ПАЛЕДЗЕЦЬ зак. Паглядзець. Сарока паледзяла і паляцела. Дукора Пух.
ПАЛЕНА н. Экспр. Хвост (ваўка). Капкан спушчаны, сьляды кругом, як вырываўся, і толькі палена ў капкане, хвост адбіты. Саланая Валож.
ПАЛЕННЫ ХОД. Ніжняя хадавая драўляная частка воза; калёсы з драўлянымі восямі. Едзім, паленны хот, калёсы скрыпяць, на драўляных восях, а мазі няма. Ігрушка Круп.
ПАЛЕПА ж. Тачок; тонкі слой гліны на столі. Чорная столь падбіваецца з абы-якіх досак, і кладуць палепу з гліны ці з вапны. Саланая Валож.
ПАЛЕСАК м. Малады лясок. Які палесак слаўны: хвойка ў хвойку, роўнінькі, як пастрыжаны. Арцюхі Стаўб.
ПАЛЕТКА ж. Леха. На палеццы пасадзіла буракі і гуркі ўперамешку. Ваўкалатка Докш.
ПАЛЕЦ м. Мера даўжыні па вертыкалі. Ужываецца звычайна ў выразах „сала на два, тры пальцы"; „сала ў два, тры пальцы". Я ні люблю тоўстага сала. У мяне сала на два-тры пальцы, а ў людзей і на пяць пальцаў ёсь. Гілікі Валож. Ніважны кабан, сала ў тры пальцы. Бытча Барыс. Кабанчык добры, сала на тры пальцы. Дукора Пух. ◊ Палец (пальцам) аб палец не стукнуць асудж. — нічога не рабіць, бяздзейнічаць. А мая навестка паляц ап паляц ні стукня, вядра вады ня прынясе. Вішнева Валож.
ПАЛЕЦ м. Тое, што і падплётка. Без усякай тэхнікі, толькі пальцам плятуць. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАЛЕЦЕЦЬ зак. 1. Паляцець. Самалёт палецеў, памахай ручкай. Бытча Барыс. 2. Зваліцца, упасці. Хацеў дацягнуцца да пяколка, аш схіснуўся і палецеў уніс. Дрычын Пух.
ПАЛЕГЛІЦА гл. палегліца
ПАЛЁТ м. Пчал. Аблёт. Матка робіць палёт пасьля трох дзён сядзеньня ў матачніку. Пруды Стаўб.
ПАЛЁТАЦЬ зак. Спец. Папаляваць (пра жывёлу). Авечку трэба рэзаць: не палётала яна. Ляшчынск Мядз.
ПАЛІАТРЫТ м. Мед. Поліартрыт. Паліатрыт у мяне. Пудзіцк Пух.
ПАЛІВАНКА ж. Глазураваная гліняная пасудзіна. Зьбегай, унучачка, да студні да папалашчы паліванку, тады налью табе сьмятаны да панясеш дамоў. Баяры Маладз. У паліванкі сьмятану зьбіралі. Саланая Валож.
ПАЛІВАЦЬ зак. ◊ Паліваць бэлькі — мясцовы звычай частаваць цесляроў, як паложаць бэлькі. Заўсёды ў нас паліваюць бэлькі, хадзяін частуя. Пруды Стаўб.
ПАЛІВАЧКА ж. Лейка. Палівачкай гарот паліваім, цыбулька, гурочкі каб лепей расьлі. Ліпневічы Віл.
ПАЛІК м. Гестка. Некалі шылі сарочкі іс палікамі, палікі ўшываліся, сарочка забіралася і прышывалася к палікам. Ратуцічы Барыс. А ета сукенка с палікамі, была мода такая. Пудзіцк Пух.
ПАЛІК м. Уст. Кварта, мера вадкасці, роўная 1/20 вядра. Палік некалі казалі, ён быў роўны кварце. Забалоцце Смал.
ПАЛІКЛІННІК м. Паліклініка. Направілі мяне ў первы палікліньнік. Выбіралася з дому на дзень-два, а прабыла даўгавата, пака прайшла ўсе рантенты. Калініна Дзярж.
ПАЛІКМАХАРСКА ж. Цырульня. У нас даўно закрылі палікмахарску на рамонт, кепска стала, німа дзе пагаліцца. Вецярэвічы Пух.
ПАЛІНА ж. Крысо. Грэўся каля агню і патпаліў паліну ў накіццы. Рудня Лаг.
ПАЛІСАДА ж. Палявая дарога, прасёлачная. Як ідзеш палісадай, дык карацей гасьцінец. Жызнава Віл. У нас харошая палісада, па ёй ходзяць і езьдзяць на веласіпедах. Ляшчынск Мядз.
ПАЛІСАДА ж. Прысады. Палісада бярозамі абсаджана, бярозы старыя. Аношкі Віл.
ПАЛІТОН м. Верхняя мужчынская вопратка, кароткае паліто з саматканага сукна. Як с свайго сукна і сам пашыяш, дык палітон і гавораць. Нізок Уздз.
ПАЛІЎНІК м. Ганчар. У нашай вёсцы калісь многа паліўнікоў было, рабілі гліняную пасуду. Рудня Лаг. Кубачкі, крушкі такія былі глінянінькія, такія маленькія, паліўнікі вазілі на кані. Дзераўная Стаўб.
ПАЛІЦАЙ м. У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах — паліцэйскі, завербаваны з ліку мясцовага насельніцтва. Рас перанялі парцізаны немцаў с паліцаямі, тыя ехалі за прадукцыяй у лес. Мікольцы Мядз.
ПАЛІЦЬ незак. 1. Ярка бліскаць, ззяць. Маланкі палілі ўсю ноч. Пруды Стаўб. Грыміць і маланка раз за разам паліць. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Страляць (часта або залпам). А ён паліць зь вінтоўкі па мне. Бытча Барыс.
ПАЛІЧКА ж. Вісячы шкафчык. Лошкі і міскі мы заўсёды складаім у палічку. Рудня Чэрв. Палічку ў мыцельніку прыбівалі. Палічка — нападоб'е шкафчыка: дзьве ці тры полачкі — і пасуду ставілі, с каторай кажан дзень елі. Задор'е Лаг.
ПАЛКА ж. Ткац. 1. Пруток, паложаны на стацівы, да якога пры дапамозе вяровачак прымацоўваюцца калёсцы (кацёлкі, чапёлкі). Уверху ёсь палка, да палкі прывяжаш кацёлкі, пачэпіш ніты. Вялікая Вуса Уздз. 2. Млён. Палка прыводзіць у рух верхні камянь, і гэтак мелюць жыта. Нізок Уздз.
ПАЛКА ж. Спец. Калатоўка з асаджаным на канцы кружком біць масла. Калі палкаю цяшка варочаць, масла гатова. Вялікая Вуса Уздз. Палка ёсь такая біць масла. Нізок Уздз.
ПАЛКА ж. Тычка, шост звычайна з пуч
80 👁