Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
п ПАЛЕГЛЫ 277 крупы на панцак таўклі, тады i паланачкі ў кожнай хаце былі, каб палаць. Рудня Чэрв. ПАЛАНКІ толькі mh. Toe, што i палан а ч к і. Пазычыла сусетка мае паланкі крупы апалаць, ды ŭ не аддала. Забалоцце Смал. Паланкі стаяцьусьвірне. Палачаны Маладз. ІШ іА н Н ІК І толькі m h. Toe, што i палан а ч к і. У сенцах за дэьвярыма стаяць паланьнікі, падай мне, хачу крупы сапалаць. Вецярэвічы Пух. ПАЛАППЩ А зак. Паласавацца. Палапілася кошка каўбасамі: c сумкі выцягнула, каб яна здохла. Рудня Чэрв. ПАЛАСА ж. С.-г. Надзел, зямельны ўчастак. Наша паласа была за дванаццаць вёрст ад вёскі. Дукора Пух. ПАЛАСЯСТЫ прым. Паласаты. Ай, які па1 ласясты, я такіх i ні бачыў. Ляшчынск Мядз. Вой, нейкая рыба паласястая сёньня ў магазіні прадавалася, кажуць, натта смачная. Бясяды Лаг. п а л А т а ць зак. Залатаць. Думай, новую вопратку па-жывому разлупіў. І каб палатаць, дык патхадзяшчага кусочка не падбяру. Бяда мне з гэтым хлопцам. Савоні Стаўб. ПАЛАТАШЫЦЬ зак. Экспр. Пажаць, убраць. A цяпер усё машыны робяць, канбайны палатошаць. Дрычын Пух. п а л Ат к і 1 толькі мн. Вяроўкі, на якіх носяць сена. Пабралі палаткі ды пайшлі каню~ шыну ў пана красьці. Жораўка Пух. Вазьмі палаткі ды пайдзём прынясём травы карові. Каменка Уздз. п а л Ат к і 2 толькі мн. 1. Насціл з дошак у старой сялянскай хаце або лазні даўжынёй у рост. Рабілі палаткі высока, зімой цяплей спаць коля печы i радзі цеснаты ў хаце. Вязынка Маладз. Добра ў бані мыцца, на палаткі залезеш, выпарысься, лёхка пасьля мыцьця. Зуі Стаўб. Лесьця на палаткі, там духу болей. Вялікая Byca Уздз. На палатках заўсюдыляжаць бярозавыя венікі хвастацца. Ляхавічы Дзярж. Зарас ні робяць гэтых палаткаў. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Курасадня. Усе куры на палатках, паселі ўжо, куры рана caдзяцца. Гілікі Валож. ПАЛАТНб н. Спец. Плоская тонкая частка якога-н. інструмента, прылады. У рамкавай пілцэ палатно вузінькае. Вязынка Маладз. Полотно косы ацьцягваецца кляпаючы. Хожава Маладз. Палатно карасінай мажуць, каб не засмалялося. Канстанцінава Мядз. Палатно ў добрай пілы.гнецца i нават скручваецца. Пруды Стаўб. Палатно ў nine крывоя, тому піла ў б о к ыягня. Забалоцце Смал. ПАЛАТНИНКА ok. Калыска, абцягнутая палатном. Afce дзеці ўсе ў гэтай палатнянцы спали Боркаўшчына Мядз. А я к пойдзем у поле, дык малое за плены i калыску-палатнянку ды яду перад сабой за тры кілометры на вузенькую ніўку. Палачаны Маладз. ПАЛАТНИНЫ прым. Тое, што i падпалатняны. Палатняны навой пат кроены йдзе, на яго накручваецца палатно. Ляхавічы Дзярж. ПАЛАУШ К м. Палавік. Даўней палаўнікі ва ўсіх саматканыя былі, а зараз ва ўсіх куплёныя, бо маладыя ўжо ткацъ ня умеюцъ. Рудня Чэрв. Мы ўсе палаўнікі ткалі, кап прыгажэй было, а цяпер купляюцъ. Турэц Чэрв. Палаўнік патсьцялі под ногі, холодна ш у ноei тобе. Дрычын Пух. ПАЛАЦИННЫ прым. Парцяны. Анны палаценныя спаніцы насілі, бедната была. Пудзіцк Пух. ПАЛАЦБНЦА н. Ручнік. Вось гэта лохматая палаценца мне нявестка з городу прывезла ў падарак. Нізок Уздз. ПАЛАЦІ толькі мн. Тое, што i п а л а т к i 2 (у 1 знач.). У кого дзетак малых многа было, а палажыць ні было куды, дык палаці строілі: доскі прыстроюць к сьцяне i к печы — чым табе ні краваць?! Задор'е Лаг. Былі палаці i палок: палаці вышэй, а палок ніжэй. Рудня Лаг. У нас некалі былі палаці з досок над печчу, дзед тамяспаў. Хожава Маладз. ПАЛАЦЯНЫ прым. Палатняны. А наўлечкі былі ўсе с устаўкамі, праўда, палацяныя былі ўстаўкі, але выбялім, пакачаім на расе, белыя-белыя робяцца. Фалевічы Мядз. Дзе ш тыя ўборы былі даўней?! Надзеняш палацяную рубашку да суконную спаніцу, дык ай-ай як добра. Пудзіцк Пух. ПАЛАЧКА1 ж. Лапатачка з пракручанымі дзвюма дзіркамі для снавання кроснаў. Снуюць кросна палачкаю, дзьве дзірачкі ў ёй, у дзірачкі ўтгваюцца ніткі з двух клубкоў, да балькі прымацавана кольцо одно й другоя, уводзяць ніткі ў гэтыя кольца i снуюць. Вялікая Вуса Узда. ПАЛАЧКА2 ж. Тонкі доўгі пруцік у аконным карнізе, на які вешаюць гардзіны. Такая стала выгода, я к купілі палачкі, а то ж раней гардзіны на вяровачкі вешалі, да яны обрываліся. Літва Стаўб. ПАЛАЮ НбК м. Званочак, які вешаюць на шыю каню, карове. Карова гэта мая нейкая згублівая, каб ні павесіў палаюнка, дык i не найшоў бы, а так зьвініць ён, хоць іскаць ведаеш дзе. Баяры МаладзПАЛбГЛЩ А, ПАЛЁГЛЩ Аж. Палеглая збажына, трава. Трэба касу накляпаць, брыгадзір казаў, каб я скасіў палегліцу ў Воўчым балоццы. Бясяды Лаг. Канбайнам там ні ўзяць: одна палёглійа. Зазерка Пух. ПАЛЁГЛЫ у знач. прым. Заляжалы. Абояў німа, кап палеглыя, усьлет разьбіраюць, хоць i дарагія. Савоні Стаўб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задоре, палатнйнка, палатнйны, палацйнны
11 👁
 ◀  / 290  ▶