Вільгаці зь вясны хватала, а яшчэ сонца, — відучы ўсё йшло ўгару. За ноч картошка на паляц падрастала, каліўе лапушыстае відучы ў калена стала. Бяларучы Лаг.
ВІДУЧЫ прым. Тое, што і відзячы. Быў такі відучы, а тут нешта ш зрабілася. Турэц Чэрв.
ВІДЭЛАК м. Відэлец. Дала я ім відэлкі есьці мяса. Пудзіцк Пух.
ВІЖ м. Чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх. Старая такі віш, што ні дай божа, усё вывіжыць, пад зямлёю ўсё ўгледзіць. Ляхі Нясв.
ВІЗІРКА ж. Спец. Прасека. Візірка — гэта лінія, прасечаная ў лесе. Пруды Стаўб.
ВІКАЎЕ і ВІКОЎЕ н. Поле пасля вікі. Дзе расла віка, кажуць вікаўе. Ляхавічы Дзярж. Па вікоўі пасьціць забаранілі. Рудня Лаг.
ВІКОВІШЧА н. Тое, што і вікаўе. Поле, на якім расла віка, завуць віковішча. Бытча Барыс. Дзе віка расла, віковішча называюць. Нізок Уздз.
ВІКОЎЕ гл. вікаўе
ВІЛАЧКІ толькі мн. Спец. 1. Рагач у калаўроце, на якім умацавана шпуля. На вілачкі шпулю насаджваюць і прадуць. Вялікая Вуса Уздз. 2. Прыстасаванне ў галаве калоды для трымання сотаў. На вілачкі адзяюцца соты, і пчолкі носяць мёд. Малмыгі Віл. 3. Тое, што і вілкі дзеравяныя. Трасуць трушанку дзеравянымі вілачкамі. Пруды Стаўб.
ВІЛАШНІК м. 1. Качарэжнік. У вілашніку стаяць вілкі, чапяла, венік. Палессе Мядз. 2. Вожаг, дзяржанне ў вілках. Вілашнікам па прыпячку шморгала, дык зьдзёрся, саганы цягаючы, пераломіцца скора. Баяры Маладз.
ВІЛЕЙКА ж. Назва касы па месцы выпуску. Я знаю, што ў нас толькі вілейкі бываюць, а больш ні замячаў. Ігрушка Круп.
ВІЛКА ж. Тое, што і відэлак. У нашу лаўку як прывязуць дзяшовыя вілкі, то адразу разьбіраюць. Дукора Пух. Зламала рох у вілцы. Забалоцце Смал. Вуньдзяка ляжаць вілкі, прынясі іх сюды. Вішнева Валож.
ВІЛКІ мн. 1. Правілкі. Амаль кожны паляўнічы вілкі маець, каб расьцягнуць шкурку зайца для сушкі. Канстанцінава Мядз. 2. Прылада лавіць ракаў. Ловяць ракаў вілкамі, рашчэпленай палкай такой. Нарач Мядз.
ВІЛКІ ДЗЕРАВЯНЫЯ. Драўляныя вілы на два або тры рагі. Раней сахароў ні было, а былі вілкі дзеравяныя, дак сена на вос або на стох падавалі гэтымі вілкамі. Вялікая Вуса Уздз. Вілкі дзеравяныя на два рагі, з арэхавай дзеравіны іх рабілі. Бяларучы Лаг. Дзяравяныя вілкі робяць с арэшыны. Ляхавічы Дзярж. Дзеравянымі вілкамі трасуць трушанку каровам, коням. Дукора Пух.
ВІЛЫ толькі мн. 1. Вілкі, пры дапамозе якіх ставяць у печ і вымаюць з яе чыгуны, гаршкі. Гэтымі віламі застаўляем саганы ў печ. Баяры Маладз. Вазьмі вілы і выцягні гаршчок сь печы. Вішнева Валож. 2. перан. Галіны. Вілы вялікія, многа яблык на іх, а вецер, дык ствол і рашчапіла, разарвала яблыньку. Малінаўка Лаг. 3. Развіліна, месца разыходжання дарог. Во за тым бугром ёсьць вілы ў нас, дзе дарогі расходзяцца. Бяларучы Лаг.
ВІЛЬКАЧКА ж. Заал. Драпежная птушка. Вількачка як толькі на дзянёк, ужо вількае. Бясяды Лаг.
ВІЛЬНІК м. Тое, што і вілашнік (у 2 знач.). Вільнік лець упрасіла, кап асадзіў. Малмыгі Віл.
ВІЛЭЧНІК м. Тое, што і вілашнік (у 2 знач.). На вілэчнік асаджваюць вілкі, каб вымаць гаршкі сь печы. Бясяды Лаг.
ВІЛЯЦЬ незак. Ухіляцца ад чаго-н., хітрыць. Ты прывыкла віляць, дык без гэтага ня можыш абыйсьціся. Канстанцінава Мядз.
ВІНАЎКА ж. Вінёўка, гатунак чырвоных кісла-салодкіх яблык. Вінаўкі — буйныя чырвоныя яблыкі. Крывічы Мядз.
ВІНАГРАД м. Бат. 1. Плюшч звычайны (Hereda helix). Густы вінаграт абвіваецца, паўзець па плоці, па стрэхах, абвівае вокны. Малінаўка Лаг. 2. Хмель звычайны (Humulus lupulus). Вінаграт садзюць людзі, хоць ён і не даець пладоў, затое хароша каля хаты. Крывічы Мядз. Вон каля хаты расьцець дзікі вінаграт. Яго ў нас яшчэ хмель завуць, шышачкі такія на ім. Малмыгі Віл. ◊ Вінаград пладаносны — род шматгадовых раслін сям. вінаградных (Vitis). Вінаград пладаносны рэтка дзе расьцець на Беларусі, больш за ўсё ён расьцець на поўдні. Крывічы Мядз.
ВІНГЕЛЬ м. Спец. Вінкель, навугольнік пад 90°. Дзе трэба адрысаваць прамую лінію, дык вінгелям адрысуеш правільна. Хожава Маладз. У сталярным дзеле трэба вінгель для зарысоўкі прамых вуглоў. Вязынка Маладз.; параўн. ням. Winkel 'вугал'.
ВІНДА ж. 1. Ліфт. А тут у вас можа вінда, у том новым магазіні? А як жа на той віндзе падымацца?! Савоні Стаўб. 2. Тое, што і бомка. Падважвалі віндай і лажылі на калёсы. Саланая Валож. Давай вінду сюды, справа хутка пойдзе. Арцюхі Стаўб.; параўн. польск. winda 'ліфт'.
ВІННЫ прым. Кісла-салодкі (на смак). Я натта люблю вінныя яблыкі, паміраю за імі. Паплавы Бярэз.
ВІНТ м. 1. Галоўка (у ручным гадзінніку). Не заводзяцца часы, вінт сапсаваўся. Вішнева Валож. 2. Шпень са спіральнай нарэзкай нацягваць струны. Пры дапамозе вінтоў нацягваюць струны, настройваюць цымбалы. Дукора Пух.
ВІР м. ◊ Хоць у вір галавой — пра цяжкае, безвыходнае становішча. Але так мяне пры
87 👁