Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
МЫЛЕНСКАЯ ЯМА. Глыбокі вір. Каменка Мсц. МЫСЛАЧАНСКАЕ ВОЗЕРА. Возеpa (ля в. Мыслоціна). Мыслоціна Глуск. МЫСЛАЧАНСКАЯ ГАРА. Узгорак (бліз в. Мыслоціна). Мыслоціна Глуск. МЫСНІКАВА н. Поле. Некалі тут быў хутар Мыснікава. Гління Мсц. МЫТЫ PABOK. Равок. Праз яго працякае ручай. Пудаўня Дрыб. МЫШКАУКАж. Частка вёскі. Тут вельмі маленькія дамы. Малыя Лазіцы Шкл.; Вуліца. Тут жывуць працавітыя людзі. Мілееўка Маг. МЫШЫНАЕ БАЛОТА. Балота. Вакол яго расце шэрая трава. Baсілевічы Маг. МЯДЗВЕДЗЕВА ГРЫВА. Вялікая ўпадзіна на лузе. Сакольнічы Крыч. МЯДЗВЕДЗІХА ж. Рэчка. Калісьці ў ёй утапіўся мядзведзь. Грушава Крыч. МЯДЗВЕДЗІШЧЫ мн. Сасновы лес. Раней яго даглядаў Мядзведзеў. Бель Мсц. МЯДЗВЕДЗЬ м. Поле. Раней тут было балота, ля якога вялося шмат мядзведзяў. Хімы Бабр., Арцёхаў Красн. МЯДЗВЦДЗШЧЫНА ж. Лес. У ім знаходзіцца бярлога мядзведзяў. Высокае Клім. МЯДЗВЕДЖАЯ ГАЛАВА. Уекраіна лесу. Названа паводле формы. Рагі Слаўг. МЯДЗВЕДЖАЯ ГОРКА. Горка. Названа паводле формы. СенькаваГор. МЯДЗВЕДЖАЯ КАНАВА. Канава за вёскай. Названа паводле формы. Плешчыцы Шкл. МЯДЗВЕДЖАЯ ПАЛЯНА. Паляна. Калісьці тут людзі бачылі мядзведзя. Першамайск Гор. МЯДЗВЕДЖАЯ ТРАПА. Сцежка ў лесе. Раней па ёй хадзілі толькі мядзведзі. Курманава Мсц. МЯДЗВЕДЖЫ МОХ. Балота. Тут расце вялікі мох. Халмы Красн. МЯДЗВЕЖЫ РАВОК. Равок. Калісьці тут вадзіліся мядзведзі. Курманава Мсц. МЯДЗВЕЖЫ РОЎ. Яр. Калісьці тут застрэлілі мядзведзя. Казлы Гор. МЯДЗВЕДСКАЕ МЕСЦА. Урочышча. Раней тут было шмат мядзведзяў. Гарадзянка Acin. МЯДЗВВДСКІ ЛЕС. Лес. Раней тут жыў Мядзведскі. Брускі Маг. МЯДЗВЁДАЎКА. Вёска. Раней быў лес, у якім вадзіліся мядзведзі. Раманавічы Маг. МЯДЗЯНКА ж. Рэчка. Некалі ля яе вадзілюя мядзянкі (змеі). Асіповічы Гор. МЯДОВАЯ ПАЛЯНА. Паляна. Раней тут было шмат пчол. Ваёвічы Кпіч. МЯЖНОЕ н. Урочышча (паміж вёскамі). Вусце Клгч. МЯЖЭНІНСКАЯ ДАРОГА. Лясная дарога (на в. Мяжэнін). Мурын-Бор Касц. МЯЖЭЎНАЕ н. Поле (на мяжы калгасаў). Мерч Шкл. МЯЖЭЎШЧЫНА ж. Балота. Раней яно належала Мяжэвічу. Хонькавічы Чав. МЯЛОЎКА ж. Веска. Раней тут здабывалі мел. Мялоўка Крыч. МЯРЧАНСКІ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік (ля в. Мерч). Мерч Шкл. МЯРЦВІЦА ж. Луг. Раней тут былі могілкі. Петухоўка Чав. МЯРЭЧА ж. Лес. Раней ён быў непраходным i ў ім вадзглася шмат драпежных звяроў. Зацішша Маг. МЯТНАЕ н. Лугавое возера. Вакол яго расце мята. Свабода Кругл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 209  ▶