПЯТРОЎ МОСТ. Мост. Паводле падания, праз яго праязджаў Пётр I. Крычаў. ПЯТРОЎ МОСЦІК. Кладка. Яе зрабіў Пятро. Горы Красн. ПЯТРОЎКА ж. Сенажаць. Яе касілі звычайна пасля Пятра (свята). Зарэчча Кругл.; Хутар. Тутжыве Пётр. Горы Красн. ПЯТРОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Калісьці тут была невялікая сажалка, якую выкапаў Пятро. Запесавічы Крыч. ПЯЦІВУГЛЫ. Скрыжаванне дарог каля в. Новы Быхаў Бых. ПЯЦІНСКАЕ н. Месца каля лесу. Тут расце шмат апенек. Бацэвічы Кліч ПЯЦЬ ДАРОГ. Месца ў лесе (на скрыжаванні пяці дарог). Ядраная Слабада Кпіч. ПЯЧКОЎСКІ МОСТ. Мост каля в. Пячкоўка Мсц
Дадатковыя словы
загоре, коўбча, сямя
2 👁