Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА ж. Мясціна ў лесе. Туг расце шмат папаратніку. Лабковічы Крыч. ПАПАС м. Паша. Петухоўка Чав., Кароўчына Бых. ПАПЕЛЯ ж. Частка вёскі. Тугжыве сям'я Попеляў. Сакольнічы Крыч. ПАПІКАЎ ДВУР. Узвышанае месца ў канцы вёскі. Раней тут стаяла хата Папіка (мянушка). Мурын-Бор Касц. ПАПКОЎ БЯРЭЗНІК. Бярозавы гай. Раней тут быў Папкоў хутар. Дубраўка Маг. ПАП ЛАВЫ мн. Луг каля ракі. У час веснавой паводкі ён заліваецца вадой. Маляцічы Крыч. Семукачы Маг. ПАПЛАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Паплавы Кліч. ПАПОВА н. Лес. Раней тут было тры возеры, дзе брал i святую ваду. Азярышча Acin. ПАПОВА БАЛОТА. Бапота (каля царквы). Сычкова Бабр.; Балота. Раней каля балота жыу поп. Слдбодка Кругл., Тур'я Красн.; Балота (на палоўскай зямлі). Рэкта Слаўг. ПАПОВА ВАЛОКА. Поле. Капісьці яно належала папу. Катка Глуск. ПАПОВА ВОЗЕРА. Возера. Некая! тут утапіўся поп. Сідаравічы Маг., Крукаўшчына Глуск.; Возера. У ім купаўся поп. Зуі Крыч. ПАПОВА ТАРА. Узгорак. Раней тут стаяла царква. Усход Бял.; Узвышанае месца. Некапі тут жыў поп. Ціманава Клім., Глінь Чэрык.; Лес. Раней тут стаяла хата папа. Болін Красн. ПАПОВА ГОРКА. Узгорак. Тут пахаваны поп. Кісялёва Буда Клім.; Узвышанае месца. Раней тут стаяла царква. Сухары Маг.; Мясціна. Раней тут быў манастыр. Папыкавічы Маг. ПАПОВА ГРАДА. Лес. Некалі тут было поле, якое належала папу. Гаваракі Шкл., Вяленнік Кліч.. ПАПОВА ГРЫВА. Луг. Раней ён належаў папу. Пжэнка Слаўг. ПАПОВА КРЫНІЦА. Крыніца. Раней каля яе жыў поп. Башкіраўка Шкл.; Крыніца. 3 яе браў ваду поп. Сялец Гор.; Крыніца. Некалі першы яе знайшоў поп. Сетнае Крыч. ПАПОВА КУПАЛЬНЯ. Месца на рацэ. Калісьці тут купаўся поп. Доўгавічы Мсц. ПАПОВА ЛУЖА. Луг. Раней тут была папова сядзіба. Добасна Kip. ПАПОВА ПАЛАСА, Мяжа паміж вёскамі (зроблена па загаду папа). Аўчыненкі Шкл. ПАПОВА ПАЛЯНА. Поле. Раней яно належала папу. Коўоча Кпіч., Ямнае Бых.-, Крапіўня Касц. ПАПОВА ПОЛЕ. Поле. Даўней яно належала папу. Шапялевічы Кругл. ПАПОВА РОШЧА. Бярозавы гай (непадалёк ад царквы). Слаўнае Мсц. ПАПОВАЕ н, Мясціна ў лесе. Раней тут жыў поп. Рэкатка Гор. ПАПОВЫ ГОРЫ. Поле. Раней яно належала папу. Ручай Касц., Данькавічы Шкл. ПАПОЎ АГАРОД. Мясціна. Раней тут жыў поп. Баханы Хоц. ПАПОЎ БАРОК. Хутар. Некалі тут жыў поп. Заеліца Глуск.» Аржаўцы Шкл. ПАПОЎ БОР. Лес. Некапі ён належаў мясцоваму папу. Эсьмоны Бял. ПАПОЎ БУГОР. Узгорак. Раней тут была царква. Гарадзец Бых. ПАПОЎ КАЛОДЗЕЖ. Крыніца. Некалі тут брал i ваду для царквы. ТрасціноХоц. ПАПОЎ ЛЕС. Лес. Раней паблізу яго жыў поп. Дабужа Бых. ПАПОЎ ЛУГ. Сенажаць. Даўней яна належала папу. Стайкі Клім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, сямя, туря
3 👁
 ◀  / 209  ▶