Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЛЮБАНЦЫ мн. Урочышча (каля рэчкі Любанцы). Гута Бабр. ЛЮБІМНІЦКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Калісьці тут адпачывалі паны. Caкольнічы Kip. ЛЮБІН БОР. Бор. Некалі тут Люба скончыла жыццё самагубствам. Любонічы Kip., Гута Бабр.; Узлесак. Калісьці тут была сядзіба Любы. Мокрае Бых., Любонічы Kip. ЛЮ БІН ДВОР. Урочышча. Калісьці тут жыла цётка Люба. Катка Глуск. ЛЮБІНА ВОЗЕРА. Возера. Калісьці тут жыла Люба. Заполле Дрыб. ЛЮБІНА ТАРА. Узгорак. Некалі тут пан забіў дзяўчыну Любу. Любонічы Kip. ЛЮБІНСКАЯ СЦЕЖКА. Сцежка праз балота(на Любін бор). Любонічы Kip., Хоўстава Бых.; Сцежка. Калісьці па ёй хадзіла Люба. Любонічы Kip. ЛЮБКІНА БАЛОТА. Балота. Некалі тут жыла жанчына Люба. Манастырок Чэр. ЛЮБУШЧЫНА ж. Лес. Раней ён быў вельмі прыгожы (ім толькі любаваліся). Старыя Максімавічы Кліч. ЛЮБНАЯ ТАРА. Узгорак. Раней тут часта збіралася моладзь. Шупені Кругл. ЛЮДНЯ ж. Паляна ў лесе. Некалі тут жыўпан Людня (мянушка). Забавь» Бял. ЛЮЛЬКА ж. Лес (паміж узгоркамі). Зуі Крыч.; Урочышча ў лесе. Названа паводле формы. Прыгані Кругл. ЛЮЛЬКАЎ ГАЁК. Лес. Раней туг быў хутар дзядзькі Люлькі (мянушка). Цялуша Бабр. ЛЮСІКАВА ТАРА. Узгорак. Некалі тут жылі Люсікавы. Люсікоўскі Хоц. ЛЮТНЯНСКІ ЛЯСОК. Сенажаць (ля в. Лютня). Раней тут быў лес. Дубасна Мсц. ЛЮТНЯНСКІЯ ПАГОРКІ. Урочышча. Раней тут жылі музыкі, якія грапі на лютні (струнным музычным інструменце). Тураўя Красн. ЛЮТНЯЎ ХУТАР. Хутар. Некалі тут жылі людзі з прозвішчам Лютно. Хамінічы Гор. ЛЮЦЕНЬ м. Пасёлак. Раней туг было поле, на якім расло шмат люцікаў. Трубільня Красн. ЛЯВОНАВА БАЛОТА. Забалочаная мясціна (за хатай Лявона). Нікіцінічы Шкл.; Балота. Некапі тут знаходзіўся хутар Лявона. Радамля Чав. ЛЯВОНАВА ДАРОГА. Дарога. Некая! па ёй хадзіў Лявон. Вільчыцы Маг. ЛЯВОНАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Некалі яе даглядаў Лявон. Аляксандраўка Слаўг. ЛЯВОНАВА КОПАНЬ. Сажалка. Некалі яе выкапаў дзед Лявон. Малы Асавец Маг. ЛЯВОНАВА ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Некапі тут касіў сена Лявон. Віроўка Касц. ЛЯВОНАВА СЦЯЖЫНКА. Дарога ў лесе. Некалі па ёй хадзіў ляснік Лявон. Крычаў Маг. ЛЯВОНАВА СЯДЗІБА. Урочышча. Калісьці тут жыў пан Лявон. Петухоўка Чав. ЛЯВОНАЎ ЛЯСОК. Сенажаць. Некалі тут рос лясок, які выкарчаваў Лявон. Капані Мсц. ЛЯВОНАЎ КУРГАН. Курган у лесе. Раней тут быў хутар Лявона. Русенка Маг. ЛЯВОНАЎ РАВОК. Равок. Некалі тут жыў Лявон. Ціманава Кпім.; Равок. Калісьці тут быў забіты Лявон. Нясята Кліч. ЛЯВОНАЎСКІ ЛУГ. Луг. Калісьці ён належаў Лявону. Хонькавічы Чав. ЛЯВОН 1X1Н ХУТАР. Сенажаць. Некалі тут жыла Лявоніха. Антонаўка Чав., Загаранкі Маг. ЛЯВОНКАВА РЭЧКА. Рака. Названа ў гонар партызана Лявонкі. Рабінаўка Кругл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 209  ▶