АРКАДЗЕВА БАЛОТА. Азярына. Калісьці яна належала Аркадзю. Ржавец Чэрык. АРКАДЗЕВА БУЛЬБА. Мясціна (кустоўе). Раней тут было поле, дзе Аркадзь сеяў бульбу. Дубраўка Маг. АРЛОЎКАж. Луг. Раней тут збіралася шмат арлоў. Стайкі Красн. АРЛІНАЕ МЕСЦА. Мясціна ў лесе. Тут, як сведчыць падание, збіралася шмат арлоў. Леніна Красн. АРЛОВА БАЛОТА. Балота. Тут вадзілася шмат арлоў. Юркаўка Крыч. АРЛОВА ЛАШЧЫНА. Кустоўе. Гута Клім. АРЛОВА ПОЛЕ. Поле каля дарогі. Раней яно належала пану Арлову. Глыбокае Кругл. АРЛОЎ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік. Даўней каля яго жыў Арлоў. Радамля Чав. АРЛОЎ МОСТ. Мост. Каля яго жыве баба Арліха (мянушка). Нядашава Маг. АРЛОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота каля сядзібы сям'і Арлоўскіх. Раманавічы Маг. АРЛОЎСКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Некалі яго выкапаў Арлоўскі. Рамау ў р і і іы М Я Г АРЛОЎСКІ ПАДГОРАК. Дарога. Даўней тут праязджаў князь Арлоускі. Утра Маг. АРЛОЎСКІЯ ПАЛІ. Два суседнія палі каля Арлоўшчыны. Kapaci Шкл. АРЛОЎШЧЫНА ж. Урочышча вакол в. Арлоўка Хоц. АРЛЫ мн. Асушанае балота. Тал расавічы Acin. Г АРМЯНСКІ ЗАВОД. Асфальтавы завод. Раней тут лрацавалі армяне. Катка Глуск. АРСАНЁНКАВА БАЛОТА. Балота. Даўней насупраць яго жыў Арсанёнак. Хацілавічы Крыч. АРСАНЁНКАЎ САД. Сад. Некалі тут жыў Арсанёнак. Хацілавічы Крыч. АРСЕНАВА н. Лес. Бутрамееўка Бых. АРСЕНЕВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут ледзь не загінуў Арсень. Арцёхаў Красн. АРУШКІНА ТАРА. Узгорак. Даўней паблізу жыла Арушка (імя). Гарбавічы Маг. АРХІПАВА БАЛОТА. Балота. Калісьці побач жыў Архіп. Раманавічы Маг. АРХІПАВА ТАРА. Узвышанае месца. Шмат гадоў таму тут жыў Архіп. Белая Шкл. АРХІПАВА ДВОРЫШЧА. Лес. Раней тут жыў Архіп. Бутрамееўка Бых. АРХІПАВА КРЫНІЦА. Крынічка каля лесу. Даўней тут стаяла хата лесніка Архіпа. Раманавічы Маг. АРХІПАВА ЛАШЧЫНА. Лог каля ўзгорка. Некалі тут жыў дзед Архіп. Мядзвёдаўка Маг. АРХІПАВА ПАЛЯНКА. Паляна ў лесе. Раней тут жыў ляснік Архіп. Дабужа Бых. АРХІПАВА СЯДЗІБА. Мясціна. Калісьці тут жыў хугаранец Архіп. СемукачыМаг. АРХІПАЎ РОГ. Ускраек лесу. Heпадалёк стаяла хата Архіпа. Праточнае Бых. АРХІПАЎ РОЎ. Роў. Некалі тут жыў Архіп. Загоранка Чав. АРХІПАЎ САД. Сад. Даўней туг, паводле вяскоўцаў, Архіп знайшоў скарб. Брылі Mar. АРХІПАЎ ХУТАР. М ясціна. Калісьці тут жыў хугаранец Архіп. Вязаўніца Асіп., Трылесіна Гор. АРХІПЧЫКАЎ ХУТАР. Поле. Некая! тут жыў селянін Архіп. Антонаўка Чав. АРЦЁМАВА ГУМНО. Пустэча. Раней тут жыў Арцём. Гіжэнка Слаўг
Дадатковыя словы
сямі
1 👁