Бахані Бял.; Лес. Раней тут білі крыніцы. Дубраўка Касц.; Ручай (ля крыніцы). Майск Бял.
КРЫНІЧКА ж. Канава ў лесе (з крынічнай вадой). Праточнае Бых.; Выток р. Крупня. Фёдараўка Касц.
КРЫНІЧКІ мн. Бераг ракі. На ім шмат крынічак. Карасі Шкл.; Урочышча. Раней тут было шмат крыніц. Ліпень Асіп.; Урочышча. Тут з-пад зямлі б'юць крыніцы. Ржаўка Слаўг.; Пасёлак. Раней тут было шмат крынічак. Галькоўна Бых.
КРЫНІЧНАЕ н. Поле (ля в. Беразетня). На ім ёсць крыніца. Беразетня Мсц.
КРЫНІЧНАЕ БАЛОТА. Поле. Раней тут было шмат крынічак. Кухенка Бабр., Стайкі Красн.
КРЫНІЧНАЯ ж. Лес (ля крыніцы). Рагі Слаўг.
КРЫНКА ж. Крынічка на лузе. Следзюкі Бых.; Вёска (ля крыніцы). Крынка Асіп.
КРЫСІКАЎ ВІР. Вір. Некалі тут жыў дзед Крысік (мянушка). Карасі Шкл.
КРЫСІНЫ ВІР. Месца на рэчцы. Тут водзяцца вадзяныя крысы. Палашкава Клім.
КРЫЎЛЯНСКІ ЛЕС. Лес (за крывой вуліцай вёскі). Паўлавічы Клім.
КРЫЎЦОЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Крывец. Зарубец Крыч.
КРЫЧАЎ м. Месца ля ракі. Калісьці тут, паводле падання, ішоў бой з татара-манголамі. Палянінавічы Бых.
КРЫЧАЎСКІ ШЛЯХ. Дарога (каля Крычава). Крычаў.
КРЫШЫЯНАВА н. Урочышча. Раней тут жыла сям'я Крышыянавых. Боркі Кір.
КРЭМЯНЧУТНАЕ н. Луг. Тут заўсёды летам косяць траву. Кароўчына Бых.
КРЭСАВА н. Урочышча. Тут знаходзіцца скрыжаванне трох дарог. Заполле Глуск.
КРЭСЦІК м. Урочышча. Тут стаіць крыж. Макавічы Глуск.
КРЭЎЧЫКАВА ВОЗЕРА. Возера. Некалі яно належала Крэўчыку. Свіслач Асіп.
КРЭЧАНКА ж. Урочышча. Калісьці тут хаваліся паўстанцы на чале з братамі Крэчкамі (мянушка) у час бунту ў в. Любонічы Кір.
КСЁНЗАВА ГАРА. Узгорак. Раней тут жыў ксёндз. Наваселле Маг., Мокрае Бых.
КСЯНДЗОВА н. Поле і сенажаць. Некалі яно належала ксяндзу. Зацішша Касц.
КСЯНДЗОВА ГАРА. Узгорак. Калісьці тут стаяла хата ксяндза. Лудчыцы Бых.
КСЯНЗОЎСКІ ЛЯСОК. Лясок (ля в. Ксянзоўшчына). Капачы Мсц.
КСЯНДЗОЎШЧЫНА ж. Поле. Раней яно належала ксяндзу. Ліпніца Кліч, Гаршкова Шкл.
КУЗЬМОВА ЛЯДА. Невялікая травяністая мясціна ў лесе. Раней тут касіў сена селянін Кузьма. Навая Брашчына Шкл.
КУБРАКОВІЧАЎ ДВОР. Сядзіба. Раней тут жыў Кубрак (мянушка). Краснаполле Красн.
КУБЦОЎШЧЫНА ж. Луг. Раней тут жыла сям'я Кубцовых. Коўбча Кліч.
КУВЕЦКАЯ КРЫНІЦА. Урочышча. Раней тут быў хутар Кувецкага, на якім была крыніца. Валканосава Кругл.
КУДЗІНАВА ЗАТОКА. Затока на рацэ. Некалі тут лавілі рыбу Кудзіны. Коўбча Кліч.
КУДЗІНАЎКА ж. Возера. Калісьці тут жыла жанчына Кудзіна. Сідаравічы Маг.
КУДРАВІЧЫ мн. Поле. Раней тут жыў пан Кудравец. Літоўск Кругл.
КУДРАЎКА ж. Луг ля рэчкі. Тут расце добрая трава. Ордаць Шкл.
КУДРАЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут быў хутар Кудраўца. Коўбча Кліч., Мокрае Бых.
79 👁