ПРЫБАЛОТУХА н. Мясціна (каля балота). Раманавічы Маг. ПРЫБАР м. Луг (паблізу бору). Бутрамееўка Бых., Машчаніца Бял., Казакоўка Слаўг.; Пасёлак (каля бору). Рудня Бял.; Частка вёскі (непадалёк ад сасновага бору). Семукачы Маг. ПРЫБАРОК м. Маладая пасадка (перад борам). Гарцава Бял. ПРЫБАРЫ мн. Частка вёскі (каля бору). Засценкі Маг. ПРЫБАЧ ж. Возера. Яно знаходзіцца пры дарозе. Мархаўкі Хоц. ПРЫБЯРЭЖЖА н. Частка вёскі (каля берага ракі). Асавец Крыч. Луг (паблізу ракі). Глінь Чэр. ПРЫБЛУД м. Зараснік. Тут лёгка заблудзіцца. Баркі Хоц., Буда Клім. ПРЫВОЛЛЕ н. Поле. Раней тут быў маёнтак пана. Зарэчча Чав. ПРЫГАРОЎШЧЫНА ж. Лес. Heкалі ён гарэў. Халмы Красн. ПРЫГОНСКАЯ ДАРОГА. Дарога. Калісьці па ёй гналі прыгонных людзей. Дабужа Бых. ПРЫГОР'Е н. Пасёлак. ён размешчаны на некалькіх узгорках. Бахані Бял. ПРЫДАНСКАЕ БАЛОТА. Балота. Яно знаходзіцца непадалёк ад в. Прыданцы. Харошкі Маг. ПРЫДАТАК м. Палоска зямлі (каля поля). Баханы Хоц. ПРЫДАТКІ мн. Поле. Некалі яно давалася ў дадатак да зямельных надзелаў. Іванаўка Касц. ПРЫЛЕСАК м. Узгорак. Тут pacце кустоўнік. Глінь Чэр.; Рог лесу. Княжыцы Маг. ПРЫЛЕССЕ н. Кустоўнік (перад лесам). Сасноўка Шкл. ПРЫЛЕСКАЕ ВОЗЕРА. Возера каля в. Прылессе Чав. ПРЫЛЕПАЎ ЛЕС. Поле. Раней тут быў лес, які належаў Прылепавым. Башкіраўка Шкл. ПРЫЛЁПАК м. Некалькі двароў каля в. Смолка. Смолка Чав. ПРЫЛЁПАЎКА ж. Частка вёскі (пабудавана пазней). Княжыцы Шкл.; Вуліца. Яна прымыкае да цэнтральнай. Пудаўня Дрыб.; Пасёлак (на ўскраіне вёскі). Курманава Мсц.; Невялікі пасёлак каля в. Старасёлы Чав., Хацілавічы Крыч.; Вуліца ў пачатку в. Вепрын Чэр.; Некалькі хат у канцы в. Паўлавічы Клім. ПРЫЛЁПАЎКІ мн. Частка вёскі (пабудавана пазней). Елькаўшчына Маг. ПРЫЛІПАЎКА ж. Пасёлак. Ён пабудаваны ў канцы вёскі. Гарцава Бял. ПРЫПЛАЎСКІ ВУГАЛ. Поле каля в. Прыплавы. Прыплавы Глуск. ПРЫРЕЗКІ мн. Паша. Слаўня Слаўг. ПРЫРЭЧЧА н. Нізіна каля рэчкі Маляціцы. Крычаў.; Лес каля рачулкі. Градзянка Acin. ПРЫРЭЧЫЦА ж. Частка вёскі (каля ракі). Драчкоў Чав. ПРЫСАД м. Месца вакол саду. Лабанаўка Чэр. ПРЫСВЯРБІЛАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Свярбілаўка Красн. ПРЫСЁЛКІ мн. Дарога да в. Следзюкі Бых. ПРЫСНЯНСКАЕ ВОЗЕРА. Возера непадалёк ад в. Прысна Маг. ПРЫСНЯНСКІ САД. Сад каля в. Прысна. Прысна Маг. ПРЫСТА м. Поле. Раней тут быў хутар. Данькавічы Шкл. ПРЫСТАНЬ ж. Месца на рэчцы. Раней тут была прыстань. Вець Бых.; Месца на возеры. Раней тут стаялі лодкі. Папоўка Слаўг.; Плыткая мясціна на рацэ.Тут купаюцца дзеці. Туркі Бабр. ПРЫСТОЙ м. Поле. Раней тут быў хутар. Благавічы Чав. ПРЫТЫКАВЕЦ м. Пасёлак. Ён пабудаваны каля в. Старая Мілееўка Маг
Дадатковыя словы
прыгоре
3 👁